Гісторыя Агратурызм Імпрэза ў Асіповіцкім краязнаўчым музеі

Імпрэза ў Асіповіцкім краязнаўчым музеі

-

- Рэклама -

У музей – «А шостай гадзіне вечара пасля вайны»

 Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей у рамках Міжнароднай ночы музеяў зладзіў імпрэзу «А шостай гадзіне вечара пасля вайны». Супрацоўнікі музея разам з асіповіцкімі краязнаўцамі, збіральнікамі і гістарычнымі рэканструктарамі падрыхтавалі тэматычныя выстаўкі, прысвечаныя Другой сусветнай вайне. Тут былі макеты зброі, рыштунак салдатаў і афіцэраў Чырвонай Арміі і вермахта, а таксама больш рэдкія прадметы вайсковага ўжытку, якія належалі вайскоўцам з Румыніі, Італіі, Японіі, Польшчы.Чытаць далей…

Наведнікі музея маглі пакарыстацца тэлефонамі і рацыямі 263-й базы захавання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі. Дзеці з захапленнем апраналі касцюмы супрацьхімічнай абароны, што прынеслі вайскоўцы з 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады.

Імпрэза пачалася, калі да музея прыехалі асіповіцкія байкеры, якія ўрачыста перадалі дырэктару музея Антаніне Сцяпанавай гільзу з зямлёй з месцаў баёў, што праходзілі на асіповіцкай зямлі.

Asipoviczy_01Дырэктар музея ўручыла граматы «Верны сябар музея» людзям і калектывам, якія дапамагаюць у здзяйсненні музейных планаў: краязнаўцам, збіральнікам калекцыяў, рэдакцыі раённай газеты, узорнаму калектыву «Школьны тэатр», дзіцячай школе мастацтваў № 1, дзіцячай мастацкай школе, Цэнтру народных рамёстваў, супрацоўнікам цэнтральнай клубнай сістэмы, вайскоўцам 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады, супрацоўнікам Асіповіцкага РАУС, выдаўцу Віктару Хурсіку, настаяцелю храмаў у Дараганаве і Прошчы айцу Максіму, загадчыцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірыне Раманчук.

Для ўдзельнікаў імпрэзы – а іх было каля каля 400 чалавек – супрацоўнікі музея падрыхтавалі эстрадна-харэаграфічную праграму «Песні ваенных гадоў» і паэтычную кампазіцыю «Памяць аб вайне». На заканчэнне выступіў духавы аркестр раённага Цэнтра культуры.

 Юрый Клеванец

Фота аўтара

Папярэднi артыкулКрыніцазнаўства
Наступны артыкулМастак, які малюе гісторыю
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам