Гісторыя Агратурызм Кароткая гісторыя паводле расповедаў старажылаў

Кароткая гісторыя паводле расповедаў старажылаў

-

- Рэклама -

Васявічы

 Мясцовыя легенды апавядаюць, што Васявічы (сённяшні Дзятлаўскі раён) існавалі ўжо ў другой палове XVIII стагоддзя.

Што гэта за вёска? Чаму ёй далі такую назву? Каб адказаць на пытанні, я шмат распытвала старажылаў. Мясцовы жыхар Рыгор Марчук распавёў, што яму ў дзяцінстве расказваў ягоны дзядуля. На ягон расповедзе я і пабудую свой артыкул.Чытаць далей…

Рыгор Дзмітрыевіч пачаў размову з таго, што за метраў 500 ад вёскі ў канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. на прыгожым месцы быў фальварак Васявічы, які ўваходзіў у валоданне Абелькавічы, гаспадаром якога быў Радзівіл. На гэтым месцы і цяпер ёсць фрагменты пабудовы, а пры ўзворванні зямлі знаходзяць кавалкі кафлі з прыгожай зялёнаю фарбай. Ад назвы фальварка і атрымала назву вёска Васявічы.

Прыгонныя сяляне са сваімі сем’ямі жылі ў маленькіх хатках каля гары Навінка. Хто быў першым жыхаром вёсачкі, высветліць цяжка, але вядома, што вяскоўцы свае агульныя справы вырашалі на гэтай гары. Тут жа сяляне абменьваліся навінамі. Вось і казалі вяскоўцы: «Пойдзем на гару, пачуем навіны». Ад гэтага і засталася назва гары – Навінка.

Невялікі ручаёк Рылёўка працякаў з захаду на ўсход. Памешчык Касакоўскі задумаў пабудаваць рукамі сялянаў вялікі ставок непадалёк свайго маёнтка. Для гэтага ён загадаў прыгонным змяніць рэчышча ручая на паўночны ўсход. Што і было зроблена. Год гэтай цяжкай працы не ўстаноўлены. Пасля смерці памешчыка Касакоўскага фальварак Васявічы разам з вёскай Васявічы быў далучаны да фальварка Абелькавічы, уладаром якога быў Завіша. У гэты час быў пабудаваны вадзяны млын.

У ХХ стагоддзі ў Васявічах былі тры вуліцы. Найбольш распаўсюджаныя прозвішчы жыхароў – Карповіч, Марчук і Маліка. Ад іх і паходзяць назвы вуліцаў, што і да гэтага часу памятаюць людзі: Малікоўская, Марчукоўская і Батрацкая.

У сакавіку 1941 года ў Васявічах пачалі будаваць аэрадром. 22 чэрвеня 41-га а 16 гадзіне 37 фашысцкіх самалётаў пачалі бамбіць яго і лагер зняволеных, загінулі 7 чалавек. Аэрадром быў разбураны (і не адноўлены пазней).

Пад час нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі вёскі на катаржных работах загінулі 12 чалавек. Былі спаленыя 2 хаты, жыхары якіх не паехалі ў Нямеччыну.

8 ліпеня 1944 года войскі арміі 3-га Беларускага фронту вызвалілі Васявічы.

З першых дзён па вызваленні ў вёсцы пачалі працаваць школа і бальніца. У 1950 годзе ўпершыню быў арганізаваны калгас «Запавет Леніна». Першым калгаснікам стаў Іван Удот, ён быў і старшынём калгаса. Увосень 1950 года гаспадарка была далучаная да калгаса імя К. Заслонава, цэнтр якога быў у в. Дварэц. Жыццё сялянаў пачало паляпшацца.

 Алена КАЗЛОВА, бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання Дзятлаўскага раёна

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам