Гісторыя Агратурызм «Краязнаўчая газета»: 700 нумароў за 15 гадоў

«Краязнаўчая газета»: 700 нумароў за 15 гадоў

-

- Рэклама -

Вось і дажыла нашая з вамі «Краязнаўчая газета» да 700-га нумара. А неўза­ба­ве будзе выданню 15 гадоў. У новай часовай рубрыцы мы плануем даваць сло­ва нашым даўнім і пастаянным аўтарам, падпісчыкам, а таксама сябрам выдання, калегам, прадстаўнікам арганізацыяў, з якімі супрацоўнічаем. Пішыце, сябры, чым «Краязнаўчая газета» для вас цікавая і карысная, якой бачыце яе далей.

Калектыву рэдакцыі «Краязнаўчай газеты»

 Сардэчна віншую калектыў рэдакцыі «Края­знаўчай газеты» з выхадам у свет 700-га нумара выдання.

Заснаваная яшчэ ў красавіку 2003 года, «Края­знаўчая газета» стала свое­асаб­лівым лета­пісцам гісторыі края­знаў­ства нашай краіны, шмат­гран­нага жыцця народа, за­ха­валь­нікам лепшых нацыя­нальных традыцыяў, мовы, культуры, духоўных каштоўнасцяў беларусаў.

На старонках выдання заўсёды можна ўбачыць края­знаўчыя артыкулы якас­нага зместу, пры­свечаныя традыцыям рэгіёнаў краіны, да­сле­да­ванні на­вукоўцаў пра гісторыю, этна­графію, фальк­лор і архі­тэктуру, пра гістарычныя па­дзеі і асобаў, а таксама рас­поведы пра нашых землякоў, якія пра­славіліся не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Асобная ўвага надаецца пуб­лікацыям пра досвед края­знаўчых пошукаў і працу музеяў у школах і бібліятэках краіны.

Упэўнены, што і надалей калектыў рэдакцыі за­ха­вае вер­насць свайму прафесійнаму і грама­дзянскаму абавязку.

Жадаю супрацоўнікам газеты шчырай удзяч­насці чытачоў, шчасця, здароўя і даб­ра­быту, новых творчых здзяйс­ненняў, плёну ў працы на карысць роднай Беларусі.

 Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Чытаць далей…

Шаноўныя сябры і калегі!

Sapoc'ka_01 Вельмі рады звярнуцца да вас з нагоды выхаду ў свет 700-га нумару «Края­знаў­чай газеты» і 15-годдзя выдання. Лічу, што на сённяшні дзень «Краязнаўчая газета» з’яўляецца амаль што адзіным інфармацыйным рэсурсам у галіне краязнаў­ства. Унікальныя сведчанні аб дзеячах беларускай гісторыі, культуры і навукі, рэд­кія фотаздымкі, меркаванні аўтарытэтных даследчыкаў па актуальных пытаннях, анон­сы значных падзеяў у культурным жыцці краіны, творчыя справаздачы аб пра­вядзенні яскравых імпрэзаў беларускімі музеямі, галерэямі, тэатрамі, установа­мі адукацыі… І гэта ўсё ў адным выданні! Сам факт існавання на працягу 15 гадоў га­зеты грамадскага аб’яднання, што трымаецца на ініцыятыве неабыякавых асо­баў, – ужо перамога і ўнікальная з’ява. Вакол выдання аб’яднаныя выдатныя гіс­торыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, настаўнікі. Разам з газетай «Культура» і ча­сопісам «Мастацтва» нашая газета была і застаецца вядучым выданнем у галіне куль­туры Беларусі. Асабіста я маю вялікі архіў артыкулаў «КГ» пачынаючы з 2010 года з рознымі ўмоўнымі пазнакамі: гэтыя матэрыялы неаднаразова выкарыс­тоў­ва­ліся ў выкладчыцкай і навуковый дзейнасці, а таксама пры падрыхтоўцы канцэп­цы­яў шэрагу культурна-асветніцкіх праграмаў, што рэалізуюцца Мінскім абласным ад­дзя­леннем Беларускага фонду культуры, мастацкай галерэяй «Універсітэт культу­ры» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Цэнтрам міжкуль­турнага дыялогу і сацыяльных ініцыятываў Рэспубліканскай канфедэрацыі прад­пры­мальніцтва.

Шчыра жадаю супрацоўнікам рэдакцыі, аўтарам і чытачам «Краязнаўчай газеты» здароўя, плёну, натхнення, апантанасці і задавальнення ад працы.

 З павагай,

Павел САПОЦЬКА

 

Makiei_01Хочам падзякаваць НАШАЙ і ВАШАЙ «Краязнаўчай газеце» за тое, што Вы ёсць і столькі шмат робіце для жыхароў і гасцей нашай краіны. Заўсёды з цікавасцю чытаем выданне, даведваемся новае пра нашыя гісторыі і традыцыі. Віншуем з 700-м нумарам, з 15-годдзем!

 З павагаю,

Ірына і Міхаіл МАКЕІ, гаспадары аграсядзібы «Верас», Зэльвенскі раён

 

Abramczyk_01«Краязнаўчую газету» цягам многіх гадоў выпісвае наш музей. Сама пачала чытаць яе, калі прыйшла сюды працаваць. Адразу ж захацелася стаць аўтарам выдання. Газета вельмі падабаецца. Па-першае, тым, што артыкулы ў ёй публікуюцца на выверанай, прыгожай літаратурнай мове. Вялікі дзякуй за гэта стыльрэдактарам. Яны сапраўдныя прафесіяналы. Па-другое, у газеце публікуюцца разнастайныя матэрыялы, якія можна не проста прачытаць, але і скарыстаць для працы. Раней я была настаўніцай і часта выкарыстоўвала артыкулы з перыядычных выданняў на ўроках беларускай літаратуры для індывідуальных заданняў, для знаёмства з тымі фактамі, якіх няма ў крытыцы, каб зрабіць урок цікавым і спазнаваўчым. А яшчэ як прыклад для напісання водгукаў, сачыненняў на вольную тэму. Такіх матэрыялаў у «Краязнаўчай газеце» мноства. Газета імкнецца ўвесь час адшукаць нешта новае, нідзе не публікаванае. Гэта і факты з гісторыі рэгіёнаў, і навіны культурнага жыцця малых гарадоў, і публікацыі пра забытых асобаў нашай мінуўшчыны, якімі мы можам і сёння ганарыцца. Падабаецца і тое, што газета друкуе вершы малавядомых паэтаў, краязнаўчую крыжаванку і малую краязнаўчую экцыклапедыю. Такая тытанічная праца ўсяго калектыву газеты накіраваная на выхаванне самасвядомасці беларусаў розных пакаленняў.

Цяпер газету чытаюць усе мае сяброўкі, былыя настаўніцы, а зараз пенсіянеркі, якія не страцілі цікавасці да жыцця і нашай мовы, культуры і гісторыі роднага краю. Вялікі дзякуй супрацоўнікам газеты за іх творчую працу. Плёну вам на доўгія гады!

 Алена АБРАМЧЫК, навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам