Гісторыя Агратурызм Ініцыятыва -- захаваем аўтографы

Ініцыятыва — захаваем аўтографы

-

- Рэклама -

Збярэм, захаваем і перададзім!

 Дарагія калегі, сябры, усе, хто неабыякавы да нашай культуры і гісторыі! У кожнага з вас на кніжных паліцах сярод мноства розных кніг ёсць такія, дзе аўтар пакінуў свой аўтограф.

Часам гэта проста подпіс, а часам – прысвячэнне, пажаданне, верш. Такія кнігі нам дарагія, паколькі яны адрасныя, ачалавечаныя. І разам з тым, гэта нашая агульная культурная спадчына.Чытаць далей…

Здавалася б, мы быццам бы ўсё ці амаль усё ведаем пра нашых пісьменнікаў. Ды і не толькі пра іх, але і пра дзеячаў навукі, мастацтва, падзвіжнікаў Беларусі. Быццам бы, многае надрукавана, штосьці хаваецца па архівах. Але на самой справе ёсць яшчэ агромністы, амаль археалагічны пласт, які знаходзіцца на нашых кніжных паліцах. Словы, асабістыя подпісы, малюнкі (як у В. Быкава) – нашая культурная спадчына, замкнёная ў нашых кватэрах.

Давайце збярэм яе! Не згубім у букіністаў, у макулатуры, у няпэўных пакаленнях. Давайце перагледзім тое, што маем на ўласных паліцах, бацькоўскіх, сяброўскіх.

Кожны аўтограф – хай сабе і «хвіліна стварэння», аднак – хвіліна жыцця нашага выбітнага пісьменніка, ці, напрыклад, літаратуразнаўцы, ці навукоўца, ці «кніжнага беларуса», ці проста Беларуса.

Усё, што мы знойдзем і захаваем, – застанецца. Не толькі ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Застанецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Самае цікавае з аўтографаў будзе выдадзенае. І ў друку, і ў электронным выглядзе.

 Як рабіць

 autografy_02Перагледзець сваю бібліятэку і знайсці аўтографы. Пераставіць, скласці асобна. Вылучыць «цікавосці». Калі мажліва, то і па аўтарах.

autografy_01Зрабіць ксеракопію ці адсканаваць, сфатаграфаваць (фарзац кнігі, аўтограф, дадаць каментар, калі аўтограф быў напісаны і каму, дзе, пры якіх абставінах).

Скан, ксеракопію або фота ў электронным варыянце дасылайце на адрас sbp@lit-bel.org, тэма ліста «Аўтографы».

У папяровым выглядзе копіі можна даслаць звычайнай поштай на офіс Саюза беларускіх пісьменнікаў (220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31–906, гар. тэл. 8017 200 80 91). Або прыносьце саму кнігу – мы адскануем яе на месцы.

Куратары праекта – Наталля Гардзіенка і Сяргей Тарасаў.

 Прэс-служба СБП

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам