Гісторыя Агратурызм Калядоўшчыкі на стары Новы год

Калядоўшчыкі на стары Новы год

-

- Рэклама -

Калядная вандроўка па Рэчыцы

 Наш час вызначаецца тым, што ўсё больш глыбокай становіцца цікавасць лю­дзей да народнай духоўнай культуры. Адраджэннем фальклорна-этна­гра­фічнай спадчыны Рэчыцкага Палесся займаюцца ўдзель­нікі клуба «Жывіца», далучаецца і моладзь – удзель­нікі клуба «Сям’я». Традыцыяй сталі што­гадовыя Калядныя су­стрэчы, сёлета яны ад­быліся ў рэчыцкай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай. Удзельнікі па­дзяліліся сваімі дзіцячымі ўспамінамі пра Нараджэнне Хрыстовае, гучалі калядныя вершы сама­дзейных паэтаў Ганны Гаў­рыленка, Ніны Шупікавай, Галіны Левінай, Валян­ціны Яўсеенка і іншых. Калядная малітва пра­гучала ў выкананні Ларысы Шавырынай і Аляксандра Нікуль­шына.

У гэты ж час рыхтаваліся ўдзельнікі фальк­лорна-этна­графічнай дзеі і калядавання па дварах «Добры вечар, шчодры вечар!», адноўленых паводле ўс­памінаў На­дзеі Міхайлаўны Шынгірэй і Веры Іванаўны Мельнік з вёскі Коззе Рэ­чыцкага раёна. Яе жыхары памятаюць, як у кожнай хаце імкнуліся найлепей ада­рыць калядоўшчыкаў, каб быў шчодрым і багатым новы год. Часцей за ўсё давалі хлеб, сала, каўбасы, грошы і бутэльку гарэлкі. Шчадравальнічкі, атрымаўшыя да­ры, складвалі іх у мех Механошу. Бытавала павер’е: шчодра адораныя калядоў­шчыкі, выхо­дзячы з хаты, забяруць з сабой няшчасце, хваробы, гора («Каза, ты з хаты выхадзі, бяду вынасі»).Чытаць далей…

Увечары перад Новым годам спраў­лялі другую куццю, якую называлі Бага­тай, Шчодрай, Мясной або Шчодрым вечарам. Кожны ім­кнуўся су­стрэць свята ў дастатку, каб перанесці яго ў наступны год. Таму на стале былі каша з салам або мёдам, бліны, каўбасы, абавязковай рытуальнай стравай была свежына.

Усе абрады 13 студзеня суправа­джаліся песнямі, якія ўдзель­нікі клуба «Жывіца» перанялі ад старэйшых нось­бітаў фальк­лору (што яны спявалі ў далёкія ўжо 1960 – 1970-х гг.). 

Kalady-Reczyca_01 Kalady-Reczyca_02 Kalady-Reczyca_03Нам шчыра дзякавалі, нас адор­валі ўсе гаспадары, да якіх мы трапілі. Шмат па­дзякаў прагучала, калі мы ха­дзілі ад падвор’я да па­двор’я ў мікра­раёне «На­варэчыцкі». У спальным раёне нават машыны спыняліся, ва­дзіцелі прасілі нас пра­спяваць, а потым таксама шчодра адорвалі. Найлепшай пахвалой былі словы «Вось гэта ідуць сапраўд­ныя калядоўшчыкі!», пасля якіх гаспадары за­прашалі нас да сваёй хаты. Потым мы спявалі для гурта маладых сямейных параў і сем’яў з дзет­камі, якія выбралі нашае тэатралізаванае дзейства, а не дыскатэку, што ла­дзілася непадалёк.

З вялікім нецярпеннем нас чакала най­старэйшая ўдзель­ніца клуба «Жыві­ца» Ніна Рыгораўна Скара­ход, перасяленка з Брагінскага раёна, пацярпелага ад ава­рыі на Чарно­быльскай АЭС. Яна пра­спявала нам калядные песні, якім наву­чылася ад маці і бабулі. Не абышлося і без пры­певак. Ніна Рыгораўна ведае іх больш за сотню, і не­выпадкова ў 2016 го­дзе на свяце фальк­лору яна была пры­знаная лепшай частушачніцай ў Рэчыцы. Свае аўтарскія прыпеўкі Н. Скара­ход спявала і на Рэспуб­ліканскім свяце «Дзень беларускага пісь­менства» ў Хойніках у 2010 го­дзе.

Тым часам ужо хваляваліся хлеба­сольныя жонка Ніна і муж Аляксандр Гутнікавы, якія нас чакалі больш за пяць га­дзінаў. 

А сустракалі мы стары Новы год вялікай суполкай калядоўшчыкаў у сям’і Алены і Алега Цэйкаў, аматараў беларускіх народных традыцыяў.

Калядны цыкл беларускіх абрадаў і звычаяў пра­доўжылі дзяўчынкі на вячорках «Раз у вадо­хрышчанскі адвячорак». А на трэцюю куццю, Правадную, як і на першую, за­прашалі дзядоў (продкаў) на святочнае рытуальнае застолле.

Вечна жывое народнае мастацтва – гэта неацэннае багацце, якое мы павін­ны захаваць для на­ступ­ных пакаленняў. Аднак праблема ад­ра­джэння мясцовых традыцыяў, рэгія­нальнага фальк­лору ў тым, што многае мы ўжо па­спелі згубіць. На шчасце, нешта мы спрабуем і можам ад­ра­дзіць. Ведаць родную мову, гісторыю і культуру – гэта значыць не парываць з вытокамі сваёй Айчыны, сваімі прод­камі.

 Людміла Грызунова, мастацкі кіраўнік Рэчыцкага гарадскога палаца культуры

Дзяніс Сцепаненка, памочнік кіраўніка, удзельнік мастацкай самадзейнасці клуба аматараў народнай і эстраднай песні «Здравіца»

(Цалкам артыкул чытайце ў № ; “Краязнаўчай газеты”)

Папярэднi артыкулАфіцыйна
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам