Гісторыя Агратурызм Гісторыя адной вёскі

Гісторыя адной вёскі

-

- Рэклама -

Музей пад бібліятэчным дахам

У сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка нядаўна з’явіўся музейны краязнаўчы пакой, адкрыццё якога адбылося ў сёлетнім чэрвені. Аб’ект, які так доўга чакалі мясцовыя жыхары, створаны пад час рэалізацыі праекта «КУТ» (Культура управления территорией), прафінансаванага Еўрасаюзам у межах міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Міні-музей пашырыў культурную прастору рэгіёна.

Чытаць далей…

Музейная экспазіцыя размешчаная ў адным з пакояў бібліятэкі. Тут сабраныя інфармацыйна-краязнаўчыя матэрыялы, экспанаты, што адлюстроўваюць гісторыю вёскі Мураваная Ашмянка, побыт, традыцыі мясцовых жыхароў. Экспазіцыя прадстаўленая як частка жылога памяшкання сялянскай хаты мінулых часоў: печ, хатняе начынне, ручнікі, посцілкі, адзенне і г.д.

Muzej_pad_dahamЧастку пакоя займаюць выставачныя вітрыны, у якіх сабраныя матэрыялы пра знакамітага ўраджэнца Мураванай Ашмянкі Крыштофа Дарагастайскага, ваеннага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ (XVI – пачатак XVII ст.), аўтара навукова-папулярнай кнігі пра коней «Гіпіка». Паводле гістарычных звестак, у маёнтку К. Дарагастайскага мелася друкарня, адна са старэйшых на тэрыторыі Беларусі, у якой былі выдадзеныя 6 палемічных кніг ашмянскага кальвінскага казнадзея Войцеха Салінарыюса «Цэнзура» (1615).

Muzej_pad_daham2Бібліятэкар і мясцовая ўлада ўдзячныя жыхарам ваколіцаў за насычэнне музея этнаграфічнымі экспанатамі.

За два месяцы з часу адкрыцця музейны краязнаўчы пакой наведалі каля 250 чалавек: мясцовыя жыхары, школьнікі, госці з іншых рэгіёнаў. Толькі пад час урачыстага адкрыцця музей прыняў каля 80 наведнікаў.

Асноўныя звесткі пра міні-музей можна атрымаць з выдадзенага аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Ашмянскай раённай бібліятэкі буклета «Музейны краязнаўчы пакой сельскай бібліятэкі аг. Мураваная Ашмянка» і сайта ўстановы.

Музей – гэта вынік пошукавай і краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі, і ён, спадзяемся, станоўча паўплывае на патрыятычнае выхаванне падлеткаў і моладзі.

Галіна ПАЛУБІНСКАЯ, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ашмянскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам