Людзі побач

-

- Рэклама -

Сустрэчы з землякамі: імпрэза першая

 У рамках Года навукі ў Старадзедзінскай сельскай бібліятэцы, што ўваходзіць у Клімавіцкую бібліятэчную сетку, рэалізуецца праект «Гонар і слава зямлі Старадзедзінскай». Цягам года чытачы пазнаёмяцца з усімі знакамітымі землякамі.

Вёску Стары Дзедзін смела можна назваць жамчужынай нашага краю, удачай для гісторыкаў і краязнаўцаў. Адсюль родам пісьменнікі Алесь і Па­вел Пруднікавы, доктар тэхнічных навук Іван Пруднікаў, прафесар Іван Дземі­дзенка, старшыня Дзяржкамітэта Савета Міністраў БССР па тэлебачанні і ра­дыё­вяшчанні Сямён Пуцылеў. І гэта далёка не поўны спіс вядомых землякоў.Чытаць далей…

Бібліятэкар Алена Пеціна запрасіла чытачоў на вечарыну-сустрэчу з Мікалаем Кавалёвым. Мікалай Андрэевіч – беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, доктар ветэрынарных навук. Сёлета яму спаўняецца 80 гадоў. Маючы шэраг дасягненняў, ён распавёў пра свае адкрыцці ў навуцы. Паводле традыцыі, М. Кавалёў у кожны свой візіт у бібліятэку перадае ў дар яе чытачам свае выданні, з якімі можна пазнаёміцца на выстаўцы «Чалавек, аддадзены навуцы».

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі брат навукоўца Аляксей Кавалёў, інжынер-канструктар ракетна-касмічнай карпарацыі «Энергия» імя С.П. Каралёва Віталь Маханько, былы старшыня калгаса Фёдар Карпаў (кіраваў гаспадаркай 25 гадоў). Яны падзяліліся ўспамінамі дзяцінства, распавялі і пра свае дасягненні. А Галіна Брыкава і Марыя Максімовіч выканалі для гасцей песні.

Dziedzin_01Дырэктар Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі Таццяна Даменікан, метадыст ЦРБ Ларыса Семчанка і аўтар гэтых радкоў выказалі словы падзякі М. Кавалёву за цікавую сустрэчу.

 Юліяна КЛІМЯНКОВА, метадыст Клімавіцкай ЦРБ імя І. Пехцерава 

Папярэднi артыкулБудзем памятаць мы…
Наступны артыкулФестываль памяці земляка
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам