Гісторыя Агратурызм Міфы Лепельшчыны

Міфы Лепельшчыны

-

- Рэклама -

Пад Маляваным Крыжам

 З конкурсу, ладжанага БГА «Адпачынак у вёсцы» ў рамках праекта «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі», што фінансуецца ЕС і рэалізуецца ПРААН

 Паданні і легенды перадаюцца ў кожнай мясцовасці ад старэйшага пакалення да маладзейшага, ад дзядоў і прадзедаў да ўнукаў. I так з пакалення ў пакаленне. Шкада, але мае аднагодкі ўжо амаль не ведаюць ні мясцовых легендаў, ні паданняў.

Мне ж пашанцавала. Хоць і не тут нарадзіліся мае бацькі, а з Баброва – «прыезджыя», усё ж я, хутчэй за ўсё, ведаю больш назваў тутэйшых палёў і ўрочышчаў, лясочкаў і пералескаў, вёсачак і былых хутароў, чым мае аднагодкі.

Чаму так? Ды ўсё вельмі проста. Мой тата – дырэктар саўгаса «Баброва». Яго праца – гэта паездкі, паездкі, паездкі па ваколіцах Баброва і Матырына. Як жа я люблю пакатацца з ім!Чытаць далей…

Уявіце: раніца, сонца толькі ўзыходзіць, а на полі танец жураўлёў. Або спыніць тата машыну, знакамі пакажа, каб ціха ішла за ім – і мы слухаем такаванне цецерукоў.

I ўсё ж я больш люблю слухаць аповеды пра розныя мясціны. Ведаю іх многа-многа. Але, напэўна, найболей уразіла паданне пра маленькае балоцістае поле, што мае назву Пад Маляваным Крыжам.

З гісторыі мы ведаем, колькі войнаў прайшло праз нашыя землі. Не абыходзілі ваенныя дзеянні і Лепельшчыну, Баброўшчыну.

Вайну 1812 года ў народзе называюць французскай.

Не захавала памяць народа, як наступалі французы, як рабавалі народ. Памяць чалавека такая, што дрэннае забываецца хутчэй. А вось пра тое, як ганебна ішлі яны дамоў, расказвалі бясконца і са смехам. Былі змардаваныя, «галодныя і халодныя», абкручаныя рыззём. Хто ішоў цэлым натоўпам, хто – маленькімі групкамі, а хто – і ў адзіночку. Яны стараліся ўдзень не ісці, бо баяліся людзей. А ўначы рабавалі, каб хоць што-небудзь з’есці.

I была ў людзей дамова: не выпускаць французаў з нашай зямлі, каб не згрупаваліся больш, не пайшлі зноў вайною. Трэба іх забіць. Але ж наш народ заўсёды ўсіх шкадуе. Таму, забіўшы, хавалі французаў у адным месцы. А потым абсыпалі зямлёю. Атрымліваліся такія высокія насыпы – курганы, якія народ і цяпер называе французскімі пахаваннямі ці валатоўкамі.

А адзін француз ішоў у адзіночку. Убачылі яго вяскоўцы. Прыбеглі. А ён, небарака, стаіць, плача і знакамі паказвае, што не хоча на неба, хоча тэпаць па зямлі. I мармыча, мармыча нешта па-свойму.

Пашкадавалі яго людзі. Ведама ж, чалавек. Шкада. Склалі ў знак згоды вілы і рыдлёўкі ўбок. Але раптам выскачыў адзін селянін і як дасць таму небараку па галаве рыдлёўкай! Накінуліся сяляне на свайго аднавяскоўца: што ж ты нарабіў? Але ж француза не вернеш.

Выкапалі яму, пахавалі па ўсіх хрысціянскіх звычаях. Нават бацюшку з Макараўскай царквы запрасілі. Але ж, каб адрознівалася пахаванне ад нашых, каб бачна было, што тут пахаваны вораг, зрабілі яму крыж чырвонага колеру. Не, не пафарбавалі ў чырвоны колер. А з дрэва, што пры зрэзе чырванее, – з крушыны.

I стаяў гэты маляваны крыж больш за паўтараста гадоў. I даглядалі магілу вяскоўцы. А поле, дзе была магіла, называлі Пад Маляваным Крыжам.

Сумная і прыгожая легенда. А можа, паданне?

Яго расказаў тату адзін заляшанскі трактарыст.

Chramcova_01А яшчэ, аказваецца, непадалёку праходзіла «панская дарога да касцёла», што ў Губіне. I стаяла пры дарозе карчма. А недалёка ад поля, што завуць Пад Маляваным Крыжам, знаходзілася прыгожая чырвоная арка – брама, якая паказвала межы панскіх уладанняў.

Якая легенда дала назву полю – не ведаю. Але ж яны абедзьве прыгожыя.

 Варвара ХРАМЦОВА, вучаніца 8 класа Баброўскай дзіцячага сада – сярэдняй школы Лепельскага раёна

На фота Уладзіміра ПУЧЫНСКАГА: аўтар пад час падвядзення вынікаў конкурсу ў Лепелі

Папярэднi артыкулМоўныя асаблівасці паўднёвай Беларусі
Наступны артыкулЛёсы людскія
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам