Гісторыя Агратурызм Краязнаўства і кінематограф

Краязнаўства і кінематограф

-

- Рэклама -

Навагрудчына на кінаплёнцы

 Кінематограф – адносна новы від мастац­тва. Яго гісторыя ў параў­нан­ні з тысяча­гадовай гісторыяй музыкі, жыва­пісу, тэатра вельмі кароткая. Але ўжо цягам не­калькіх дзясяткаў гадоў кіно за­стаецца самым масавым відам мастац­тва.

Гісторыя кіно пачынаецца ў XIX стагоддзі. Пры­знанымі вы­наход­нікамі кінематографу лічацца французы – браты Луі і Агюст Люм’еры. Кіна­вы­творчасць у Бела­русі пачалася ў 1924 г., калі было аргані­заванае Дзяр­жаў­нае ўпраў­ленне па спра­вах кінемата­графіі і фата­графіі («Бел­дзярж­кіно»), якое з 1946 г. стала на­зывацца «Беларусь­фільм». Першы мастацкі фільм «Лясная быль» вый­шаў у 1926 г.Чытаць далей…

Навагрудскі раён мае багатую гісторыю, славіцца маляўнічымі края­відамі, шмат будынкаў тут за­ха­валася ў сваім гістарыч­ным вы­гля­дзе і не пад­пала пад нава­модную рэкан­струкцыю. Нядзіўна, што на Нава­грудчыне было знята 8 мастацкіх фільмаў і 1 серыял. Гэта і пад­штурхнула заняцца да­следа­ван­нем тэмы, са­браць матэрыялы пра здымкі кіна­фільмаў на тэрыторыі раёна.

Кіназдымкі на Нава­грудчыне пачаліся ў 1928 г., калі ствараўся фільм «Пан Тадэвуш» па матывах паэмы нашага славутага земляка Адама Міцкевіча. І ў наш час карціна «Пан Тадэвуш» дае магчымасць звярнуцца да мінулага і акунуцца ў тую атма­сферу, што панавала ў час жыцця паэта. Кіна­стужка была створаная яшчэ ў перыяд нямога кіно, але, нават не чытаючы сам твор, можна зразумець, што гаворка ў ёй ідзе пра жыццё шляхты на Нава­грудчыне. Фільм, вядома, лічыцца поль­скім, а не беларускім, таму што ў той час Заход­няя Беларусь увахо­дзіла ў склад Польшчы. Рэжысёрам фільма быў Рычард Ардын­скі, акцёрамі – зоркі поль­скага кіно. Карціна зды­малася ў ся­дзібе Чамброва і ваколіцах возера Свіцязь, часткова здымкі прахо­дзілі ў Нясвіжы.

У фільме можна ўбачыць дом А. Міц­кевіча ў Нава­грудку, панараму і ваколіцы нашага горада, Нава­груд­скі і Мір­скі замкі. У той час маён­так Чамброва належаў памешчыку Каралю Кар­повічу. Уладаль­нік маёнтка сы­граў шляхціца ў адным з эпізодаў, былі за­дзей­нічаныя ў здымках і мясцовыя сяляне. Маёнтак Чамброва быў абраны не­выпад­кова: некалі тут жыла маці А. Міц­кевіча Барбара Маеў­ская, тут яна су­стрэла будучага мужа Мікалая Міц­кевіча. Пера­носячы паэму Міцкевіча на экран, сцэнарысты Анд­жэй Струг і Фер­ды­нанд Гетэль сумесна з рэжысёрамі афор­мілі шэраг жывых карцінаў у стылі малюнкаў ілюс­тратара «Пана Тадэвуша» Міхала Анд­рыёлі, з вялікай колькасцю субцітраў – фраг­ментаў арыгінальнага тэксту.

У час Другой су­светнай вайны кіна­стужка «Пан Тадэвуш» лічылася згуб­ленай. У 1950-я гг. былі зной­дзеныя ўрыўкі фільма агульнай працяг­ласцю каля 42 хвілінаў. У 2006 г. былі ад­шуканыя іншыя фраг­менты фільма. Дзякуючы гэтым знаход­кам удалося ад­навіць стужку працяг­ласцю 120 хвілінаў (перша­пачаткова фільм доў­жыў­ся 180 хвілінаў).

У 1964 г. малады кінемата­графіст Віктар Тураў здымаў на Нава­груд­чыне фільм «Дарога праз могілкі» (іншая на­зва «Праз могілкі»), пасля па­казу якога ат­рымаў міжнароднае пры­знанне як рэжысёр. Захацелася больш да­ведацца пра гэты фільм, але, на жаль, ні ў Свят­ланы, першай жонкі В. Турава, ні ў яго трэцяй жонкі Тамары, ні ў дачкі Алены Туравай не знай­шлося каштоўнай інфар­мацыі ці архіўных да­дзеных. Тады мы звязаліся з кіна­аператарам гэтага фільма Анатолем Забалоцкім, які цяпер жыве ў Расіі, і ад яго да­ведаліся пра некаторыя мала­вядо­мыя моманты са здымак фільма. Большая частка фільма была знятая ў Нава­груд­скім раёне. Гэтую мяс­цовасць вы­бралі не­выпад­кова: ствараль­нікі фільма шмат чулі пра багатую гісторыю нашага краю і пра ваенныя дзеянні на тэрыто­рыі Нава­груд­скага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны. Фільм быў зняты па рэальных па­дзеях, ён ствараў­ся з мэтаю па­казаць дзей­насць партызанаў пад час вайны.

З 1966 г. па 1970 г. Віктар Цімафеевіч здымаў на Нава­грудчыне фільмы «Я родам з дзяцін­ства», «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой». Усе яны – пра бяз­літасную вайну. Кіна­стужка «Я родам з дзяцін­ства» рас­павядае пра апошнія тыдні вайны, калі вось-вось усё вы­рашыцца, а савецкі народ атрымае перамогу над фашысц­кай Германіяй. У фільме зды­маўся вядомы бард і акцёр Ула­дзі­мір Высоцкі, які на­пісаў і большасць песняў для карціны. Але сам выканаў толькі дзве, астатнія гучалі ў вы­кананні Марка Бернэса.

Навагрудчына стала здымачнай пляцоўкай для двух дзіцячых поўна­метраж­ных мастац­кіх фільмаў – «Пяцёрка ад­важ­ных» (1969 ) беларускага рэжысёра Леа­ніда Мартынюка і «Пры­міце тэлеграму ў доўг» (1979) Леа­ніда Нячаева, генія дзіцячага кінематографу. Яго «Прыгоды Бураціна», «Пра Чырвоную Шапачку», «Казка пра зорнага хлоп­чыка», «Пітэр Пэн» і іншыя дзіцячыя карціны, знятыя на кіна­студыі «Беларусь­фільм», увайшлі ў залаты фонд савецкай кінематаграфіі, іх ведаюць і любяць мільёны гледачоў.

(…) Знятыя на Навагруд­чыне фільмы пры­свечаныя не толькі нашым знакамітым землякам – у іх закраналіся па­дзеі гістарычнага мінулага, Вялікай Айчыннай вайны. Можна ганарыцца тым, што ў нашых мясцінах здымаўся фільм «Праз могілкі», які па рашэнні ЮНЕСКА ўнесены ў спіс 100 лепшых фільмаў пра вайну. Нава­грудчына не­ад­наразова пры­мала знакамітых акцёраў – гэта У. Высоцкі, Ніна Ургант, Святлана Суха­вей, Стані­слаў Чуркін, Кацярына Васільева, Аляксандр Дзям’яненка, С. Кручкова, Г. Буркоў ды іншыя.

 Падрыхтавала Аляксандра Бужынская, настаўніца біялогіі СШ № 4 г. Навагрудка

(Цалкам артыкул чытайце ў № 12 “Краязнаўчай газеты”)

Папярэднi артыкулАдмысловая прэмія для творцы
Наступны артыкулАсоба ў краязнаўстве
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам