Гісторыя Агратурызм Конкурс для даследчыкаў спадчыны

Конкурс для даследчыкаў спадчыны

-

- Рэклама -

Палажэнне аб конкурсе на лепшую даследчую працу пад дэвізам «Адвечнае»

 Конкурс праводзіцца ў рамках Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» з мэтай духоўнага ўзбагачэння маладога пакалення, фармавання павагі да гісторыка-культурнай спадчыны праз актыўнае падключэнне школьнікаў, навучэнцкай і працоўнай моладзі да вывучэння і папулярызацыі гісторыі, культуры, традыцыйнага мастацтва, народнай педагогікі, працоўных традыцыяў свайго краю.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць вучні ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстановаў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ, СНУ, удзельнікі калектываў аматарскай творчасці, педагогі, работнікі культуры і інш.Чытаць далей…

Арганізатары конкурсу: дырэкцыя фестывалю «Берагіня» пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры», «Краязнаўчай газеты».

Умовы правядзення

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Гісторыя краю», «Краязнаўства», «Фальклор», «Этнаграфія», «Радавод».

Конкурсная праца можа ўключаць даследаванне фальклорнай спадчыны свайго краю (карагоднае, танцавальнае, спеўнае, музычнае інструментальнае мастацтва, народная проза, гульні; святы, абрады, звычаі), матэрыяльнай культуры (традыцыйныя рамёствы, касцюм і тэхналогіі яго вырабу), вывучэнне гісторыі і працоўных традыцыяў краю, роду, сям’і, жыцця носьбітаў і пераемнікаў традыцыйнай культуры свайго рэгіёна і інш.

Тэрмін падачы матэрыялаў: з снежня 2017 г. па май 2018 г. уключна.

Працы, што не адпавядаюць гэтым умовам або паступілі пазней за вызначаныя тэрміны, не разглядаюцца і аўтарам не вяртаюцца.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных працаў

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу звяртаецца ўвага на:

– адпаведнасць абранай тэмы конкурсным умовам;

– актуальнасць абранай тэмы і арыгінальнасць раскрыцця;

– змястоўнасць і мастацкасць выкладання.

Лепшыя конкурсныя працы, адзначаныя журы, будуць уганараваныя дыпломамі і надрукаваныя ў «Краязнаўчай газеце».

Конкурсныя працы (не больш за 3 старонкі) з абавязковым пазначэннем конкурсу – «Адвечнае» дасылаюцца ў электронным і друкаваным выглядзе на адрас: паштовы – 247319, г.п. Акцябрскі, вул. Савецкая, 62; электронны – oktiabrkult@tut.by.

Патрабаванні да афармлення працы: інтэрвал – 1,5; тэкставы рэдактар, кегль – 13; шрыфт – Times New Roman. Параметры старонкі: справа – 10 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу – па 20 мм.

Нумарацыя старонак – зверху па цэнтры старонкі.

Заяўка павінна ўтрымліваць наступныя звесткі:

назва даследчай працы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю); узрост; прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка(оў; поўнасцю); установа, клас або група (для навучэнцаў і студэнтаў), паштовы адрас і тэлефон установы; хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) удзельніка(ў).

Тэлефон для даведак: 802357 (3-09-82) – арганізацыйна-метадычны аддзел Цэнтра культуры і вольнага часу Акцябрскага раёна.

Таксама ў рамках Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» аб’яўлены конкурс «Рудабельшчына паэтычная» на лепшы вершаваны твор, прысвечаны фестывалю «Берагіня».

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам