Гісторыя Агратурызм Маленькія прадаўжальнікі

Маленькія прадаўжальнікі

-

- Рэклама -

Святло і радасць ад «Гарэзлікаў»

 Жывуць у вёсцы Вялікае Падлессе, што на Ляхавіччыне, добрыя, актыўныя і вельмі таленавітыя «гарэзлікі». Хто яны? Гэта дзеці, удзельнікі бібліягуртка «Гарэзлікі», якім кіруе мясцовы бібліятэкар Ларыса Глеб. Без «гарэзлікаў» не абыходзіцца ні адно мясцовае мерапрыемства, запрашаюць іх выступаць і ў райцэнтры. У гуртку вядзецца праца па выхаванні найлепшых якасцяў дзяцей, і вялікая ўвага надаецца духоўнаму сталенню. Іх талент і жаданне выступаць толькі падштурхоўвае на розныя ідэі.Чытаць далей…

Harez'liki_01Так, 14 кастрычніка ў двайное свята – Пакроў Найсвятой Багародзіцы і Дзень ма­ці – хлопчыкі і дзяўчынкі з «Гарэзлікаў» разам з выхаванцамі нядзельных школаў Ляхавічаў і вёскі Вялікая Лотва здейснілі сапраўднае мінітурнэ па раёне. Артысты па­бывалі ў вёсцы Востраў, дзе наведалі храм Святых апосталаў Пятра і Паўла і бралі ўдзел у малебне. Настаяцель айцец Раман Белавус цікава расказаў пра гіс­торыю царквы, а «Гарэзлікі» выступілі перад прысутнымі з п’есай «Пакроў Багаро­дзіцы», якая прыйшлася даспадобы ўсім. Маладыя артысты здзівілі сваім уменнем трымацца на публіцы.

Другім пунктам, дзе чакалі гасцей, стала вёска Конькі. У мясцовым Доме культуры прайшоў канцэрт да Дня маці, дзе выступілі і нашыя «Гарэзлікі». П’еса надзвычай удала ўпісалася ў святочную праграму. Прысутныя пляскалі ў ладкі зайчыку, мышцы-нарушцы, вожыку і лісе-прыгажуні, а таксама бабулі, Машы і вядучай, якія выдатна справіліся са сваімі ролямі. Асобна хочацца падзякаваць ААТ »Жарабковічы», кіраўніцтва якога заўжды прыходзіць на дапамогу маленькім артыстам і ласкава прадастаўляе транспарт для ўдзелу ў мерапрыемствах, каб дзеці радавалі выступленнямі дарослых і малых, дарылі святло і радасць усім.

 Лізавета МАЦУЛЕВІЧ, загадчыца аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу Ляхавіцкай ЦРБ імя Янкі Купалы

Фота Ларысы ГЛЕБ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам