Гісторыя Агратурызм Госць – абаяльны прафесар-зямляк

Госць – абаяльны прафесар-зямляк

-

- Рэклама -

27 верасня ў Столінскай цэнтральнай бібліятэцы адбылася су­стрэча з цікавым чалавекам, нашым земляком. Іван Штэйнер – доктар філала­гіч­ных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяр­жаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Ён даследчык тэорыі і гісторыі літара­туры, літаратурны крытык, кампаратывіст, краязнаўца, таленавіты пісьменнік і не менш таленавіты выкладчык, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еў­разіі, аўтар больш за 200 навуковых працаў і мастацкіх твораў. Іван Фёдаравіч шы­рока вядомы не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, Славеніі, Германіі.

У сустрэчы актыўны ўдзел бралі вучні 11-х класаў СШ № 2 Століна з клас­ным кіраўнікоў Алай Лічэўскай, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Пытан­ні тычыліся творчай і прафесійнай дзейнасці госця. Цікавіла ўсё: дзе нарадзіўся і як вучыўся Іван Фёдаравіч, якія кнігі любіць чытаць, як праводзіць вольны час, калі выйшла першая кніга, як стаў пісьменнікам і многае іншае.

Іван Фёдаравіч нарадзіўся у в. Беражное нашага раёна, пачаў чытаць у пя­цігадовым узросце, а любімым прадметам у школе была матэматыка. З мален­ства захапляўся футболам, а ў студэнцкія гады – барацьбой. Але болей за ўсё лю­біць бавіць час за кнігай. Скончыў філалагічны факультэт БДУ у 1975 г. Потым працаваў дырэктарам школы, метадыстам Інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Кафедру беларускай літаратуры, якой прафесар І. Штэйнер кіруе з 1993 г., назы­ва­юць цэнтрам культурнага і духоўнага жыцця Гомельскай вобласці. Іван Фёдара­віч з гумарам успамінаў пра маленства, расказваў пра сустрэчы з цікавымі і знака­мітымі людзьмі, аб падарожжах па Еўропе і аб працы на кафедры. Наведнікі не маглі не ацаніць глыбіню і неардынарнасць яго мыслення, непасрэднасць, аба­ян­не, бліскучы гумар.

З дакументамі пра жыццё і творчасць земляка ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся на выстаўцы «Рыцар балады з Палесся», арганізаванай у чытальнай зале бібліятэкі. Многія дакументы падораныя бібліятэцы пісьменнікам.

 Лідзія ЦАРЫК, загадчыца аддзела абслугоўвання Столінскай ЦБ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам