Гісторыя Агратурызм Лёсы землякоў

Лёсы землякоў

-

- Рэклама -
Ён вызваляў Польшчу, браў Берлін

 73 гады таму, 17 ліпеня 1944 года, у ходзе Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі савецкія войскі ўступілі на тэрыторыю Польшчы. Так пачалося вызваленне гэтай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод вызваліцеляў быў і Яўген Вісаковіч.

Але спачатку колькі словаў скажам пра родную вёску Яўгена Віктаравіча – Навозы Шчадрынскага сельсавета Жлобінскага раёна, дзе прайшло амаль усё яго жыццё (нарадзіўся ён у 1926 годзе). Пра гісторыю гэтага населенага пункта пісала «Краязнаўчая газета» (гл: Шуканаў М. У Навозах памятаюць Кастуся Каліноўскага. // «КГ» – № 29 – 30 (46 – 47), жнівень 2004 г.). Нагадаем, што вёска (першапачаткова – засценак) была заснаваная ў 1860-я гады перасяленцамі з Заходняй Беларусі – дзядзькам аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гадоў Кастуся Каліноўскага (1838 – 1863) Імануілам Аўраамавічам Каліноўскім. А назва новага паселішча пайшла ад таго, што ў час, калі перасяленцы будавалі сабе жыллё, уся іх маёмасць знаходзілася на вазах. І калі хто пра што пытаўся, адказ, зразумела, быў такі: «На вазах». Расповед пра лёс Я. Вісаковіча стане дапаўненнем да згаданага артыкула. Герой публікацыі ўспамінае, што напярэдадні вайны ў Навозах было не менш за 65 двароў. Сем’і для таго часу былі невялікімі – па двое-трое дзяцей. Чацвёра – рэдкасць. Гэта было адным з адрозненняў каталіцкіх Навозаў ад суседніх вёсак, дзе пражывала праваслаўнае насельніцтва.Чытаць далей…

Viszkovicz_02У час нямецка-фашысцкай акупацыі Навозы ацалелі. Гэтага не скажаш пра многіх жыхароў вёскі. Адны загінулі ў Бабруйскім канцлагеры, іншыя – на фронце. Яўгену Віктаравічу пашчасціла вярнуцца дамоў жывым. Хаця ён таксама перажыў жахі таго ж лагера смерці ў Бабруйску, а потым трапіў на фронт. З баямі прайшоў ад Варшавы да Берліна. Быў паранены.

Ваяваў Я. Вісаковіч у польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі. Што цікава, тады ж у гэтым вайсковым злучэнні з ворагам змагаўся і будучы першы прэзідэнт Польшчы Войцех Ярузельскі (1923 – 2014), які на той час быў паручнікам.

Пасля Перамогі Я. Вісаковіч вярнуўся ў родныя Навозы. Мой субяседнік працягвае:

Viszkovicz_01– Пасля вайны ў нашай вёсцы зноў быў створаны калгас, дзе я працаваў механізатарам. У першыя мірныя гады было цяжка. Але жыццё брала сваё. Вёска зноў ажыла, стала шматлюднай. Аднак недзе з 1980-х гадоў колькасць жыхароў у ёй стала змяншацца. Паступова ўся моладзь з’ехала…

Сёння ў Навозах пастаянна жыве менш за дзесяць чалавек. Хата Яўгена Віктаравіча – самая прыгожая. Знаходзіцца яна на ўездзе ў вёску.

 Мікалай ШУКАНАЎ, г. Жлобін

 Аўтар выказвае падзяку бібліятэкару Шчадрынскай сельскай бібліятэкі, краязнаўцу Ганне Грыньковай за садзейнічанне пры падрыхтоўцы артыкула.

 На здымках Мікалая СЕМЯНЦА: Яўген Вісаковіч каля сваёй хаты; у руках Раісы Давыдзенка – дачкі Яўгена Вісаковіча, каталіцкі абраз Божай Маці, які, па сямейным паданні, таксама прыехаў на новае месца «на вазах».

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулВыданні краязнаўцаў краіны
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам