Гісторыя Агратурызм Мой род – мая радзіма

Мой род – мая радзіма

-

- Рэклама -

 Вакол Свіцязі

Развагі пасля чарновай краязнаўчай сустрэчы

У першы дзень лета адбылася чарговая сустрэча ў «краязнаўчай гасцёўні». Прысутныя на дзве гадзіны перанесліся ў Карэліцкі край. А правадніком у ім была краязнаўца, даследчыца тамтэйшай даўніны Святлана Кошур.

Напачатку галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Уладзімір Гілеп прадставіў прысутным госцю, адзначыў яе руплівасць па зборы фактаў пра часы мінулыя на Карэліцкай зямлі, яе імкненне даведацца як болей пра людзей, якія жылі тут. Зрэшты, пад час выступу Святлана Андрэеўна казала, што імкнулася адшукаць цікавыя факты не толькі пра вядомых землякоў. «А колькі тут жыло людзей, пра якіх не вядома шырока, як пра Яна Булгака або Ігната Дамейку, – зазначыла яна. – Хацелася заўсёды знаходзіць асобаў, пра якіх яшчэ не ведаюць, але якія таксама зрабілі вялікі ўнёсак у гісторыю горада, рэгіёна, Беларусі». З гэтага жадання з’явілася, напрыклад, даследаванне жыццяпісу мастака Валянціна Рамановіча. У выніку працы ў архівах, сустрэчаў з ягонымі нашчадкамі з’явіліся артыкулы ў перыядычным друку, у кнігах, а таксама – выстаўка і багата ілюстраваная кніга-каталог, прысвечаная мастаку. І гэта – толькі адзін прыклад з тых, што прагучалі пад час мерапрыемства.Чытаць далей…

Koszur_06Святлана Андрэеўна падрыхтавала вялікую і насычаную фактамі, фота- і відэаздымкамі прэзентацыю. І правяла прысутных па больш як дзясятку населеных пунктаў Карэліцкага раёна.

У музейшчыкаў – як і ў прадстаўнікоў іншых спецыяльнасцяў: адны ходзяць на працу абы адбыць, іншыя – жывуць працаю 24 гадзіны на суткі, 30 дзён на месяц… І бачна было, што расповед госці, былой супрацоўніцы Карэліцкага раённага краязнаўчага музея «Зямля і людзі», – перажытае ёю, блізкае. Таму і кранае слухача! Тым больш, калі выступоўца нібыта ў літаратурным творы адзначае моманты кшталту: «А вось па плошчы ідзе малады чалавек. Гэта паштмайстар Павел Богуш…», распавядае звычайную гісторыю ліставання двух звычайных «маладых спецыялістаў», настаўніка Кастуся Міцкевіча (будучага класіка Якуба Коласа) і настаўніцы Аляксандры Зотавай (якая пазней стане маці мастака Рамановіча), прапануе прыслухацца да плёскату хваляў, расказвае пра таямніцы старасвецкіх сядзібаў, касцёлаў ды цэркваў… Дапамагае тут, бадай, тое, што музейны работнік піша таксама вершы.

Слухаеш падобныя расповеды пра розныя куткі Беларусі, ды й задумваешся: а ці праўда тых, хто называе нашую краіну маленькай? Вядома, тыя ж кітайцы могуць «са свайго разумення» кінуць: маўляў, вы там адно аднаго ведаеце, так людзей мала… А мы самі – кажам, маўляў, у Еўропе багата цікавостак ды адметнасцяў, нібыта жывем у іншай частцы свету… Але ў нас людзі здаўна кажуць: «Што ні край, то абычай». Дзве суседнія вёскі могуць розніцца ладам жыцця. Проста варта засяродзіцца на фактах, імкнуцца спасцігнуць іх, а таксама – разглядаць у кантэксце гісторыі суседзяў па кантыненце. І тады зразумеем, што нашыя продкі не адставалі «ад Еўропы», а бралі ад яе насельнікаў новае лепшае, ды й нешта сваё прыносілі ў еўрапейскую скарбонку. Вунь і сёлетні «герой года» Францыск Скарына – яскравы прыклад таму! Друкаваную кнігу свайму народу ён на роднай мове падараваў амаль адразу пасля Гутэнберга! Пераклаў Біблію на мову землякоў тады, калі нават у многіх нашых суседзяў падобнае лічылася калі не братаннем з нячысцікам, то дакладна ерытызмам.

Koszur_07Але вернемся ў гасцінны музей Максіма Багдановіча, дзе працягвалася сустрэча. Дзе не толькі багата слухачоў, але і ахвочых выказацца. Гэтым разам імпрэза «Мой род – мая радзіма» поўнілася атмасфераю сустрэчы – з роднымі, даўнімі сябрамі, родзічамі герояў артыкулаў С. Кошур. З палову прысутных – колішнія сябры яе студэнцкіх гадоў. Перад пачаткам імпрэзы не аднаму чалавеку казала: «Прабачце, калі пад час выступлення не скажу або скажу мала пра вашых блізкіх, бо час абмежаваны. Але расповеды пра іх ёсць у маіх кнігах».

Koszur_01Пад час вечарыны таксама выступілі колішняя аднакурсніца Святланы Андрэеўны паэтка, супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людка Сільнова, дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Арцюх, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта Людміла Падгайская. Яны выказалі захапленне няўрымслівасцю карэліцкага краязнаўцы, яе імкненнем знаходзіць невядомае, адкрываць новыя старонкі. Згадка аб партызане Вялікай Айчыннай вайны Васілю Кікелю, які ў 1945-м загінуў на фронце, і аб прафесары, доктары навук Аляксандру Раковічу расчуліла прысутных на сустрэчы іх дзяцей. Павел Кікель у сваім выступе адзначыў важнасць захавання для будучых пакаленняў памяці пра цікавых людзей, іх жыццяпісаў.

Koszur_04 Koszur_05 Koszur_02 Koszur_03Добрым дапаўненнем пад час «краязнаўчай гасцёўні» стала выступленне спявачкі, барда Таццяны Грыневіч (Матафонавай). Яна выканала песні, што падабаліся прысутным, але і некаторым героям кнігі С. Кошур «Залатая падкова Свіцязі».

Слухаючы захопленыя выступленні госці і яе сяброў, думалася, што і тут краязнаўства трымаецца бадай што на адным чалавеку. А як добра было б, каб той жа раённы краязнаўчы музей, у якім 25 гадоў адпрацавала Святлана Андрэеўна, раённая бібліятэка з яе вясковымі пабяднелымі (але яшчэ жывымі!) бібліятэкамі сталі ядром гуртавання даследчыкаў мінуўшчыны свайго роднага кутка. Цяпер спн. Кошур не працуе ў музеі. Але, відаць, было б добра, каб яна зноў вярнулася туды і падрыхтавала маладых памочнікаў, пераемнікаў, прадаўжальнікаў – каб не згас агмень даследчыцкай дзейнасці. І няхай гэта будзе без рэўнасці як між краязнаўцамі, так і ў стасунках з іншымі людзьмі, з дзяржаўнымі ды грамадскімі ўстановамі. Для ўсіх хопіць працы – і той, што славу прыносіць, і той, якая патрабуе часу, грошай, увагі.

 Уладзімір ПУЧЫНСКІ, фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам