Гісторыя Агратурызм Краязнавец са Шклоўшчыны

Краязнавец са Шклоўшчыны

-

- Рэклама -

Усе мае дарогі – да роднага слова і літаратуры

 Я нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і 21 сакавіка 1927 года ў Шклоўскім раёне на хутары з шасці двароў Чарэйцаў Круг (у маім пасведчанні аб нараджэнні – в. Радзішына, у сёстраў Надзеі і Марыі – в. Ордаць).

Бацька Іван Лукіч і маці Маўра Мітрафанаўна (у дзявоцтве Глушан­ко­ва) займаліся земляробствам, а ў 1929 годзе пайшлі ў калгас. Хутар месціўся ў маляўнічым кутку ўздоўж лесу Вардашчына за тры кіламетры ад вёскі Ордаць і за кіламетр ад вёскі Радзішына.

Дзіцячыя гады запомніліся спевамі жаўрукоў і посвістам шпакоў, зменамі пор года і прывабнымі малюнкамі прыроды. Усё лета з суседскімі хлапчукамі бавіўся ў лесе. Зімовымі вечарамі зачаравана слухаў бываліцы, якія ў нашай хаце на пасядзелках распавядалі суседзі-хутаране. Бабуля Хадора радавала казкамі і народнымі песнямі. Мае старэйшыя сёстры Надзея і Марыя вучылі на памяць вершы Пушкіна, Някрасава, Якуба Коласа, Янкі Купалы і іншых паэтаў. Яны яшчэ да школы запалі ў маю душу і пазней сталі любымі пісьменнікамі.Чытаць далей…

Яшчэ трохгадовым хлапчуком бацька, старшыня калгаса, браў мяне на кагасныя сходы. Вядома ж, тады не ўсё разумеў, але мяне вабіла жывая слянская гаворка, характары вяскоўцаў, якія часам вялі гарачыя спрэчкі. А калі стаў школьнікам (адзіны з аднагодкаў навакольных вёсак пайшоў вучыцца з сямі гадоў), заўсёды гарнуўся туды, дзе гутарылі мудрыя дзяды, і прагна запамінаў паданні, легенды, здарэнні. І гэта ў сталыя гады з’явілася маёй крынічкай для стварэння кніжачак краязнаўчых апавяданняў «Чарэйцаў Круг», «Радзішына», «Цячэ рэчка Бася», «Шчодрасць душы». Роднаму слову і матчынай мове прысвяціў невялікія зборнікі «Мова родная – беларуская» і «Слоўцы-адмыслоўцы».

Arciemjeu_03Arciemjeu_02Бацька рана прывучыў мяне да сялянскай працы: у пяць гадоў я пасвіў карову, а ў шэсць – на пары ціхмяных коней баранаваў загон для лёну на калгаснай ніве. Падлеткам штогод у час школьных кані­кулаў працаваў у калгасе – пасвіў авечак, цялятаў, свіней, коней, вазіў з поля збажыну, з лугу – сена. У вайну з 14 гадоў уся мужчынская праца ў сям’і лягла на мае плечы: на­рыхтоўваў дровы, касіў сена, араў і баранаваў надзел зямлі, сеяў і малаціў збожжа.

Arciemjeu_04Скончыў я Радзішынскую пачатковую школу (1938), Ардацкую сямігодку (1941), Магілёўскае культасветвучылішча (1948), вячэрні ўніверсітэт марксізму-ленінізму пры Мінскім гаркаме КПБ (1952), Мінскі педагагічны інстытут (завочна; 1969). Пасля вы­зва­ленння Беларусі ад нямецкіх акупантаў год працаваў хлебаробам у мясцовым калгасе «5-годка ў 4 гады», а пазней – ва ўстановах культуры (у тым ліку загадчыкам Парыцкай раённай бібліятэкі, Чэрыкаўскага раённага ад­дзе­ла культуры, у Магілёве – інспектарам па бібліятэках ва ўпраўленні культуры аблвыканкама, загадчыкам метадычнага аддзела абласной бібліятэкі, выкладчыкам бібліятэчнага тэхнікума). А на пенсіі прыкладна 10 гадоў працаваў пажарным у абласным Палацы піянераў і школьнікаў.

У Вялікую Айчынную вайну жыў у вёсцы Радзішына. Бацька як добраахвотнік 810-га працоўна-будаўнічага батальёна ў 1941 годзе ўдзельнічаў у абароне Масквы, маці Маўра Мітрафанаўна была сувязной партызанаў, якія зна­хо­дзіліся ў лясах суседняга Горацкага раёна. Я на свае вочы бачыў, як ішлі франты з захаду на ўсход і з усходу на захад, зведаў усе жахі нямецка-фашысцкай аку­пацыі. Нават больш за тыдзень знаходзіўся разам з маці і малалетнімі сястрой і двума братамі ў Аршанскім перасыльным канцлагеры, а потым паўгода, аж да вызвалення, у вёсцы Ражкі Круглянскага раёна. Крывавыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны мной адлюстраваныя ў аповесці «Выгнаннікі», у зборніках кароткіх апавя­дан­няў «Радзішанскі летапіс вайны», «Вайна на свае вочы», «Франтавыя дарогі палкоў­ніка Асмалоўскага» і «Героический Могилёв. Лето 1941-го». Ды ў газетах і калектыў­ных зборніках – болей за два дзясяткі нарысаў пра воінаў-франтавікоў.

Arciemjeu_01У дзяцінстве, дый пазней, самым любым маім заняткам было чытанне кніг. Гэта вызначыла мой шлях да прафесіі бібліятэкара-бібліёграфа вышэйшай кваліфікацыі. У вайну доўгімі зімовымі вечарамі перачытаў бібліятэчку (скрыню з кнігамі) нашага зяця Паўла Ефіменкі. У ёй былі хрэстаматыі па літаратуры, некалькі падручнікаў і творы рускіх класікаў з праграмы педінстытута, што значна папоўніла мой багаж ведаў.

Яшчэ ў Радзішынскай школе настаўніца Вольга Рыгораўна Лук’янава прыахвоціла мяне да нататак у насценную газету. З тае пары ў Ардацкай сямігодцы і ў Магілёўскім культасветвучылішчы рабіў насценныя газеты. Пад час працы літсупрацоўнікам Парыцкай раённай газеты «Ленінская перамога» настаўнікам-журналістам стаў для мяне сакратар газеты Сяргей Прач – шчыры краязнаўца і вельмі мудры і добры чалавек. А ў 1960-я гады багата чаго карыснага па-сяброўску параіў Алесь Махнач, пісьменнік, журналіст «ЛіМа».

Arciemjeu_05Калі вучыўся ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага, пашэнціла трапіць на лекцыі да выкладчыка літаратуры, прафесара Алега Жакава, які стаў маім настаўнікам. У гэты ж час былі кароткія сустрэчы з выдатным літаратарам-мовазнаўцам Фёдарам Янкоўскім. Пад іх уплывам паспрабаваў пісаць рэцэнзіі на творы пісьменнікаў. Паэт Іван Пехцераў, з якім было шчырае сяброўства, даў шмат парадаў аб паэтычным майстэрстве, і ў мяне пайшлі рэцэнзіі на зборнікі паэзіі. Яму я прысвяціў вянок «Песняр земли могилёвской».

 Віктар АРЦЕМ’ЕЎ

(Далей чытайце ў № 11 “Краязнаўчай газеты”)

Папярэднi артыкулУзляцеў Страцім-лебедзь!
Наступны артыкулКокурс “Мяцеліца – 2017”
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам