Гісторыя Агратурызм Мой род – мая радзіма

Мой род – мая радзіма

-

- Рэклама -

Сустрэча з Мікалаем Шуканавым

Чарговая сустрэча-прэзентацыя, што ладзяць Беларускі фонд культуры і «Краязнаўчая газета» ў Мінску, будзе прысвечаная Жлобінска-Рагачоўскаму памежжу. У госці завітае журналіст і краязнаўца з Жлобіна Мікалай Шуканаў. Летась ён выдаў кнігу «За всё – слава Богу: (записки краеведа)». Другая кніга, што будзе прадстаўленая, выйшла таксама летась у суаўтарстве з рагачоўскім краязнаўцам Аляксандрам Патапавым і называецца «Довск и Старый Кривск: летопись времени». Абодва выданні распавядаюць пра старадаўнія паселішчы ў сучасным Рагачоўскім раёне, аб людзях, якія жылі там і пакінулі значны след, пра старадаўнія храмы ў гэтых мясцінах. Акрамя гэтага, дзякуючы сп. Шуканаву выйшлі чатыры кнігі «Вытокi. Станаўленне праваслаўя і іншых рэлігійных абшчын на Рагачоўшчыне». Пра ўсе выданні раней распавядала нашая газета. І цяпер у нашых чытачоў з’явілася магчымасць пабачыць журналіста і краязнаўцу, задаць ім пытанні, болей даведацца пра цікавыя мясціны з першых вуснаў. Тым больш, завітае на сустрэчу і Аляксандр Патапаў.

Такім чынам, да сустрэчы 3 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску (вул. М. Багдановіча, 9)! Пачатак імпрэзы запланаваны на 14 гадзінаў.

 Рэдакцыя «Краязнаўчай газеты»

Папярэднi артыкул30 гадоў Беларускаму фонду культуры
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам