Гісторыя Агратурызм Краязнаўчая канферэнцыя

Краязнаўчая канферэнцыя

-

- Рэклама -

Краязнаўства Віцебшчыны жыве і будзе жыць

 Гісторыкі, краязнаўцы, супрацоўнікі архіваў, бібліятэкары з усіх раёнаў Віцебшчыны, з Мінска, а таксама з Расіі і Латвіі сабраліся напрыканцы кастрычніка ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна на Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Віцебскі край». Навуковы форум праходзіў ужо трэці раз і сёлета быў прысвечаны знакавай падзеі – 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Арганізатарамі канферэнцыі былі абласная бібліятэка, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава і Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

Пад час мерапрыемства намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша перадаў бібліятэцы ВДУ імя П.М. Машэрава факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Асобныя экзэмпляры выданняў першадрукара атрымалі бібліятэкі горада і вобласці.Чытаць далей…

Vicieb-kraj_02 Vicieb-kraj_03Факсімільнае выданне налічвае дваццаць тамоў тэкстаў Скарыны і яшчэ адну кнігу, у якой расказваецца пра вяртанне на радзіму кніжнай спадчыны нашага першадрукара. Нядаўна ў Беларусі было ўсяго дзесяць кніг Францыска Скарыны. Цягам апошніх пяці гадоў у розных еўрапейскіх краінах было адшукана 520 кніг, былі атрыманыя іх лічбавыя копіі. Пад час падрыхтоўкі іх да выдання ўкладальнікі імкнуліся максімальна перадаць усе асаблівасці арыгінала. А каб чытачам было зручна, тэксты ўпершыню пераклалі на беларускую, рускую і англійскую мовы.

Пасля цырымоніі перадачы факсімільнага выдання пачалося пленарнае пасяджэнне, потым праца працягнулася па секцыях.

Цікавы даклад «Гісторыка-культурная спадчына Віцебскай вобласці: сучасны стан, спецыфіка і магчымасці пашырэння» прадставіў на секцыі «Гістарычнае краязнаўства» галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Дзяніс Юрчак. Ён зазначыў, што цяпер у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў занесеныя больш за 5,5 тысяч аб’ектаў. З іх 949 знаходзяцца на Віцебшчыне (у тым ліку 8 – нематэрыяльныя аб’екты). У найбліжэйшы час іх колькасць павялічыцца: спіс папоўняць шлюбныя абрады Дубровеншчыны і традыцыйныя клёцкі з душамі.

На Віцебшчыне існуюць 373 помнікі археалогіі. Але наколькі гэтая лічба поўная? Рэч у тым, што дадзеныя для спіса прадастаўлялі раёны рэгіёна. У выніку некаторыя падалі інфармацыю адразу па некалькіх аб’ектах, а іншыя не назвалі ніводнага помніка – на Віцебшчыне гэта Шаркаўшчынскі, Мёрскі і Лёзненскі раёны. Хаця, безумоўна, помнікі археалогіі там ёсць. Напрыклад, у Мёрскім раёне на востраве, побач з местам, дзе Дзісна ўпадае ў Заходнюю Дзвіну, захаваліся валы замка Стэфана Баторыя. Замак добра даследаваны і шырока вядомы, але ў спісе яго чамусьці няма.

Помнікі археалогіі трапілі ў спіс у выніку археалагічных даследаванняў 1960 – 1970-х гадоў. Сёння некаторыя аб’екты цяжка адшукаць, асабліва гэта датычыцца тых помнікаў, што знаходзяцца ў лясах. Патрабуецца іх інвентарызацыя прафесійнымі археолагамі, але на гэта неабходныя грошы.

Таксама ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў уключаныя два помнікі горадабудаўніцтва: гістарычныя цэнтры Полацка і Віцебска. Між тым сюды можна было б дадаць гістарычны цэнтр Дзісны – самага маленькага горада краіны, дзе захавалася арыгінальная планіроўка XVІ стагод­дзя. Да таго ж у спіс уваходзяць запаведныя месцы – мемарыяльны запаведнік «Ляўкі» і Бярэзінская водная сістэма.

Vicieb-kraj_01Паводле меркавання Д. Юрчака, Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў можа быць павялічаны, асабліва раздзел нематэрыяльных каштоўнасцяў. Папоўнены афіцыйны спіс напрыканцы гэтага года можна будзе ўбачыць на сайце Міністэрства культуры.

– Канферэнцыя «Віцебскі край» – выдатная мажлівасць для даследчыкаў родных мясцінаў сабрацца разам у Віцебску, каб прадставіць свае здабыткі, абмяняцца досведам і натхніцца на працу, – зазначыў загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М. Машэрава Анатоль Дулаў. – Прыемна, што сярод удзельнікаў побач з вядучымі краязнаўцамі – маладыя даследчыкі, у асноўным выпускнікі і студэнты гістарычнага факультэта нашага ўніверсітэта. А гэта значыць, што краязнаўства Віцебшчыны жыве і будзе жыць!

 Аляксандра АЛЯКСАНДРАВА, г. Віцебск

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам