Гісторыя Агратурызм Конкурс імя І. Ушакова

Конкурс імя І. Ушакова

-

- Рэклама -

Ушанаванне маладых мастакоў-сцэнографаў

 Іван Ушакоў – знакаміты беларускі мастак-сцэно­граф, за­служаны дзеяч мастац­тваў Беларусі. Творчасць Івана Міхайлавіча – яскравая старонка ў раз­віцці беларускага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. Цягам сваёй творчай дзейнасці ён аформіў звыш 40 спектакляў. Па ініцыятыве ўдавы мастака Зоі Данілаўны сумесна з Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і грамад­скім аб’­яд­наннем «Беларускі фонд культуры» ў 2000 го­дзе была заснаваная штогадовая прэмія імя за­служанага дзеяча мастацтваў Беларусі І.М. Ушакова за лепшае мастацкае афарм­ленне прэм’­ернага спектакля. Цягам васям­наццаці гадоў пас­пяхова пра­ходзіць конкурс імя І.М. Ушакова, удзел у якім прымаюць маладыя мастакі-сцэно­графы. Уручэнне прэміі пры­меркаванае да Міжнароднага дня тэатра. Дзякуючы конкурсу фонды музея па­паў­няюцца арыгі­наль­нымі творамі мастац­тва сцэна­графіі.Чытаць далей…

Сёлета 22 сакавіка адбылося чарговае пася­джэнне журы конкурсу імя І.М. Уша­кова, у якім прынялі ўдзел мастакі сямі беларускіх тэатраў: Пётр Анашчанка – «Вельмі простая гісторыя» М. Ладо, рэжысёр А. Лукашэнка (Палескі драматычны тэатр, г. Пінск); Кацярына Шымановіч – «Запалкі» К. Сцешыка, рэжысёр Т. Ларына (Нацыя­нальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы); Дар’я Дубовік – «Мой На­дзейны Сябра: 101» В. Стацэні, рэжысёр-па­станоўшчык В. Клімчук (Беларускі тэатр «Лялька»); Наталля Лавіцкая-Ярмолава – «Самая-самая» Н. Абухова, рэжысёр С. Гергель (Нацыя­нальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа); Андрэй Жыгур – «Дрэвы паміраюць стоячы» А. Касонэ, рэжысёр В. Анісенка (Гомель­скі абласны драматычны тэатр); Крысціна Баранава – «Метад» Ж. Гальсэрана, рэжысёр В. Краўчанка (Гомельскі гарадскі мала­дзёжны тэатр); Людміла Скітовіч – «Евангелле ад Іуды» У. Караткевіча (Беларускі дзяржаўны тэатр лялек).

26 сакавіка адбылося ўрачыстае ўзнагаро­джанне пераможцаў. Пераможцам 18-га конкурсу імя за­служанага дзеяча мастацтваў Беларусі І.М. Ушакова за лепшае мастац­кае афарм­ленне спектакля стала Кацярына Шымановіч. Ганаровай граматай Беларус­кага фонду культуры была ўз­нагаро­джаная Дар’я Дубовік. Усе ўдзель­нікі атрымалі права зрабіць персанальную вы­стаўку ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Пад час мерапрыем­ства дыплом ЮНЕСКА быў ўручаны журналісту газеты «Культура» Настассі Панкратавай за прапаганду беларускага тэатральнага мастац­тва ў сродках масавай інфармацыі.

Ганна ГРЫБКО, вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам