Гісторыя Агратурызм Камфортнае асяроддзе, краязнаўства ў бібліятэках

Камфортнае асяроддзе, краязнаўства ў бібліятэках

-

- Рэклама -

Міжнародны бібліятэчны кангрэс у Мінску

 V міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры» сабраў у Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі больш за 400 удзельнікаў з 6 краінаў, у тым ліку Расіі, Украіны, Польшчы, Азербайджана, ЗША.

Тэма форума «Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні» была адлюстраваная ў дакладах, прэзентацыях, экспанатах выстаўкі «Бібліятэкі будучыні: тэхналогіі, будынкі, абсталяванне».

Арганізатарамі кангрэса выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У двухдзённай праграме былі прадугледжаныя пленарнае пасяджэн­не, пяць секцыйных пасяджэнняў, круглы стол, два май­стар-класы, мітап (сустрэча спецыялістаў у нефармальнай абстаноўцы для абмер­ка­вання пэўнай тэмы), публічная лекцыя, экскурсіі па бібліятэцы і выстаўцы «Бела­русь і Біблія».яЧытаць далей…

Пад час форума адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» і за найлепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі, а таксама кіраўнікоў праектаў сёлетніх маштабных выставак «Асвета. Спазнанне. Прагрэс» і «Беларусь і Біблія».

V-bibl-forum_01V-bibl-forum_02Падзякі атрымалі старшыня Савета дырэктараў ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» Леанід Танін, дырэктар Групы даследавання рукапісаў (ЗША) Скот Кэрал і сябры групы. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ўручыў С Кэралу падарункавае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», якое зойме пачэснае месца ў яго Музеі Бібліі.

V-bibl-forum_03Праграма кангрэса была вельмі разнастайная. З прывітаннем да ўдзельнікаў звярнуліся міністр культуры Юрый Бондар, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэн­тра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Віктар Шаршун. З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі Р. Матульскі (паведаміў пра матэрыяльна-тэхнічную базу бібліятэк Беларусі) і дырэктар кампаніі «21st Century Libraries Consulting» (ЗША) Чарльз Гордан Форэст (пра тэхналагічныя і тэхнічныя рашэнні па стварэн­ні камфортнага асяроддзя ў бібліятэках). Галоўны архітэктар будынка Нацыя­наль­най бібліятэкі Віктар Крамарэнка пазнаёміў з архітэктурнымі асаблівасцямі «дыя­ман­та», а дырэктар бібліятэкі Лазарскага ўніверсітэта Хенрык Холендар (Поль­шча) – з архітэктурай будынка бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта. Дырэктар Цэнт­ральнай бібліятэкі № 197 імя Г. Ахматавай Уладзімір Касарэўскі (Расія) падзяліўся досведам укаранення ў бібліятэчнай дзейнасці і працы з наведнікамі smart-тэхнало­гіяў. Вялікую цікавасць выклікалі майстар-клас па пошуку ў інтэрнэце персаналіяў па ўскосных прыкметах, які правёў кіраўнік праекта «Prabook.com» Сяргей Дубавец, і даклад пра гісторыю галаграфіі, яе выкарыстанне для захавання выяваў куль­тур­ных каштоўнасцяў.

V-bibl-forum_06Былі абмеркаваныя тэхнічныя пытанні стварэння і ўзаемадзеяння рэгіяналь­ных зводных электронных каталогаў, развіцця карпаратыўных рэсурсаў, стварэння аб’яднанага рэпазіторыя інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу, праблемы абсталявання і арганізацыі бібліятэчнай прасторы, развіцця тэхналогіяў і сучасных бібліятэчных сэрвісаў, матэрыяльна-тэхнічнага і кадравага забеспячэння. Сучас­ным падыходам і перспектывам арганізацыі дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі быў прысвечаны круглы стол, на якім заслухана 6 паведамленняў пра арганізацыю прававой асветы ў бібліятэчных установах Наваполацка, Ваўкавыска, Гомеля, Слуцка, Паставаў.

V-bibl-forum_05 V-bibl-forum_04Набыткі ў галіне краязнаўства прадставілі на прэзентацыйнай пляцоўцы «Элект­ронныя рэсурсы бібліятэк – удзельніц Рэгіянальных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі ў нацыянальнай экасістэме ведаў» бібліятэкары Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Дарэчы, роля электронных рэсурсаў бібліятэк у развіцці краязнаўчай працы штогод узрастае, і ў 2020 годзе чарговы міжнародны бібліятэчны кангрэс будзе прысвечаны менавіта краязнаўству.

Удзельнікі кангрэса ўзбагаціліся новымі ведамі ды ідэямі, але выказвалі за­ўва­гі, што ў вельмі шчыльнай праграме мерапрыемстваў бракавала часу для не­фармальных зносінаў з калегамі па-за межамі афіцыйных дакладаў і паведам­лен­няў.

 Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Папярэднi артыкулГукавая кніга класіка
Наступны артыкулМаленькія прадаўжальнікі
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам