Ініцыятыва

-

- Рэклама -

Збіраем грошы на кнігу пра Налібоцкую пушчу

Кампанія па выданні кнігі «Таямніцы Налібоцкай Пушчы» працягваецца. Уласна кажучы, толькі на мінулым тыдні яна сур’ёзна пачалася і прыкметна зрушыла з месца. Калі ўдасца захаваць тэмп мінулага тыдня, дык кампанія мусіць завяршыцца паспяхова. Гутарка ідзе пра выданне невялікага кампактнага шляхавода па Налібоцкай пушчы – з «упорам» на найбольш яскравыя пушчанскія міфы.

«Таямніцы Налібоцкай Пушчы» – кніга для дзяцей і дарослых – можа быць займальным шляхаводам па адным з самых цікавых рэгіёнаў Беларусі зусім недалёка ад Мінска. А можа – маляванкай для самых маленькіх. Погляд на Налібоцкі край даецца праз прызму яго маляўнічых міфаў: пра казачніка Бая, які схаваў на дне возера Кромань усе беларускія казкі і легенды; пра мядзведзяў-будаўнікоў, якія дапамагалі будаваць самыя старыя тутэйшыя храмы; пра пушчанскіх плытагонаў і гутнікаў-шкладуваў. Гэтыя пушчанскія міфы ўвасобленыя ў адмыслова створаных для кнігі мастацкіх сюжэтах, што даступныя ў двух варыянтах: поўнакаляровым і контурным – для маленькіх аматараў малявання. Яны ж рэалізваныя і як серыя адмысловых паштовак.Чытаць далей…

Nalibaki_01Кніга складаецца з уводнага нарыса пра пушчу ў цэлым і асобных невялікіх раздзелаў, прысвечаных або найбольш важным населеным пунктам і геагра­фіч­ным аб’ектам, або найбольш знакавым міфам пушчы. Яна ўключае таксама ўні­кальную мастацкую турыстычную карту пушчы і ваколіцаў, якая да­ступная таксама ў выглядзе каляровага постара.

Падтрымаць кампанію надзвычай проста – зайсці на краўдфандынгавую платформу «Улей»: http://ulej.by/project?id=434921.

Упэўнены, што выданне гэтай кнігі паслужыць узмацненню рэгіянальнага патрыятызму.

 Алесь БЕЛЫ, аўтар праекта

 Ад рэдакцыі. Прапануем чытачам газеты фрагмент, змешчаны на платформе.

      28. Налібоцкія мядзведзі

Nalibaki_02Мядзведзі былі звычайнымі жывёламі ў пушчы да сярэдзіны XIX ст., але былі вынішчаныя ўжо пад канец гэтага стагоддзя пад час магнацкіх паляванняў. А да гэтага часу налібоцкі край славіўся сваймі мядзвeдзямі.

У славутай паэмe Адама Міцкeвіча «Пан Тадэвуш» мядзведзь, які ледзь не загрыз галоўных пeрсанажаў Тадэвуша і Графа, прыйшоў менавіта з Налібоцкай пушчы. Пeраважна тут мядзведзяў лавілі для Смаргонскай «акадэміі» – адмысловай школы, у якой калматых «студэнтаў» дрэсіравалі, каб тыя выконвалі розныя цыркавыя трукі, і затым адпраўлялі гастраляваць па Літвe і Бeларусі, і нават далёка за іх мeжамі.

У пушчы дагэтуль распавядаюць лeгeнду, нібы самыя старыя тутэйшыя касцёлы дапамагалі будаваць… дрэсіраваныя мядзведзі. Кажуць, што на спіну ім прывязвалі кошык з камянямі або цэглай, і яны спрытна ды паслухмяна цягалі іх мулярам на высокія вежы. На пачатку 2010-х гг., калі край моцна абязлюдзeў, мядзведзі вярнуліся ў пушчу пасля больш як стогадовай адсутнасці. Праўда, пакуль нельга сказаць, што пасяліліся яны тут трывала: апошнія зімы былі даволі маласнежныя, і розныя прышлыя людзі (напрыклад, зборшчыкі рагоў) непакоілі ды будзілі даўніх гаспадароў пушчы занадта рана, ад чаго яны не маглі нармальна перазімаваць ды вывесці маладое пакаленне.

Папярэднi артыкулАсоба ў краязнаўстве
Наступны артыкулНаш каляндар
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам