Гісторыя Агратурызм Кніга краязнаўцы пра 1812 год

Кніга краязнаўцы пра 1812 год

-

- Рэклама -

Марскі афіцэр – пра напалеонаўскія войны

 Дыпломам першай ступені ў спецыяльнай намінацыі «Эўрыка» у LVII кон­кур­се «Мастацтва кнігі», вынікі якога падведзеныя пад час 25-й Міжнароднай кніж­най выстаўкі, узнагароджаная кніга Уладзіміра Лякіна «Ліцвіны ў гвардыі Напалеона». Акрамя гэтага, 21 сакавіка Беларускі ПЭН-цэнтр уручыў У. Лякіну прэмію імя Ф. Багушэвіча за гэтае выданне.

Шыкоўна праілюстраванае з гістарычнай дакладнасцю мастаком Аляксанд­рам Прыбылавым выданне прысвечанае малавядомай старонцы айчыннай гісто­рыі – удзелу нашых продкаў у элітных фармаваннях гвардыі Напалеона. Натхнё­ныя высакароднай мэтай вярнуць незалежнасць Радзіме ліцвіны служылі ў скла­дзе 1-га і 3-га палкоў шэваліжэраў-уланаў Імператарскай Гвардыі, Гана­ровай Гвар­дыі ВКЛ, 3-га палка выведнікаў-уланаў, Татарскага гвардзейскага эксадрона і інш.Чытаць далей…

Аўтар падрабязна распавядае пра стварэнне і баявы шлях гэтых падраз­дзя­ленняў, асвятляе храналогію падзеяў з 1807 па 1815 гг. Прыводзяцца звесткі пра палкавую гаспадарку, абмундзіраванне, узнагароды, аплату і парцыёны, воль­ны час гвардзейцаў, удзел у эскортах і парадах, узбраенне і навучанне, бая­вую падрыхтоўку, тактыку баявога дзеяння. У дадатках змешчаны іменаслоў ліц­вінаў імператара, у якім пададзеныя кароткія біяграфічныя звесткі пра больш як тысячу суайчыннікаў гвардзейцаў, некаторых маршалаў і генералаў Вялікай ар­міі, тэрміналагічны слоўнік. Наклад кнігі 500 асобнікаў. Кніга будзе цікавай для аматараў гісторыі і краязнаўства.

Lakin_01Асобнага падзячнага слова заслугоўвае асоба аўтара гэтай працы.

Адзначу, што ён не «штатны акадэмічны» сталічны гісторык, а былы кад­ра­вы вайсковец, які ў савецкі час служыў на флоце. Дзякуючы сваёй маці – настаў­ніцы беларускай мовы і літаратуры, якая прышчапіла яму любоў да кнігі, з мален­ства цікавіўся беларускай культурай і гісторыяй. І каб не забываць родную мову нават на афрыканскім кантыненце, у Анголе, чытаў «Пана Тадэвуша».

Пасля звальнення ў запас з Мурманска ў 1992 г. вярнуўся на радзіму ў род­ныя Калінкавічы. Але радзіма сустрэла яго не як маці, а як мачаха. Шмат нама­ган­няў давялося прыкласці, каб атрымаць сталае месца жыхарства і працу.

Цікавасць да напалеонаўскай эпохі ўзнікла выпадкова. Трапілі на вочы зве­ст­кі пра знаходжанне у 1812 г. у Мазыры рускага корпуса. Пад час працы ў архі­вах было знойдзена шмат цікавага матэрыялу, на падставе якога У. Лякін напісаў кнігу «Мо­зырь в 1812 г.» (яна выкладзеная ў інтэрнэце). Атрыма­ныя звесткі пра суайчыннікаў у войску Напалеона пашырылі цікавасць да гэтай тэмы. З некаторымі кнігамі капітана 2-га рангу У. Лякіна знаёміла чытачоў і нашая газе­та.

У выніку паўтарагадовых пашыраных архіўных даследаванняў аўтара і зна­ёмства з «напалеоназнаўцам», выхадцам з Брэста, Уладзімірам Бржэскім і яго спонсарскай падтрымкі, а таксама дзякуючы супрацоўнікам выдавецтва «Тэхна­логія», гісторыя краіны ўзбагацілася новымі, не вядомымі раней, старонкамі.

 

Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам