Гісторыя Агратурызм Крыніцазнаўства

Крыніцазнаўства

-

- Рэклама -

Сядзібы Віцебшчыны ў гістарыяграфіі

 Сядзібная культура – важная арганічная частка гісторыка-культурнай спадчыны краіны, звязаная не толькі з архітэктурай, народным дойлідствам, але і з рознымі відамі мастацтва і духоўнай культуры народа.

Сядзібазнаўства – досыць маладая галіна краязнаўства. На Брэстчыне і Гродзеншчыне ўжо праводзяцца сур’ёзныя працы па фармаванні каталога сядзібаў, апісанні страчанага і таго, што дайшло да нашага часу, вывучаецца генеалогія ўласнікаў сядзібаў. Але абагульняючай працы, прысвечанай палацам і сядзібам не толькі Віцебшчыны, але і Беларусі ў цэлым, дасюль няма. Цікавасць да гэтай тэмы досыць вялікая, але яна пакуль не прыцягнула ўвагі спецыялістаў. Даследаванні абазнаных архітэктараў пакуль маюць эпізадычны характар. Гэты артыкул – спроба прадставіць асноўныя накірункі працы, зробленай па вывучэнні сядзібаў Віцебшчыны.Чытаць далей…

Першай працай, прысвечанай гісторыі, архітэктуры сядзібаў Віцебшчыны, з‘яўляецца работа А. Цеханавецкага «Хроника одного поместья: Бочейково». На мяжы стагоддзяў у Расіі выдаваўся часопіс «Столица и усадьба» (№№ 1 – 90, 1913 – 1917 гг.), але ці змяшчаў ён матэрыялы па сядзібах Віцебшчыны, нам невядома. Некалькі невялікіх артыкулаў У. Адамава прысвечаныя паркам, садам і гаспадарцы асобных маёнткаў краю: Бачэйкаўскаму, Бешанковіцкаму, Вялікалятчанскаму, Фатыні.

Толькі з сярэдзіны 1980-х гг. вывучэнню былых сядзібаў у Беларусі пачынае надавацца пэўная ўвага даследчыкаў. Выключэннем выглядае выданне А. Кулагіна «Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии». У ім разглядаюцца, галоўным чынам, архітэктура палацаў і сядзібаў, планіровачныя прынцыпы пабудовы палацава-сядзібных комплексаў Беларусі.

У кнізе «Страчаная спадчына» асобны раздзел «Па колішніх маёнтках» прысвечаны зруйнаваным сядзібам Беларусі. Пададзены ён пад аўтарствам А. Кулагіна, але ўяўляе сабой пераклад асобных артыкулаў з выдання Рамана Афтаназы «Былыя сядзібы на ўскраінах Рэчы Паспалітай», з іх 6 – з Віцебшчыны. Прычым спасылкі на гэтага аўтара няма ні ў артыкулах, ні ў спісе літаратуры. Дапушчаныя і памылкі. Так, сядзіба Чарнаручча Эльўнераў знаходзілася не ў Лепельскім павеце, а ў былым Віцебскім (сучасны Лёзненскі раён).

Паркі Беларусі як частка палацавых і сядзібных ансамбляў сталі тэмай даследавання доктара біялагічных навук А. Федарука. У 1970 – 1980-я гг. асноўная тэмай даследавання навукоўцы была культурная дэндрафлора Беларусі. Вынікам шматгадовай працы сталі кнігі «Древесные растения садов и парков Белоруссии», «Старинные парки Белоруссии: инвентаризация, стилевые особенности, сохранение и функциональное использование», «Садово-парковое искусство Беларуси».

В. Анціпаў прысвяціў сваю кнігу «Парки Белоруссии» стану паркаў у нашай краіне. Ускосна аўтар закранае і сядзібы, без іх, як правіла, не было і паркаў. Тэмай дысертацыі даследчыцы Н. Будыцы на атрыманне ступені кандыдата архітэктуры стала таксама садова-паркавая спадчына Беларусі.

У 1985 г. выйшаў у свет віцебскі том манументальнага выдання «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У ім змяшчаецца інфармацыя пра некаторыя сядзібы краю. Але выданне мае заідэалагізаваны характар.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць працы мясцовых віцебскіх краязнаўцаў, якія ўдакладняюць дэталі, лакалізуюць месцы знаходжання страчаных маёнткаў, стан існых. Гэта М. Баўтовіч (Полаччына), М. Гіль (Пастаўшчына), В. Карасёў (Полаччына), М. Паўлаў, К. Шыталь, В. Скараход (Докшыччына), К. Шыдлоўскі (Браслаўшчына), В. Ермалёнак (Мёршчына), А. Бубала (Дрысеншчына), Я. Бунта (Дзісненшчына), В. Грыбко (Чашніччына), С. Глушкоў (Полаччына), А. Райчонак, У. Ляскоўскі, К. Кожан (Шаркаўшчына), У. Скрабатун (Глыбоччына), А. Шынкевіч (Аршаншчына), І. Януш (Лепельшчына). Пэўную інфармацыю пра сядзібы можна атрымаць у вучэбна-інфармацыйных выданнях, прысвечаных раёнам, кнігах «Памяць». Нацыянальнае агенцтва па турызме выдала буклет пра сядзібы Полаччыны.

Некаторыя энцыклапедыі змяшчаюць артыкулы, прысвечаныя сядзібам краю. Але ў асноўным яны паўтараюць інфармацыю са «Збораў помнікаў» і кніг «Памяць».

У краязнаўчым альманаху «Русская усадьба», што выдаецца як дадатак да часопіса «Наше наследие» ў Расіі, эпізадычна сустракаюцца некаторыя матэрыялы і па Віцебшчыне.

Польскі даследчык Р. Афтаназы выдаў 12-томную працу «Былыя сядзібы на даўніх ускраінах Рэчы Паспалітай». У тамах 1, 4 можна знайсці звесткі пра сядзібы на Віцебшчыне. Праўда, толькі тыя, што належалі каталіцкай шляхце.

Асобна варта адзначыць электронныя рэсурсы, на якіх можна знайсці інфармацыю, прысвечаную сядзібам: сайты radzima.org, globus.tut.by, radzima.net з дэвізам «Знайдзі свае карані ў Беларусі і Літве».

Такім чынам, пэўная інфармацыя па гісторыі, архітэктуры сядзібаў Віцебшчыны маецца. Але комплексная праца па стварэнні каталога маёнткаў, апісанні іх архітэктуры, складанні радаводаў уласнікаў яшчэ наперадзе.

 Мікола ПІВАВАР

(У скароце. Цалкам артыкул чытайце ў № 24 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам