Гісторыя Агратурызм Міжкультурныя сувязі і пераклады

Міжкультурныя сувязі і пераклады

-

- Рэклама -

Нашы падарункі

 Сёлета Фінляндыя адзначае 100-гадовы юбілей сваёй дзяржаўнай незалежнасці.

Да гэтае слаўнае даты Беларусь, якая святкуе 500-годдзе свайго кнігадруку, падрыхтавала краіне Суомі некалькі кніжных падарункаў.Чытаць далей…

Несумненна, самы важкі з іх – леташні выхад апрацаванага яшчэ ў 1835 годзе Эліасам Лёнратам карэла-фінскага эпасу «Калевала». На сённяшні дзень гэта самы буйны, на 23 000 радкоў, паэтычны тэкст на беларускай мове, а з’явіўся ён дзякуючы шматгадовым тытанічным высілкам Якуба Лапаткі.

finsk-impr_01 finsk-impr_02Дзякуючы найперш гэтаму перакладчыку ў выдавецтве Уладзіміра Сіўчыкава сёлета пабачыла свет і кніга «100 сацыяльных інавацый з Фінляндыі» (аўтар-укладальнік – лекар, грамадскі дзеяч, нядаўні дэпутат фінскага парламента Ілка Тайпале). Тамсама выйшла і ўжо была прэзентаваная публіцы напісаная «нашым чалавекам у Хельсінках» Я. Лапаткам «Кароткая граматыка фінскай мовы» з выдавецкай серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі».

finsk-impr_03finsk-impr_04На інфармацыйна-адукацыйнай пляцоўцы «Цэнтр шведскіх даследаванняў» і ў канферэнц-зале сталічнага гатэля «DoubleTree by Hilton» аматары гісторыі змаглі азнаёміцца і з кнігаю Хенрыка Мейнандэра «Гісторыя Фінляндыі. Лініі, структуры, пераломныя моманты», якую пераклала са шведскай мовы Вольга Рызмакова, аматары паэзіі – з «Выбранымі вершамі» культавай фінскай паэткі Катры Вала, узноўленымі па-беларуску зноў жа Я. Лапаткам, а маладыя бацькі маглі прыгледзець сваім дзеткам кніжку Ціма Парвела «Эла і сябры» ва ўзнаўленні Алены Казловай.

 Раіна ШАСТАК

Папярэднi артыкулВясельныя традыцыі беларусаў
Наступны артыкулУ краіне міфаў
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам