Гісторыя Агратурызм Краязнаўства бібліятэкараў

Краязнаўства бібліятэкараў

-

- Рэклама -

Семінар бібліятэкараў Дзятлаўшчыны

 Адраджэнне нацыянальнай спадчыны і края­знаўчая дзейнасць – адзін з галоўных на­прамкаў у працы бібліятэк Дзятлаўшчыны. Задоўга да таго, як сталі ўз­дымацца пытанні аднаў­лення края­знаўчай працы, бібліятэкі раёна пачалі збіраць і за­хоўваць тое, што пакінулі нам у спадчыну нашыя продкі: набывалі дакументы, апрацоўвалі іх, стваралі да­ведачны апарат. Су­працоўнікі кожнай бібліятэкі па­стаянна шукаюць і да­следуюць края­знаўчыя матэрыялы, пра­глядаюць шмат літаратуры па гісторыі мясцовасці, збіраюць успаміны вясковых стара­жылаў, вы­вучаюць пахо­джанне на­зваў населеных пунктаў.

20 верасня ў Жукоўшчынскай сель­скай бібліятэцы – цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны ла­дзіўся семінар бібліятэчных работнікаў «Роля бібліятэкі ў зберажэнні народнай культуры, традыцый і духоўна-мастацкай спадчыны». Праграма семінара ўключала экс­курсію па Жукоў­шчынскай бібліятэцы і навед­ванне літаратурнага пакоя «Знакамітыя лю­дзі зямлі Жукоў­шчынскай», дзе са­браныя матэрыялы пра мясцовых пісь­меннікаў Ігна­та Дварчаніна, Васіля Струменя, Петруся Граніта, Герасіма Праменя, Арсеня Двараніна.Чытаць далей…

Пра краязнаўчую дзейнасць бібліятэк Дзятлаўшчыны, традыцыі і навацыі рас­казала загадчык ад­дзела бібліятэчнага маркетынгу Святлана Сербін. Вопытам працы па­дзяліліся бібліятэкар Жукоўшчынскай бібліятэкі Люд­міла Цюленіна і бібліятэкар Раклевіцкай сель­скай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры Таццяна Цыгель.

Exif_JPEG_420 krajazn-cz_02 krajazn-cz_01Вынікам краязнаўчай працы што­год стано­віцца ўдзел нашых бібліятэк у рэс­пуб­ліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыя­нальнай культуры» (конкурс запачаткаваны ў 1992 г. ГА «Беларускі фонд культуры», потым ён стаў дзяржаўным. – «КГ»). Прыемна, што ўжо не раз бібліятэкі нашага раёна займалі ў конкурсе прызавыя месцы: у 2015 годзе ў намінацыі «За пад­трымку і раз­віццё чытання» Дварэцкая сель­ская бібліятэка была ўзнагаро­джаная дып­ломам ІІІ ступені, а летась у намінацыі «За пошукавую і да­следчую працу» другое месца прысу­дзілі Жукоўшчынскай СБЦ.

Паколькі 2018 – 2020 гады ў Беларусі пройдуць пад знакам Года малой ра­дзімы, праца бібліятэк у края­знаўчым накірунку пра­цяг­ваецца.

 Марына БОРТКА, метадыст Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам