Гісторыя Агратурызм Лёсы землякоў

Лёсы землякоў

-

- Рэклама -

Рэпрэсаваныя настаўнікі Ганцавіцкага раёна

 Раней мы пісалі пра святароў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Агулам на дзве хрысціянскія канфесіі такіх асобаў у Ганцавіцкім раёне было 11 – не так і мала для невялічкага рэгіёна. Матывы ўлады зразумелыя: ішло ідэалагічнае змаганне за людскія масы, і такім чынам паслабляўся ўплыў моцных на той час рэлігійных інстытутаў.

Яшчэ адным выхавацелем з’яўлялася школа. Натуральна, савецкай ула­дзе па­трэб­на было выхоўваць маладое пакаленне згодна з бальшавісцкай дактрынай. Таму склад педагагічных кадраў фармаваўся перад­усім праз прызму дабра­на­дзейнасці. Варожа на­строеных да ўлады настаўнікаў выганялі са школы, і гэта як мінімум. Як максімум іх чакала вышэйшая мера пакарання – рас­стрэл. Але не абавязкова было выяўляць сваю апазіцый­насць. Для рэпрэсіяў з боку бальшавіцкай улады дастаткова было толькі падазрэнняў у анты­савецкім мысленні. Быў нават прыдуманы тэрмін для маркіравання такіх асобаў – са­цыяльна небяспечны элемент (для скарачэння ўжывалася абрэвіятура СОЭ – социально опасный элемент). Настаўніку трапіць пад такое аб­вінавачванне было вельмі проста, бо ён заўсёды быў навідавоку, і дастаткова было аднаго яго неасцярожнага слова або ня­добра­зычлі­васці іншых. Прыклады таго, як прад­стаўнікі савецкай улады бачылі грамадска-палітычнае аблічча настаўніцтва школаў Ганцавіцкага раёна, захаваліся ў архівах, іх пры­во­дзіць брэсцкі да­следчык Яўген Бодак. Так, прад­стаўнік ваеннай часці ў Людвікове рапартаваў: «Школы засорены чуждыми людьми, людьми прошлыми, которые не могут воспитать на­ших советских детей». З ім быў бадай салідарны старшыня рай­кама: «Не нужно быть осо­бым чекистом, чтобы определить вражеское лицо. И такое положение у нас в ряде школ».

У сваёй працы я звяртаю ўвагу на людзей з педагагічнай адукацыяй (нават калі яны на момант арышту не працавалі па спецыяльнасці), якія так ці інакш мелі дачыненне да Ганцавіцкага раёна.

Заходняя Беларусь да верасня 1939 г. увахо­дзіла ў склад Польскай Рэс­пуб­лікі. Таму педагогаў «усходніх крэсаў» напаткаў лёс рэ­прэсаваных толькі пасля пачатку Другой су­светнай вайны і ўсталявання ўлады саветаў. Пра кожнага з іх тут расказаная асобная гісторыя. Гэтыя кароткія нарысы падаюцца ў храналагічнай паслядоўснасці.Чытаць далей…

 Пачатак шэрагу трагічных настаўніцкіх лёсаў – далёка ад радзімы

 Ці не першым выпадкам стаў арышт, які датуецца яшчэ 1937 г. Ура­джэнец будучага мястэчка Ганцавічы Антон Пятровіч Кляўцоў быў равеснікам ХХ стагод­дзя – нара­дзіўся ў 1901 г. Мяркуючы па нехарактэрным прозвішчы, ён, магчыма, не належаў да карэнных жыхароў (або наадварот – быў мясцовым, які на чужыне перайначыў прозвішча – хутчэй за ўсё Клявец – на рускі капыл). Пазначаная нацыя­нальнасць «беларус» дае пад­ставы меркаваць, што пахо­дзіў А. Кляўцоў з усходніх земляў краіны. Не выключана, што яго сям’я пры­ехала туды ў сувязі з раз­віццём чыгункі ці, як было ў той час прынята, бацька атрымаў накіраванне як дробны чыноўнік.

Верагодна, А. Кляўцоў быў падхоплены сацыяльнымі бурамі, што прыпалі на яго ма­ладосць, – гэта перад­усім Першая су­светная вайна (1914 – 1918) і савецка-польская вай­на (1919 – 1920). Юнак мог пад­дацца папулісцкай прапаган­дзе бальшавікоў і пайсці з Чыр­вонай Арміяй, калі яна двойчы прыхо­дзіла гаспадарыць у Круговіцкую воласць (у яе на той час увахо­дзілі Ганцавічы). Ёсць звесткі, што пад час другога свайго прыходу ўлетку 1920 г. бальшавікі право­дзілі прымусовую масавую мабілізацыю ў сваю армію. Толькі са Слуцкага павета, куды ўвахо­дзіла Круговіцкая воласць, рэкрутавалі каля трох тысячаў мужчынаў.

Пра тое, што А. Кляўцоў не проста пайшоў з войскам, але і ўліўся ў яго шэрагі, у пэў­най ступені сведчыць пазнака «вайсковец» у яго бія­графіі. Разам з тым ён атрымаў і педа­гагічную адукацыю ці, прынамсі, толькі працаваў у навучальных установах. Пры якіх аб­ставінах, дзе і калі – няма звестак, вядомае толькі апошняе яго месца працы – Ленін­град­скі рыба­прамысловы тэхнікум, дзе выха­дзец з Беларусі вы­кладаў ваенную пад­рыхтоўку.

У 1926 г. А. Кляўцоў уступіў у УКП(б), аднак яго членства закончылася ў 1935 г. Значыцца, пры­кладна ў той час у яго пачаліся праблемы, бо тады добра­ахвотна ніхто партыю не пакідаў. Якраз тады ў Ленін­гра­дзе актыўна ішло змаганне су­праць анты­савецкага патэнцыялу ў сувязі з забойствам аднаго з вядомых камуністычных дзеячаў Сяргея Кірава. Магчыма, А. Кляўцова зацягнуў згубны вір тых па­дзеяў.

Арыштаваны 27 жніўня 1937 г., А. Кляўцоў быў асу­джаны ўжо 14 верасня. Аб­вінавачванне стандартнае – «анты­савецкая дзейнасць» – вядомы 58-ы артыкул Крымінальнага кодэкса РСФСР. Прысуд быў максімальны, з яго здзяйсненнем у той час не зацяг­валі (гэта было прынята на заканадаўчым узроўні), маглі выканаць праз лічаныя га­дзіны па агучванні. Таму верасень таго страшнага года выха­дзец з Круговіцкай воласці наўрад ці перажыў.

 Анатоль ТРАФІМЧЫК

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам