Навіны Ініцыятыва да 500-годдзя беларускага кнігадруку

Ініцыятыва да 500-годдзя беларускага кнігадруку

-

- Рэклама -

Выканкам грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» сумесна з Грамадскай назіральнай камісіяй пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны звярнуліся ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з прапановаю аб наданні імя Францыска Скарыны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Ніжэй чытачы могуць азнаёміцца з тэкстам ліста і выказаць праз газету свае меркаванні пра гэтую прапанову.

 Чытаць далей…

№ 01 ад 05 студзеня 2017 г.

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь

Аб наданні імя Францыска Скарыны

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

 Рэспубліка Беларусь распачынае святкаванне надзвычайнага не толькі для беларусаў юбілею – 500-годдзе выхаду першай друкаванай беларускай кнігі. Здаецца, не многія краіны Еўропы могуць пахваліцца такой знамянальнай гісторыяй свайго ўласнага нацыянальнага кнігавыдання. Дзякуючы нястомнай дзейнасці Ф. Скарыны нам пашэнціла ўвайсці ў гэтае вузкае, але такое ганаровае кола. І дата гэтая – набытак сапраўды еўрапейскі, агульнаславянскі, бо Скарына, які сваю беларускую справу распачаў у чэшскай Празе, быў не толькі першадрукаром, але і тым, хто друкаваў кнігі кірыліцай, што было не надта пашыраным у той час.

Не заглыбляючыся ў ролю Скарыны для нашай гісторыі і культуры, хацелі б прапанаваць адну канкрэтную акцыю. З мэтай годнага ўшанавання  здзейсненага нашым першадрукаром было б абсалютна справядліва прысвоіць імя Францыска Скарыны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Каля яе стаіць помнік Скарыну, у бібліятэцы сабрана калекцыя яго кніг, захоўваюцца многія ўнікальныя і каштоўныя кніжныя зборы. Атрымаўся б такі цікавы куточак Скарынавай славы, які не абміналі б сваёй увагай не толькі беларусы, але і шматлікія замежныя госці. Тым больш, што бібліятэка часта з’яўляецца пляцоўкай правядзення многіх важных міжнародных сустрэч і іншых мерапрыемстваў. Гэта садзейнічала б пашырэнню ведаў пра беларускую культуру і гісторыю ў еўрапейскай і сусветнай супольнасці.

Прапанова аб наданні імя Францыска Скарыны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі разгледжана на выканкаме ГА «Беларускі фонд культуры» і аднагалосна падтрыманая.

Падтрымалі прапанову і члены Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

З павагай,

 Старшыня ГА                                    Старшыня Грамадскай назіральнай

«Беларускі фонд культуры»           камісіі пры Міністэрстве культуры

Рэспублікі Беларусь па ахове

гісторыка-культурнай спадчыны

 

У.А. Гілеп                                          А.І. Бутэвіч

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам