Гісторыя Агратурызм Міжнародная навуковая канферэнцыя

Міжнародная навуковая канферэнцыя

-

- Рэклама -

Прысвячаецца праблемам геалогіі і юбілею Дамейкі

З 31 ліпеня па 3 жніўня ў Мінску пройдзе Міжнародная навуковая канфе­рэнцыя «Геалогія і мінеральна-сыравінныя рэсурсы Захаду Усходне-Еўра­пей­скай платформы: праблемы вывучэння і рацыянальнага выкарыстання», прысвечаная 215-годдзю з дня нараджэння выдатнага навукоўцы з Беларусі Ігната Дамейкі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная акадэмія навук Бе­ларусі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэс­пуб­лікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Літоўская акадэмія навук, Поль­ская акадэмія навук, Нацыянальная акадэмія навук Украіны, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускі рэспубліканскі фонд фунда­ментальных даследаванняў.Чытаць далей…

За мэту пастаўлены аналіз і абагульненне нацыянальнага і замежнага досве­ду ў галіне геалогіі і мінерагеніі Беларусі ды суседніх дзяржаваў. Асноўныя зада­чы – абмеркаванне праблемаў вывучэння і рацыянальнага выкарыстання міне­раль­на-сыравінных рэсурсаў, пытанняў устойлівага развіцця Беларусі і суседніх дзяржаваў на аснове эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Сярод накірункаў працы – стан і стратэгічныя напрамкі выкарыстання прыродных рэсурсаў нашай дзяржавы і суседзяў; агульныя праблемы геалогіі і рацыянальнага недракарыстання; сучасныя праблемы гідрагеалогіі, водных рэсурсаў і інжынернай гідрагеалогіі; мінеральна-сыравінныя рэсурсы і праблемы іх рацыянальнага выкарыстання; ландшафныя ўмовы прыродакарыстання, радыяцыйнае і хімічнае забруджанне тэрыторыі Захаду Усходне-Еўрапейскай платформы; міжнароднае супрацоўніцтва, новыя метады ў вырашэнні геалагічных праблемаў рэгіёна ды інш. У рамках канферэнцыі багата ўвагі будзе аддадзена жыццю і дзейнасці (гісторыя і гістарычная памяць) І. Дамейкі.

У плане канферэнцыі – пленарныя пасяджэнні і праца па секцыях (яны адбу­дуцца ў памяшканні Прэзідыума НАН Беларусі (Мінск, прасп. Незалежнасці, 66). Рабочыя мовы – беларуская, руская і англійская. Да адкрыцця плануецца выдаць зборнік матэрыялаў.

31 ліпеня з 12.00 рэгістрацыя, а 13.00 – адкрыццё канферэнцыі, далей – пленарнае пасяджэнне.

1 жніўня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 – праца па секцыях. Ад паловы на 17-ю – экскурсія па Мінску.

На 2 і 3 жніўня запланаваная экскурсія па месцах жыцця і дзейнасці І. Дамейкі (першы дзень: Мінск – Карэлічы – Навагрудак – Мінск; другі: Мінск – Ліда – Дзятлава – Шчучын – Мінск).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электронным адрасе geology 2017@mail.ru; па мінскіх тэлефонах 267 23 12 або 267 24 13.

Паводле інфармацыі арганізатараў

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам