Гісторыя Агратурызм Мастак, які малюе гісторыю

Мастак, які малюе гісторыю

-

- Рэклама -

Слава Воршы ўжо ня горша!

 Сябры, родныя і калегі Міколы Купавы прыехалі з Оршы ў Мінск на адкрыццё ў Палацы мастацтваў вернісажу «Айчына светлая мая», прысвечанага 50-годдзю творчай дзейнасці мастака.

М. Купава – творца з выразна акрэсленай грамадскай пазіцыяй. Ён уладальнік найвышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва – дыплома і медаля імя Францыска Скарыны (1988), лаўрэат прэміі Беларускага фонду Тадэвуша Касцюшкі (1996), пераможца конкурсу «Вечныя гарады».

Мікалай Мікалаевіч выкладаў у мастацкай вучэльні імя А. Глебава ў 1976 – 1978 гг., на архітэктурным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў 2002 – 2006 гг. У 1998 – 2004 гг. быў старшынёй мастацкай суполкі «Пагоня».Чытаць далей…

Kupava_02Вернісаж наведалі кампазітар Ігар Лучанок, народныя мастакі Беларусі Васіль Шаранговіч і Уладзімір Тоўсцік ды інш. Да гасцей выстаўкі звярнуўся старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца:

– Мікалай Мікалаевіч у добрай творчай і фізічнай форме сустрэў свой юбілей. Ён паклаў жыццё на сцвярджэнне нашых нацыянальных святыняў, а значыць, на замацаванне нас у вечнасці. У 1970-х гг., калі яшчэ мала хто з нас марыў пра нацыянальную дзяржаву, ён ведаў, што такая дзяржава будзе. І яна паўстала высілкамі людзей, якія былі побач са спадаром Мікалаем і разам рабілі агульную справу. Сёння мы бачым вынік: ёсць нашая дзяржава, мацнее нашая нацыя, мы маем юбілейную выстаўку мастака.

Kupava_01– Мікалай Мікалаевіч – наш настаўнік, на яго творах мы вучыліся, – расказаў старшыня суполкі «Пагоня» Ігар Марачкін. – З ім мы аб’ездзілі шмат пленэраў, разам вандравалі па Беларусі. Жадаем яму творчых поспехаў і далейшай плённай працы!

М. Купава выказаў удзячнасць Беларускаму саюзу мастакоў за дапамогу ў арганізацыі выстаўкі, а сваім землякам, родным, калегам – за тое, што яны прыехалі з іншых гарадоў і вёсак і раздзялілі з ім радасць адкрыцця вернісажу.

Мастаку вельмі дарагі Аршанскі край, ён шмат робіць для яго. Пад час імпрэзы М. Купава дзяліўся ўспамінамі пра найдаражэйшы куток Беларусі:

Я нарадзіўся 31 студзеня 1946 г. у Оршы. На маёй памяці былі яшчэ помнікі архітэктуры XVII ст., якія стваралі аблічча горада. Тое, што я бачыў, было моцным імпульсам для майго сталення. Застаўся ў памяці бераг над Аршыцай, уніяцкі храм. Гэтая царква выхавала ўва мне разуменне прыгожага, дабрыню, іншыя станоўчыя якасці. Калі я выходзіў на падворак, бачыў гэты храм, які быў як аршанскі Нотр-Дам. Ён быў збудаваны па-за цэнтрам горада ў 1758 г., таўшчыня яго муроў складала паўтара метра. У 1920 – 1930-я гг. у храме быў музей, потым – сховішча. Хлапчукі залазілі ў яго праз дзірку, там была процьма галубоў. Шкадую, што не асмеліўся разам з імі залезці.

Памятаю, як у 1969 г. пасля заканчэння мастацкай вучэльні ў Мінску я ехаў наведваць бацькоў. З паўкіламетра мне засталося ісці, і я ледзьве не абамлеў, калі ўбачыў, што чыгунная баба разбурае сцяну храма. Я жахнуўся ад таго, што быў адбіты правы неф. Я стаў здымаць на фотаапарат тое, што адбывалася, напісаў ліст у газету «Літаратура і мастацтва» і ў Савет Міністраў. Калі пазнаёміўся з Уладзімірам Караткевічам, высветлілася, што ён тады таксама пісаў звароты. Аднак усё знеслі, застаўся толькі кляштар і кавалак сцяны царквы.

Праз год я паступіў у інстытут і з таго часу адчуў сябе прыналежным да творцаў. Калі абараняўся ў 1976 г., узяў за тэму паўстанне Кастуся Каліноўскага. У мяне была серыя аркушаў, прывязаных да кнігі Генадзя Кісялёва «Сейбіты вечнага». Я праілюстраваў кнігу, і яна паслужыла пачаткам тэмы. Потым я стварыў тры партрэты Кастуся Каліноўскага… – распавёў М. Купава.

Боскі дар творчасці, накіраваны на перамяненне свету і на тое, каб прыгажосць і гармонія ратавалі душу чалавека, прынёс вялікі плён. Паўстагоддзем творчай дзейнасці М. Купава выказаў пашану роднаму краю і яго святыням.

 Эла Дзвінская

Фота аўтара

(Цалкам чытайце ў № 24 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам