Навіны Ганаровая грамата для Беларускага фонду культуры

Ганаровая грамата для Беларускага фонду культуры

-

- Рэклама -

Беларускі фонд культуры быў адзначаны ганаровай граматай Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва за вялікі ўнёсак у адраджэнне і рэпрэзентацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, павышэнне інтарэсу грамадскасці да нацыянальнай культуры, вывучэнне і папулярызацыю творчай спадчыны беларусаў.

Цырымонія ўзнагароджвання адбылася 25 чэрвеня ў мінскай ратушы ў рамках ушанавання лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі – 2015». Конкурс штогод ладзіцца Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва сумесна з рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Мэта мерапрыемства – выяўленне рэгіёнаў Беларусі, у якіх створаныя найбольш аптымальныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва.

Чытаць далей…

Сёлета акцэнт быў зроблены на ўдзел беларускіх прадпрымальнікаў у культурных праектах у якасці спонсараў і мецэнатаў, а таксама – на асаблівасцях развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сацыяльнай сферы. Такім чынам, фіналістамі конкурсу сталі наступныя рэгіёны:

  • у намінацыі «Лепшы горад (раён) для бізнесу Беларусі – 2015» (з колькасцю насельніцтва менш за 50 тыс. чалавек) – Жыткавіцкі, Камянецкі, Чэрвеньскі раёны;
  • у намінацыі «Лепшы горад (раён) для бізнесу Беларусі – 2015» (з колькасцю насельніцтва больш за 50 тыс. чалавек) – Калінкавіцкі, Ваўкавыскі, Аршанскі раёны;
  • у намінацыі «Лепшая вобласць для бізнесу Беларусі – 2015» – Магілёўская вобласць;
  • у намінацыі «Лепшы абласны цэнтр для бізнесу Беларусі – 2015» – Гомель;
  • у намінацыі «Лепшы раён горада Мінска для бізнесу – 2015» – Цэнтральны раён сталіцы.

На цырымоніі ўзнагароджвання былі ўручаныя ганаровыя граматы ўстановам культуры, адукацыі і грамадскім арганізацыям – членам і партнёрам канфедэрацыі. Узнагароду для Беларускага фонду культуры прымаў намеснік старшыні БФК Тадэуш Стружэцкі. У сваёй прамове Тадэуш Іванавіч распавёў пра запланаваныя праекты фонду, у тым ліку пра грамадскую ініцыятыву па зборы сродкаў на рэстаўрацыю Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай – адной з галоўных каталіцкіх святыняў Беларусі. Тым самым была выказаная надзея на тое, што беларускі бізнес, як сацыяльна адказны і неабыякавы да культуры сваёй краіны, не застанецца ў баку ад такой высакароднай справы. Гэтую ініцыятыву падтрымалі ўдзельнікі цырымоніі, сярод якіх былі Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы і Часовыя Павераныя Польшчы, Казахстана, Сербіі, Швейцарыі, Грузіі, Венесуэлы, Лівіі, Ірака, Пакістана, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місіяў Расіі, Малдовы, Італіі і Паўднёвай Карэі.

Нагадаем чытачам нашай газеты, што разам з прадпрымальніцкімі асацыяцыямі Беларускі фонд культуры браў актыўны ўдзел у грамадскім абмеркаванні будучыні двух маёнткаў вядомага роду фон Гутэн-Чапскіх – у Прылуках Мінскага раёна і Станькаве Дзяржынскага раёна. Тым самым фонд аказаў неабходную кансультацыйную дапамогу пры працы з дзяржаўнымі органамі і міжнароднымі арганізацыямі. Беларускі фонд культуры надае пільную ўвагу захаванню матэрыяльнай і духоўнай спадчыны роду Агінскіх, пра што сведчаць шматлікія артыкулы на старонках «Краязнаўчай газеты».

На цырымоніі ўзнагароджвання ганаровыя граматы атрымалі таксама Беларускі саюз кампазітараў, Ротары-клуб «Мінск», выдавецтвы «Чатыры чвэрці» і «Мэджык», фонды «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», «Паўночныя Афіны» і «Ляліва», Міжнароднае грамадскае аб’яднанне мастакоў і мастацтвазнаўцаў «Майстар», прадзюсарскі цэнтр «JazzinMinsk», арганізацыя «Заславль-Тур», грамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы», Міжнародны сацыяльна-эканамічны фонд «Ідэя», навукова-кансультацыйная ўстанова «Час бізнесу», кафедры культуралогіі і міжкультурных камунікацыяў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Падзякай былі адзначаныя Музей гісторыі горада Мінска і асабіста яго дырэктар Галіна Ладзісава, а таксама віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Сівуха.

Спадзяемся на далейшае ўмацаванне і развіццё дыялогу паміж бізнес-супольнасцю краіны і грамадскімі інстытутамі на карысць культуры Беларусі.

Павел САПОЦЬКА, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры, куратар конкурсу

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам