Гісторыя Агратурызм Краязнаўчыя чытанні

Краязнаўчыя чытанні

-

- Рэклама -

 Ужо 12-я сустрэча даследчыкаў Карэліччыны

Традыцыі асветніцтва на карэліцкай зямлі цягнуцца з даўніх часоў. Тут нарадзіліся таленавітыя пісьменнікі і вучоныя, творы якіх увайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры і навукі. Асветніцкія традыцыі працягваюць навукоўцы – удзельнікі Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў, што ўпершыню адбыліся ў 1993 годзе і доўжацца па сённяшні дзень. 24 гады таму дапамог распачаць гэтую справу Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны на чале з прафесарам Адамам Мальдзісам. Сёння яе працягваюць вучоныя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Матэрыялы канферэнцыяў выдадзеныя і з’яўляюцца каштоўнай крыніцай ведаў пра гісторыю Карэліцкага раёна і яго славутых людзей.

10 лістапада ў райцэнтры адбыліся XII Карэліцкія чытанні. Навукова-практычная канферэнцыя, што была арганізаваная райвыканкамам пры падтрымцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі, сабрала больш за 20 удзельнікаў – навукоўцаў Акадэміі навук, БДУ, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», музея «Замкавы комплекс “Мір”» і карэліцкіх краязнаўцаў. Тэматыка канферэнцыі, «Штодзённасць жыхароў Карэліцкага рэгіёна X – XX стст.», дала магчымасць ахапіць шырокае кола пытанняў, паглыбіцца ў мінулае, пачынаючы ад падзеяў далёкага каменнага веку да сучаснасці.Чытаць далей…

Шмат гадоў даследуе стаянкі старажытных людзей у нашым раёне археолаг і настаўнік Уладзімір Хартановіч. Ён адкрыў і даследаваў гарадзішча ранняга жалезнага веку непадалёк в. Варонча, стаянкі неаліту і ранняй бронзы побач з в. Уша, знайшоў і перадаў у раённы музей шмат цікавых знаходак. Выпускнік карэліцкай школы, для якога археалогія стала часткаю жыцця, калі прыязджае ў час летняга адпачынку ў Карэлічы, вандруе па раёне ў пошуках новых археалагічных аб’ектаў. На канферэнцыі ён абагульніў вынікі сваіх знаходак на новых стаянках каменнага веку каля в. Уша і паабяцаў перадаць знойдзеныя артэфакты ў раённы краязнаўчы музей.

Kareliczy-czyt_01Навукоўцы А. Радаман і Я. Глінскі засяродзілі ўвагу на гісторыі родаў Вобрынскіх (XVII ст.) і Пантусовічаў (XV – XVIII стст.). Пра гісторыю маёнтка Карэлічы і праблемы жыцця местачкоўцаў у XVII – XVIII стст. расказалі загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук А. Доўнар і аспіранты Я. Сурскі і А. Яраш.

Супрацоўнікі Замкавага комплексу «Мір» распавядалі пра ўстановы адукацыі ў мястэчку ў XIX – пачатку XX ст., гісторыю мірскага ўніяцкага базыльянскага манастыра і развіццё турызму на Навагрудчыне ў міжваенны час. Кандыдат гістарычных навук І. Ганецкая пазнаёміла з археалагічнымі даследаваннямі палаца Святаполк-Мірскіх у апошнія два гады.

Шэраг выступленняў на канферэнцыі быў прысвечаны культуры карэліцкай зямлі і знакамітым ураджэнцам краю. Цікавы даклад пра помнікі іканапісу Карэліччыны прадставілі на суд слухачоў супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Творчасці Янкі Брыля і Вольгі Іпатавай прысвяцілі свае даклады літаратуразнаўцы Акадэміі навук. Аўтар гэтага артыкула пазнаёміла ўдзельнікаў канферэнцыі з цярністым лёсам ураджэнца вёскі Трашчычы, рэдактара «Беларускай газеты» Алеся Карповіча, які вышэйшую адукацыю атрымліваў у 1920-я гг. у Празе.

Kareliczy-czyt_02Матэрыялы дзвюх апошніх канферэнцыяў плануецца неўзабаве выдаць асобным зборнікам.

 Святлана КОШУР, г. Карэлічы

Папярэднi артыкулАгратурызм па-беларуску
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам