Гісторыя Агратурызм Конкурс сачыненняў

Конкурс сачыненняў

-

- Рэклама -

Гісторыя па-за кадрам

 pa-za-kadram_01Далёка не кожны школьнік, які мае выдатныя адзнакі па гісторыі Беларусі, ведае падрабязнасці гісторыі сваёй сям’і. І гаворка тут не пра сем пакаленняў – пра ХХ стагоддзе. Сучаснаму школьніку можа стацца неверагодным фактам, што звыклыя сёння джынсы яшчэ якіх 30-40 гадоў таму былі дэфіцытам, а тэлевізар пачаў з’яўляцца ў сем’ях усяго толькі ў 1960-х. Таму прызнаемся – гісторыя побыту ў Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя з’яўляецца маладаследаванай. Аднак мы можам даведацца пра яе ад непасрэдных сведак часу.

Важнай крыніцай інфармацыі з’яўляюцца тагачасныя фотаздымкі і ўспаміны. Сучаснікі тых падзеяў маюць поўнае права перадаць нам і ўласнае бачанне гісторыі. Іх успаміны дазваляюць паглядзець на гістарычныя падзеі вачыма канкрэтнага чалавека ў кантэксце свайго жыцця, побыту і ўлічыць яго стаўленне да тых ці іншых зменаў у грамадстве, супольнасці.Чытаць далей…

На спасціжэнне найноўшай гісторыі скіраваны і конкурс «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці», што праводзіцца Прадстаўніцтвам за­рэ­гістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochshul-Verband e.V» (ФРГ) у Рэспуб­ліцы Беларусь у супрацоўніцтве з МГА «Гісторыка» ў рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне» пры падтрымцы Міністэрства за­меж­ных справаў Германіі. Храналагічныя рамкі конкурсу абмежаваныя перыядам гісторыі Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя (1945 – 1991 гг.).

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16 да 25 гадоў. Удзел у конкурсе могуць прымаць: старшакласнікі, навучэнцы, студэнты розных навучальных установаў, маладыя спецыялісты, маладыя актывісты недзяржаўных арганізацыяў, маладзёжных клубаў, навучаль­ных гурткоў, секцыяў і г.д. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя працы, так і групавыя (група не больш за 4-5 чалавек). Працы можна падаваць да 5 мая 2018 г.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна на аснове фотаздымка ці серыі фотаздымкаў з сямейнага (публічнага) архіва і інтэрв’ю (гутаркі са сведкам падзеяў і з’яваў, адлюстраваных на фота) падрыхтаваць даследчую працу.

Даследчыя працы могуць быць прысвечаныя розным тэмам, у тым ліку адлюстраванню побыту і штодзённага жыцця, сямейным і мясцовым традыцыям і ўрачыстасцям, традыцыі талакі, адукацыі і кар’еры, баўленню вольнага часу, рэлігійнаму жыццю. Важна, што ўдзельнікі могуць не абмяжоўвацца прыкладным пералікам тэмаў і прапаноўваць сваю!

Конкурсная праца павінна ў абавязковым парадку ўключаць у сябе наступ­ныя электронныя дакументы: заяўка ўдзельніка; даследчая праца – яна можа быць прадстаўленая ў выглядзе эсэ (тэкставы файл) або мультымедыйнай прэ­зентацыі; а таксама дадаткі, куды ўваходзяць электронная (ыя) копія (і) фота­здым­ка (ў) – не больш за 5, на аснове якога (іх) была зробленая праца, інтэрв’ю з рэспандэнтам (амі) – могуць быць у выглядзе тэкставых, аўдыя-, відэафайлаў, запоўненая анкета рэспандэнта.

Для ўдзелу ў конкурсе маюцца даволі простыя патрабаванні: для эсэ (тэкставай працы) мінімальны памер складае 2-3 старонкі (5000 знакаў, без прабелаў), максімальны памер 4-5 старонак (10000 знакаў без прабелаў). Для мультымедыйнай прэзентацыі агульная колькасць слайдаў 15-25.

Падрыхтаваць сваю працу можна на беларускай (пажадана, бо такія мы можам змяшчаць у нашым выданні. – «КГ») або рускай мовах і даслаць на электроны адрас pazakadram@gmail.com. з абавязковай пазнакай «На конкурс». Неабходныя формы (заяўка і анкета), а таксама падрабязную інфармацыю і метадычныя матэрыялы можна атрымаць на сайтах: http://www.dvv-international.org.ua/be/belarus/, а таксама http://historica.by.

Пераможцы і іх куратары (кіраўнікі) атрымаюць каштоўныя прызы і дыпло­мы. Лепшыя працы будуць прадстаўленыя на цырымоніі ўзнагароджання, а аўта­ры найлепшых даследчых працаў запрошаныя ў Германію ў міжнародны мала­дзёжны летнік.

pa-za-kadram_04 pa-za-kadram_03 pa-za-kadram_02Дадамо, што гісторыя – гэта не толькі школьны прадмет, яна паўсюль. Свет, у якім мы жывем, краіны, супольнасці, сем’і і нават нашыя ўласныя жыцці аказваюцца пад уплывам гісторыі. Беручы ўдзел у конкурсе, можна не толькі пашырыць свае веды па гісторыі, але таксама атрымаць больш глыбокае разуменне аспектаў развіцця гісторыі найноўшага часу, а разам з гэтым авалодваць карыснымі навыкамі, такімі, як самаарганізацыя, пошук, структураванне, ацэнка і прадстаўленне інфармацыі.

 Кастусь АНТАНОВІЧ

 P.S. Лепшыя працы знойдуць адлюстраванне на старонках «Краязнаўчай газеты».

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам