Гісторыя Агратурызм Канферэнцыя

Канферэнцыя

-

- Рэклама -

Імя Францыска Скарыны на радзіме і ў свеце

 З 30 лістапада па 1 снежня ў Мінску прайшла Міжнародная навуковая кан­ферэнцыя «Францыск Скарына і яго час. 500-годдзе беларускага і ўсходне­сла­вянскага кнігадрукавання». Яе ладзілі Цэнтр даследаванняў беларускай куль­ту­ры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаваў-удзельніцаў Садружнасці Неза­леж­ных Дзяржаў.

Нагадаем тут, што ў 1517 г. Ф. Скарына арганізаваў у Празе друкарню і выдаў там першую ва ўсходнеславянскім свеце друкаваную кнігу. Цягам 1517 – 1519 гг. ён пераклаў і апублікаваў 23 кнігі Бібліі. Пазней у Вільні асветнік выпусціў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Псалтыр» (1525).Чытаць далей…

Свае прывітанні даслалі Старшыня Прэ­зідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў, акадэмік-сакратар Аддзя­лення гуманітарных навук і мас­тац­тваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт Аляк­сандр Каваленя, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар, выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаваў-удзель­ніцаў СНД Анатоль Іксанаў. У ад­крыц­ці канферэнцыі і пленарным паседжанні бралі ўдзел дырэктар Цэнтра да­сле­даванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Лакотка, дырэктар Інсты­ту­та літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка, пра­фе­сар кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Белдзярж­уні­версітэта, доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша і іншыя.

FrSk-kanfer_02Сярод праблемаў, што разглядаліся на канферэнцыі, размова ішла пра пачатак і развіццё беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, аб пера­кладах Бібліі на нацыянальныя мовы, аб ролі нацыянальнай мовы ў развіцці культуры ва ўмовах глабалізацыі, духоўнай і матэрыяльнай культуры Беларусі XVI ст., пра беларускае і ўсходне­славянскае мастацкае слова ў X – XVIII стст.

FrSk-kanfer_01Пад час канферэнцыі даклады прадставілі амаль 80 удзельнікаў з Беларусі і краінаў СНД. Так, доктар філалагічных навук, прафесар Гомельскага дзярж­уні­версітэта імя Ф. Скарыны Іван Штэйнер выступіў з дакладам «Францыск Скарына і беларуская літаратура: праблемы і перспектывы», доктар філалагічных навук, прафесар Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А. Пушкіна Зоя Мельнікава – «Прад­вес­нік беларускага Адраджэння. Лёс і асветніцкі подзвіг Францыска Скарыны ў інтэрпрэтацыях беларускага літаратура­знаўства (У. Калеснік, А. Лойка)». Дырэк­тар Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. Аўэзава Рэспублікі Казахстан Уалі­хан Каліжанаў, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжна­роднай акадэміі педагагічнай адукацыі Алег Фядотаў (г. Масква) і Агагусейн Шу­кю­раў, вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, пра­панавалі даклад «Перадумовы вершаванай мовы ў прад­мове Францыска Скарыны да Псалтыра 1517 г.».

 Паводле інфармацыі арганізатараў канферэнцыі

Фота Сяргея ДУБОВІКА (газета «Навука»)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам