Гісторыя Агратурызм Мой род -- мая Радзіма

Мой род — мая Радзіма

-

- Рэклама -

Доўга і шчасліва – так бывае!

 Галоўнае багацце бібліятэкі – яе чытачы. Пяр­ліна нашай калекцыі – гэта сямейная пара Марыя і Іосіф Кухарэвічы, якія ад­значылі 52 гады су­мес­нага жыцця.

Спаткаліся 18-гадовая Марыся і 27-гадовы Юзік на вяселлі ў сяброў, яна была дружкай, а ён – дружком. Іосіфу спа­да­балася спрыт­ная чарна­бровая Марыся з доўгаю касой, аднак ён доўга не па­ды­хо­дзіў да яе, каб за­прасіць на танец. Але сябры да­ве­да­лі­ся пра яго сім­патыю, рас­казалі дзяўчыне, і ад­важная Марыся пады­шла да хлопца сама.Чытаць далей…

Maryja-Iosif_01Марыя Вікенцьеўна выйшла замуж і пера­ехала да бацькоў мужа. Там сямей­ная пара пра­жыла некалькі гадоў.

– Юзік працаваў у калгасе спачатку будаў­ніком, потым шафёрам. А я была спачатку простай даяркай, затым за­гад­вала фермай. Нара­дзі­ліся сыны – старэйшы Іван і малодшы Гена. Праца­ваць праца­валі, але грошай усё роўна не ха­пала. Да­па­магала хатняя гас­падарка. Я не помню такога моманту, калі мы не га­да­валі пар­сючка ці кароўку, – рас­каз­вае жанчына.

У тыя гады трохгадовага дэкрэт­нага ад­пачынку не было, праз 2 месяцы пасля родаў трэба было вы­хо­дзіць на працу. Цяжка было, гада­валі дзяцей і маці, і свяк­руха, і сястра. Потым малыя пад­раслі, і старэйшы сын ужо сам да­глядаў малодшага.

– Як цяпер памятаю: я іду да працы, малыя за­стаюцца ў хаце. На стале малачко, печыва. Кажу Ваню, каб той не пус­каў Гену да краю печкі. Я заўсёды была ўпэў­неная, што Ваня ніколі яго не пус­ціць, як бы Гена ні крычаў і ні плакаў. Добрыя хлопцы ў мяне вы­рас­лі, – з гонарам рас­па­вядае Марыя Вікен­цьеўна. – Паз­ней з’я­ві­лася магчымасць па­буда­ваць хату – вялікую, на два канцы. Пера­ехалі, дзеці ўжо ха­дзілі ў Васіліш­каў­скую школу. Ніколі мне не было сорам­на за сваіх хлопцаў.

Потым мужу прапанавалі стаць лесніком, далі дзялянку, за якую ён па­вінен быў ад­каз­ваць. Хлопцы пад­раслі ўжо і шмат у чым да­па­магалі па гас­падарцы: травы на­касіць, заараць зямлю, сха­дзіць па каня на раллю – усё ўмелі. За­ста­ваў­ся час і на гуль­ні. Сярод поля была ні­зіна, дзе заў­сёды стаяла вада, зімой яна за­мяр­зала, і ўсе дзеці з вёскі ха­дзілі туды на каток, на хакей. Хлопцы самі майст­ра­валі сабе клюшкі, а канькі і шайбы мы куп­лялі. Дзеці пы­таліся ў мяне, да якога часу ім можна было гуляць, і ні разу яны не прый­шлі пазней за той час, што я на­звала. Вось як было, – шчыра ўсміх­нулася Марыя Вікенцьеўна. – Усяго ха­пала ў жыцці, але неяк вы­жылі і вы­кру­ціліся.

Амаль усё жыццё Кухарэвічы жылі ў вёсцы Стара­дворцы, а зусім нядаўна пера­ехалі ў Васілішкі.

Maryja-Iosif_02– Пасля таго як сыны ажаніліся, мы думалі пера­ехаць у Васілішкі, але ўсе не на­важ­валіся. А цяпер, на старасці гадоў, ад­ва­жы­ліся і не шкадуем. Тут усё побач: і пошта, і сельскі Савет, клуб з бібліятэкай, крамы.

Побач таксама сыны, якія ні на хвіліну не забываюць пра бацькоў і да­па­ма­гаюць ім, чацвёра ўнукаў і ўжо дзве праўнучкі. У Марыі і Іосіфа Кухарэвічаў ёсць трады­цыя збірацца на Каляды ці Вялік­дзень усёй сям’ёю, частавацца, песціцца з праў­нучкамі. У іх на ўсе энэргіі хапае!

Марыя і Іосіф Кухарэвічы, такія шчаслівыя і вечна маладыя, – добры пры­клад для ўсіх чытачоў нашай бібліятэкі. Памятаеце, часам казкі за­канч­ваюцца словамі «жылі яны доўга і шчасліва»? Але ж і ў жыцці так бывае.

 Вераніка Крывулец, бібліятэкар Васілішкўскай СБ

Папярэднi артыкул700 нумароў за 15 гадоў
Наступны артыкулКраязнаўства і батаніка
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам