Гісторыя Агратурызм Горкая памяць

Горкая памяць

-

- Рэклама -

Свечы і кветкі

 На працягу 20-і гадоў наш край рэгулярна наведвае Ілана Сэла з Ізраіля.

Вядома, што і да Другой сусветнай вайны, і пасля яе многія ўраджэнцы Палесся выязджалі на Святую Зямлю. Там дзейнічаюць таварыствы выхадцаў з беларускіх гарадоў і мястэчак. З-за палітычных абставінаў нашыя землякі сувязі з малой радзімай аднавілі толькі ў пачатку 1990-х, калі Беларусь стала незалежнай.

Lachva_02У адной з дэлегацыяў быў Шлома Эльпінэр, былы загадчык Лунінецкай друкарні, які выпускаў першы нумар раённай газеты «Авангард» 17 кастрычніка 1939 года. Неўзабаве быў прызваны ў Чырвоную Армію, прайшоў усю вайну, тройчы быў паранены і неаднаразова ўзнагароджаны. Калі вярнуўся ў Лунінец, даведаўся, што фашысты знішчылі яго бацькоў, братоў, сёстраў, жонку і дзіця… Такі ж лёс напаткаў родных Хаі Гульман з Луніна, якой пашчасціла эвакуявацца. Два адзіноцтвы стварылі новую сям’ю. Ілана – іх дачка. Яна нарадзілася ў Лунінцы, вучылася ў 1954 – 1956 гг. у чыгуначнай школе. Затым бацькі праз Польшчу выехалі ў нядаўна створаную яўрэйскую дзяржаву.

– Калі мы былі малымі, родныя не расказвалі аб трагедыях вайны, – гаворыць госця. – Пазней знайшла дакументы і фотаздымкі многіх ахвяраў фашызму з маёй сям’і, але нават не ведаю, хто на іх адлюстраваны. Пачала ездзіць з бацькам у Лунінец, каб пачуць расказы аб мірным жыцці і катастрофе, што яго спыніла. Калі завяршыўся зямны шлях таты, вырашыла працягваць памінанне…Чытаць далей…

Lachva_01На брацкіх магілах у Лунінцы, Луніне, Кажан-Гарадку, Лахве, Мікашэвічах і Леніне Ілана запальвала свечы. Замест малітвы, што заўсёды чытаў Ш. Эльпінэр, яго дачка ўскладала кветкі – па беларускім звычаі. Агульным быў боль аб тысячах загінулых бязвінных людзей, якіх знішчыла полымя вайны.

– Удзячная прадстаўнікам мясцовых адміністрацыяў за тое, што даглядаюць пахаванні, – адзначае госця з Ізраіля. – У Мінску была запрошаная ў Гістарычную майстэрню імя Леаніда Левіна, дзе расказвала аб лунінецка-ізраільскім супрацоўніцтве. Наведала мемарыяльны комплекс «Трасцянец» – на бетоннай стэле ўказаная і назва горада, дзе я нарадзілася.

Зразумела, там Лунінец пазначаны з сумнай нагоды. Ілана ж цяпер успрымае малую радзіму як месца, дзе яе чакаюць сябры. Памяць аб мінулым згуртоўвае лунінчанаў розных краінаў – у імя будучага іх народаў.

 Таццяна КАНАПАЦКАЯ

Фота Сяргея КАРПУКОВІЧА

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам