Гісторыя Агратурызм Ініцыятыва бібліятэкі

Ініцыятыва бібліятэкі

-

- Рэклама -

Чытанні на вакзале

 Правінцыйная культура асаблівая: яна стаіць на скрыжаванні попыту і пра­па­новы. Формы працы Бярэзінскай раённай бібліятэкі адметныя яшчэ і зместавай думкай. Апошнім часам прапіску атрымліваюць мабільныя (паходныя) формы біб­ліятэчнай прапаганды і агітацыі, разлічаныя на актыўнае прасоўванне біблія­тэч­ных паслугаў. Адпраўной кропкай такіх акцыяў часта выступаюць краязнаў­чыя да­ты. Сёлета Бярэзінскі аўтавакзал адзначыў 30-годдзе наваселля: 7 сакавіка 1987 года размясціўся ў двухпавярховым будынку непадалёк шашы Мінск – Магілёў.

Да гэтай даты была прымеркаваная бібліятэчная акцыя на аўтавакзале «Кніга ў дарожным чамадане». 25 сакавіка, у самы час пік у суботу, супрацоўнікі раённай бібліятэкі завіталі ў залу чакання аўтавакзала.Чытаць далей…

vakzal_02 vakzal_01Звычайна людзі, выпраўляючыся ў дарогу, бяруць з сабою кнігу, газету ці часопіс – тады паездка стане больш прыемнай і дальняя дарога падасца не такой стамляльнай і аднастайнай. Бібліятэкары назапасілі ў дарожным кніжным чама­да­не шмат цікавага, у тым ліку літаратурна-мастацкія часопісы. Тэатр апавядання «Гіс­торыі з кніжнага чамадана» Бярэзінскай раённай бібліятэкі ажывіў сюжэты апавяданняў і кароткіх аповесцяў Людмілы Кебіч «Жыццёвыя путы», Славаміра Даргеля «Спадарожнік», Уладзіміра Туліпава «Начныя анёлы», Валян­ці­ны Кадзетавай «Сумка з металічнай засцёжкай», Алены Тулішавай «Скарб», Ла­ры­сы Балібаевай «Рукавічкі на шчасце». Паказальна, што пасля гучных мастацкіх чы­тан­няў да бібліятэкараў падышоў мужчына сталага ўзросту і прызнаўся, што з маладосці любіў чытаць, а цяпер падводзіць зрок, і сустрэчы з кнігай у яго адбы­ва­юцца даволі рэдка. Дык чытанні на вакзале прыйшліся яму даспадобы: быццам па­гар­таў старонкі добрых кніг. Завяршыліся чытанні буккросінгам «Добрыя часопісы – у добрыя рукі»: пасажырам раздалі літаратурна-мастацкіх часопісы з архіва бібліятэкі.

Другой часткай прома-акцыі на вакзале стаў імправізаваны паэтычны мара­фон «Чытаем разам любімыя радкі» – сапраўдныя «народныя чытанні» вершаў.

А нядаўна стартавала акцыя-марафон «Бярэзінскія аграгарадкі чытаюць па­этычныя радкі». Мясцовыя бібліятэкары з 1 па 8 красавіка наладзілі на вытвор­чых участках, у школах, у людных месцах імправізаваныя народныя чытанні.

 Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦРБ, аўтар праекта «Жывая кніга»

 

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам