Гербоўнік

-

- Рэклама -

Геральдыка Міхала Кулешы

Невядомыя факты з жыцця беларускага мастака Міхала Кулешы (1799 – 1863) выяўленыя ў Гродзенскім гістарычным архіве. М. Кулеша – выдатны майстар пейзажа і батальнай карціны, а са справы «Аб дастаўленні генерал-губернатару Паўночна-Заходняга края ўзораў гербоў гарадоў Гродзенскай губерні» (1842) ён паўстае як графік-геральдыст.

Чытаць далей…

Нарадзіўся мастак 26 лістапада 1799 г. у Вільні ў незаможнай шляхецкай сям’і суддзі Лідскага павета Гродзенскай губерні Міхаіла Кулешы. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1821 – 1824), дзе вылучаўся настаўнікамі як найбольш здольны сярод студэнтаў мастацкага факультэта. Міхал таксама займаўся скульптурай і гравюрай. Сярод вучняў класа скульптуры, якую ва ўніверсітэце выкладаў Казімір Ельскі, пад 1819 годам значыцца Міхал Кулеша. Між іншым, К. Ельскі – ураджэнец Вялікіх Эйсмантаў Бераставіцкага раёна. Сваю любоў да скульптуры яму з дзяцінства прывіў бацька Караль Ельскі, які аздабляў мясцовы касцёл Св. Яна Непамука ў 1781 – 1783 гг. У адрозненне ад Казіміра Ельскага вучань М. Кулеша не надта цікавіўся скульптурай і быў пераведзены ў клас гравюры, дзе меў значныя поспехі. Але ў 1824 г. ён быў адлічаны з універсітэта за ўдзел у нелегальным таварыстве філарэтаў і філаматаў. У 1826 г. Кулеша здзейсніў этнаграфічныя вандроўкі па Палессі, працаваў у Пінскім павеце, замалёўваючы побыт і культуру палешукоў. Зарабляў на жыццё выкладаннем малявання дзецям мясцовай шляхты.

GimnasiyaЗ 1837 па 1844 г. мастак жыў у Гродне, дзе працаваў настаўнікам малявання ў Губернскай гімназіі на вул. Дамініканскай (зараз вул. Савецкая). У кастрычніку 1838 г. Гродзенскае губернскае праўленне заключыла дамову з настаўнікам М. Кулешам аб выкананні малюнкаў гербоў гарадоў губерні. Гэта павятовыя гарады Брэст, Гродна, Кобрын, Навагрудак, Слонім, Ліда, Пружаны, Ваўкавыск, якім дазвалялася мець новы герб і магістрат пасля далучэння да Расійскай імперыі (1795). Па дамове мастаку выплацілі 80 рублёў асігнацыямі. Яго малюнкі былі перададзеныя ў Статыстычнае аддзяленне Міністэрства ўнутраных справаў «на вышэйшае зацвярджэнне». Далейшы лёс малюнкаў невядомы. Магчыма, яны былі перададзеныя ў Дэпартамент герольдыі Расійскай імперыі.

Трэба адзначыць, што М. Кулеша выпраўляў працу губернскага каморніка Панюрыка, які выканаў малюнкі гербоў няякасна. Аб гэтым сведчыць запіс у Пратаколе № 17 Гродзенскага губернскага праўлення за 1842 г. У Пратаколе запісана: «Рассмотрены рисунки гербов землемера Панюрика. Представленные им рисунки оказались недостаточными, то составление вновь таковых поручено на добровольных условиях учителю здешней Губернской гимназии Кулеше…».

З рэзалюцыі Гродзенскага губернскага праўлення ад 9 чэрвеня 1842 г. вынікае, што настаўнік Кулеша зноў выконваў копіі праектаў гербоў гарадоў губерні для Статыстычнага аддзялення МУС г. Гродна. Бо праекты, выкананыя раней, 7 кастрычніка 1838 г., у аддзяленні адсутнічаюць. А згаданыя копіі праектаў 1842 г. захаваліся ў Дэпартаменце герольдыі Расійскай імперыі і ўпершыню апублікаваныя Анатолем Цітовым у кнізе «Геральдыка беларускіх местаў» (Мінск, 1998).Gerby

Гістарычная тэматыка гербоў Гродзенскай губерні размешчаная мастаком у форме круга. Восем гербоў у круглых шчытах з кнігі А. Цітова адпавядалі васьмі павятовым гарадам, што былі апісаныя ў справах Гродзенскага гістарычнага архіва. Гэтыя пректы гербоў умоўна можна падзяліць на дзве групы: гербы на круглым шчыце і гербы на шыльдзе ў круглай раме. Відавочна, што мастак працаваў па падрыхтоўчых малюнках і захаваных пячатках ХVІІІ ст., па якіх меў магчымасць удакладняць дэталі. Малюнкі гербоў каляровыя. Яркасці колераў мастак дасягае дзякуючы валоданню акварэльнай тэхнікай лесіроўкі. Дакладная і жвавая манера пісьма Кулешы выяўляецца ў напісанні складак на адзенні, перадачы фактуры зямлі і жывёльнага свету. Напрыклад, герб Кобрына з выявамі трох жанчынаў мае добра распрацаваную светлацень. А шчыт на гербе Брэста размерана аздоблены пракудлівым арнаментам у форме картуша. Параўнаць яго можна з дэталлю на карціне «Гусар» М. Кулешы. Конь пад гусарам мае чырвоную гуньку, аздобленую падобным картушом.

Асобна ў гербах можна выдзеліць малюнкі фігураў жывёльнага свету: ваўка, аленя, льва. Невялікія малюнкі гэтых жывёлаў добра распрацаваныя па сваіх знешніх характарыстыках. Аб мастацкіх якасцях геральдычных малюнкаў Кулешы сведчаць яго батальныя карціны «Гетман» і «Атака гусараў», выкананыя гуашшу ў 1840 г. (Літоўскі мастацкі музей. Вільня). Мастаку знаёмы як ваенны касцюм часоў ВКЛ, так і знешнія асаблівасці коней – іх рухомасць, прапорцыі, мускулы.

6 красавіка 1845 г. новыя гербы гарадоў Гродзенскай губерні былі зацверджаныя імператарам Мікалаем І. Мастак М. Кулеша ў тым жа годзе быў накіраваны ў Беластоцкую гімназію выкладаць маляванне. Там ён атрымаў вядомасць як пейзажыст, які захапляўся архітэктурай Гродна, Камянец-Падольска, Мерачоўшчыны, руінамі замкаў ў Лідзе, Крэве, Троках і Луцку. Серыя гарадскіх пейзажаў М. Кулешы была выдадзеная ў альбомах Ю. Вільчынскага ў Вільні (1850). Аб сямейным становішчы мастака падказвае «Спіс патомных дваранаў, якія служаць у Беластоцкай гімназіі», складзены дырэктарам гімназіі Кулакоўскім 11 студзеня 1845 г. (НГАБ у Гродне). Сярод 16 служачых значыцца Міхаіл Міхайлавіч Кулеша, калежскі сакратар, які мае двух сыноў. Іх імёны, на жаль, не ўзгадваюцца ў спіску. Але наяўнасць дзяцей падказвае, што мастак ужо ў Гродне меў сям’ю.

Памёр М. Кулеша ў Беластоку 6 лістапада 1863 г.

Андрэй ВТАРУШЫН,

выкладчык Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў

Папярэднi артыкулСтарыя традыцыі на новы лад
Наступны артыкулСвята ў царкве
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам