Гісторыя Агратурызм Каб пісаць па-беларуску правільна

Каб пісаць па-беларуску правільна

-

- Рэклама -

Выданне, патрэбнае ўсім

 Пабачыла свет цікавая і неабходная кніга, якая ўжо сталася з’яваю ў беларускім кнігавыданні і, відавочна, будзе ёю заставацца доўга.

Навінка гэтая – «Даведнік па літаратурнай праўцы» Пятра Жаўняровіча, плён яго дваццацігадовых карпатлівых вышукаў ды намаганняў. І па падобным выданні, грунтоўным і падрабязным, літаральна ссумаваліся шэрагі рэдактараў, карэктараў, перакладчыкаў – тых, хто робіць высілкі, каб кнігі, часопісы, газеты сапраўды можна было б чытаць і разумець.Чытаць далей…

Вядома ж, у працы «штодзённай, шэрай» нашыя спецыялісты не заставаліся зусім ужо бязраднымі. Спраўдзіць сваю думку, абвергнуць сумненні ў напісанні слова або пастаноўцы знаку прыпынку ім дапамагалі яшчэ савецкія аўтары, і асабліва Д. Разенталь, кнігі якога сталіся літаральна «бібліяй рэдакцыйнага спецыяліста».

Але ж усе гэтыя гады востра, балюча не хапала сучаснага падобнага выдання, створанага на сваім, беларускім матэрыяле, дзе грунтоўна разглядаліся б цьмяныя і блытаныя пытанні менавіта нашай мовы.

І паважаны П. Жаўняровіч сваёй кнігай здолеў шчыльна і дакладна запоўніць гэты прабел.

Так, апрача іншага, у ягоным даведніку падрабязна і проста тлумачацца выпадкі слушнага ўжывання канчаткаў назоўнікаў у родным склоне множнага ліку, формы «год» – «гадоў», склон назоўнікаў пры адмове «не», і самае складанае – асаблівасці канчаткаў назоўнікаў II скланення ў месным склоне адзіночнага ліку, што ў апошні час толкам не даследаваў ніхто з нашых адмыслоўцаў. Прычым, аўтар зыходзіць не з таго, што ў такіх выпадках раілася даведнікамі пяцідзесяцігадовай даўніны, а з сучаснага бытавання мовы, жывога маўлення і пісання. Дарэчы, што да пісання: даведнік забяспечаны найбагацейшым і густоўна падабраным наборам прыкладаў, узятых з твораў шматлікіх беларускіх аўтараў, – адзін толькі пералік прозвішчаў займае чатыры старонкі! Памятае П Жаўняровіч і пра адказнасць супрацоўніка рэдакцыі за сэнсавую, лагічную і фактычную дакладнасць матэрыялу – гэтае пытанне разглядаецца ў асобным параграфе. А тэхнічнай праўцы, і нюансам гэтай працы, прысвечаны цэлы раздзел – уся шостая частка.

Ёсць момант, які выклікае расчараванне. Гэта тыраж выдання. Усяго тысяча асобнікаў! На цэлую краіну, дзе акрамя сталіцы і абласных гарадоў ёсць райцэнтры, прадпрыемствы, навуковыя ўстановы, і паўсюль выдаецца разнастайная друкаваная прадукцыя. Ёсць і проста шмат неабыякавых людзей, якія хочуць валодаць і граматна карыстацца сваёй мовай на высокім узроўні. Усім ім патрэбная такая кніга. Але вось гэты «недахоп», як падаецца, выправіць элементарна – шляхам перавыдання. Неабходнасць яго стане хутка відавочнай.

P.S. Такія ўдзельнікі кнігавыдавецкага працэсу, як рэдактар або карэктар, застаюцца звычайна незаўважнымі. Але ў дадзеным выпадку немагчыма не згадаць, што ў падрыхтоўцы выдання да друку ўдзельнічалі ў якасці рэдактара Міраслава Шавыркіна, а ў якасці карэктараў – Крысціна Пучынская і Вольга Ярмак. Усе яны вядомыя як найлепшыя спецыялісты ў сваёй галіне. Відавочна: адмысловец падбірае адмыслоўцаў… І гэта яшчэ раз даказвае выбітнасць кнігі, якая несумненна патрэбная многім і многім.

 Наталля КУЧМЕЛЬ, карэктар з 30-гадовым стажам, рэдактар, перакладчык

Аляксей ШАЛАХОЎСКІ, журналіст

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам