Гісторыя Агратурызм «Купалаўка» ў Ляхавічах

«Купалаўка» ў Ляхавічах

-

- Рэклама -

Двайное Купалава свята

Сёлета Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка адзначыла 70-годдзе надання ёй імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Дарэчы, гэта не адзіная святочная дата для нас – сёлета адзначаецца і 135-годдзе з дня нараджэння Песняра. З нагоды святкавання дзвюх гэтых падзеяў 2 ліпеня ў бібліятэцы прайшло свята «Пад сузор’ем Купалы». І хоць надвор’е нам не паспрыяла – усе пляцоўкі давялося «ўціснуць» у сцены бібліятэкі – імпрэза прайшла выдатна.Чытаць далей…

Lachaviczy_02 Lachaviczy_01 Lachaviczy_03Нікога не пакінуў абыякавым святочны канцэрт у гонар Янкі Купалы, дзе гучалі чароўныя песні на яго вершы. Былі там і маленькі Купала, і купальскія фантастычныя істоты, і Бандароўна, і ўсімі любімая Паўлінка. Не абышлося свята без ушанаванняў: нашая «купалаўка» радая была сустракаць былых сваіх супрацоўнікаў і лепшых чытачоў. Дарэчы, у красавіку-маі бібліятэка аб’явіла раённы конкурс на лепшую электронную прэзентацыю «Пясняр зямлі беларускай», і пераможцаў конкурсу таксама ўзнагароджвалі пад час імпрэзы. Так адсвяткавала юбілей ляхавіцкая «купалаўка».

Лізавета ЮЗЭФОВІЧ, бібліятэкар аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу

Папярэднi артыкулДзеці ідуць да Песняра
Наступны артыкулВандроўнымі шляхамі
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам