Гісторыя Агратурызм Імпрэза ў памяць выдатнай паэткі

Імпрэза ў памяць выдатнай паэткі

-

- Рэклама -

Мелодыі для «Палескай ластаўкі»

 Пасля працяглага творчага перапынку ў Міжнародны дзень роднай мовы вядомая спявачка і аўтар песень Таццяна Дайнека (Беланогая) у дуэце з гіта­рыс­там Юрыем Хілаўцом прадставіла новы альбом «Матылёк» з цыклам песень на вершы выдатнай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Прэзентацыя адбылася ў рамках праекта «Пяцісотгоднасць» грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Перад пачаткам канцэрта, што адбыўся ў сталічнай бібліятэцы імя А.С. Пуш­кіна, Таццяна зрабіла невялікі экскурс у гісторыю стварэння альбома і свайго асэнсавання паэтычнага свету Я. Янішчыц: «У 16 гадоў у адным з мола­дзе­вых выданняў упершыню прачытала яе верш “Жораў ты, а я сініца” і з таго мо­ман­ту я палюбіла паэзію Яўгеніі Янішчыц. Мне падалося, што гэтыя вершы ства­раліся чалавекам неверагоднага таленту з тонкай душэўнай будовай, з простым успрыманнем свету і, у той жа момант, з глыбокім асэнсаваннем жыццёвых з’я­ваў. Так атрымалася, што амаль палову свайго жыцця я шукала падыходзячы ма­тэ­рыял, абдумвала яго змест, час ад часу пачалі нараджацца песні на вершы Янішчыц, якія спакваля перарасталі ў канцэпцыю будучага альбома… Альбом “Матылёк” на вершы Яўгеніі Янішчыц можна назваць выні­ко­вым, своеасаблівым падрахункам цэлага этапу маёй творчасці», — адзначыла спявачка.Чытаць далей…

Bielanohaja_02Вядомы пісьменнік Леанід Дайнека, які быў запрошаны на сцэну, успомніў гады сумеснай працы з Я. Янішчыц і адзначыў, што гэта была цудоўная жанчына, якую ўжо тады звалі «Матылёк» за яе лёгкасць у паэтычных вобразах і ў зносінах з людзьмі. Л. Дайнека прачытаў некалькі вершаў, якія ён прысвяціў Міжнароднаму дню роднай мовы, а таксама памяці паэтэсы.

Bielanohaja_01Сваімі думкамі пра сённяшнюю падзею – прэзентацыю альбома песень на вершы Я. Янішчыц – і ўспамінамі пра сваю сяброўку падзялілася пісьменніца і перакладчыца Хрысціна Лялько: «Мяне прыемна ўразіла праца Таццяны над ства­рэннем цыклу песень на вершы Яўгеніі Янішчыц. Сімвалічна, што прэзентацыя дыска «Матылёк” адбываецца ў Міжнародны дзень роднай мовы, бо Жэня вельмі любі­ла роднае слова, жыла ў яго стыхіі».

Намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, пісьменнік і перакладчык Анатоль Бутэвіч адзначыў: «Калі ва ўспамінах вярнуцца ў 1966 год, то можна толькі здзіўляцца колькі тады з’ехалася таленавітых хлопцаў і дзяўчат з вёсак і малых гарадоў у стольны Мінск, каб паступіць на філфак БДУ. Неверагодна, але на беларускае аддзяленне паступіла каля 130 студэнтаў! Які гэта быў сапраўдны паэтычны «ка­цёл”: Алесь Разанаў, Генадзь Пашкоў, Яўген Хвалей, Яўгенія Янішчыц і шмат ін­шых маладых і больш сталых аўтараў! Гэтыя гады запомніліся нам, студэнтам, вялікай цікаўнасцю да паэзіі, я б сказаў, паэтычным напружаннем. Прагу да бела­рускага прыгожага слова гартавалі і нашы выкладчыкі – Ніл і Ніна Гілевічы, Алег Лойка, Алесь Адамовіч, Вячаслаў Рагойша… Паэтычнае слова, якому прысвя­ці­ла свой талент Яўгенія Янішчыц, жыло і таму, што яно было запатрабаванае і куль­тывавалася выкладчыкамі! Я рады, што ў гэты дзень мы разам успамінаем незабыўную Жэню Яніш­чыц – нашу “Палескую ластаўку”», – адзначыў Анатоль Іванавіч.

Bielanohaja_03Эстафету ўспамінаў пра слынную паэтэсу падхапіў пісьменнік Васіль Жуковіч: «Усе песні з новай кружэлкі Таццяны Дайнека гучаць, як паэма трагічнага жыцця Яўгеніі Янішчыц. Гэта значыць, што добрую долю таго, чым было запоўнена сэрца гэтай мудрай, мужнай, пяшчотнай жанчыны, узяла ў сваё сэрца аўтар і выканаўца».

У сваю чаргу Т. Дайнека выказала шчырую падзяку ўдаве мовазнаўцы Змітра Саўкі Ілоне, руплівая рэдактарская дапамога якога пры жыцці паспрыяла хутчэйшаму з’яўленню альбома, а таксама ўсім тым, хто ў гэты дзень завітаў на прэзентацыю дыска «Матылёк» на вершы Я. Янішчыц.

Пад час прэзентацыі ў дуэце з Ю. Хілаўцом Таццянай былі выкананыя многія песні з новай кружэлкі.

І хоць у дзень роднай мовы паралельна адбываўся шэраг знакавых культурніцкіх падзеяў, кшталту «Спеўнага сходу» і «Свята роднай мовы», прыемна, што зала была запоўненая прыхільнікамі беларускай аўтарскай песні і таленту Таццяны Дайнека. Таму слухачы не заўважылі, як праляцеў час, бо мяккі голас спявачкі, гарманічныя мелодыі раз-пораз пераносілі іх у чароўны свет паэзіі Я. Янішчыц.

 Анатоль МЯЛЬГУЙ, фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам