Гісторыя Агратурызм Мой род -- мая Радзіма

Мой род — мая Радзіма

-

- Рэклама -

Настаўніцкі род Чамаданавых

 Два гады таму прад­стаўнікі роду Чамаданавых вы­рашылі ад­значыць 100-год­дзе з дня нара­джэння за­служанага на­стаўніка БССР Барыса Чамаданава на яго ра­дзіме, у Клі­мавічах. Тут ад­былося яго ста­наў­ленне як асобы і як пра­фесій­нага педагога.

Барыс Рыгоравіч нара­дзіўся ў в. Міла­славічы. Скон­чыўшы сямі­гадовую школу, па­ступіў у Мсці­слаў­скі педагагіч­ны тэхнікум і тым самым вы­значыў свой працоўны і жыццёвы шлях. У 1930-я гг. Б. Чамаданаў пра­цаваў на­стаў­нікам, а затым загад­чыкам Канахоў­скай пачат­ковай школы. Тады ж Барыс Рыгоравіч ажаніў­ся з На­дзеяй Івановай, у маладых нара­дзіліся дочкі Тамара і Галіна.Чытаць далей…

Дасягнуўшы прызыўнога ўзросту – 21 года, Б. Чамаданаў пайшоў у войска. Меркаваў, што на 3 гады, а атры­малася на 5 – свае па­праўкі ўнес­ла вайна. Пачатак вайны су­стрэў на Каў­казе ў званні старшага лейтэнанта на паса­дзе каман­дзіра роты 223-й страл­ковай дывізіі. Разам са сваёй ротай ён удзель­нічаў у абароне і выз­валенні Паў­ночнага Каў­каза, пера­крываючы шлях нямец­кім войскам да кас­пійскіх наф­тавых радовішчаў. Пазней Б. Ча­маданаў разам з іншымі байцамі вызваляў Міне­ральныя Воды, Стаў­ра­паль, Красна­дар, Магі­лёў, Данбас, фар­сіраваў Днепр. У канцы 1943 г. дывізія пра­цягнула на­ступ, але ўжо за межамі СССР. Барысу Рыгоравічу да­вялося пры­маць удзел у Яска-Кішынёў­скай, Белградскай, Вен­скай аперацыях.

Па франтавых дарогах ад Баку да Вены наш зямляк пра­крочыў каля пяці тысячаў кіла­метраў. Мена­віта пра­крочыў, таму што ўсю вайну служыў у пяхот­ных страл­ковых часцях. Дзень Перамогі Барыс Рыгоравіч су­стрэў у Чэхіі на паса­дзе памоч­ніка каман­дзіра палка ў зван­ні маёра. Узнагаро­джаны медалём «За адвагу» і ор­дэнам Ай­чын­най вайны II сту­пені.

Czamadanavy_001Пасля вайны Б. Чамаданаў працаваў на­стаўнікам і ваенным кіраўніком Гусаркаўскай школы ў Клімавіц­кім раёне, пазней стаў дырэктарам гэтай жа школы. Адна­часова з на­вучаннем дзяцей і сам вучыўся – у 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Магілёў­скага педагагічнага інстытута. У 1953 г. Б. Чамаданаў быў пры­значаны дырэктарам Не­дзве­дзь­скай сярэдняй школы, дзе працаваў шэсць гадоў.

Тады ў яго было ўжо пяцёра дзяцей: пасля дочак нара­дзіліся сыны Ула­дзімір, Рыгор і Якаў. У 1956 г. на схо­дзе кал­гаса «Перамога» у в. Не­дзведзь на пасаду старшыні была пра­панаваная кандыдатура дырэктара школы, і Б. Чамаданава абралі кіраў­ніком гаспадаркі. У 1959 г. Барыса Рыгоравіча по ягонай просьбе пры­значылі дырэктарам Ціманаў­скай сярэд­няй школы.

У 1965 г. нашага земляка пры­значылі загад­чыкам ад­дзела народнай адукацыі Клімавіц­кага рай­выкан­кама. Праз тры гады яму пры­своілі званне за­служанага на­стаўніка БССР, а ад­дзел адукацыі ўпер­шыню за ўсю гісторыю раёна стаў пера­можцам сярод сель­скіх раёнаў рэс­пуб­лікі і быў уз­нагаро­джаны пера­ход­ным Чырвоным сцягам.

Сваю любоў да прафесіі педагога Б. Чамаданаў перадаў дзецям і ўнукам. Яго дачка Тамара Барысаўна стала на­стаўнікам хіміі і біялогіі, Ула­дзімір Барысавіч – кандыдат педагагічных навук, жыў у Красна­дарскім краі. Рыгор Барысавіч, выдат­нік адукацыі Рэс­пуб­лікі Беларусь, пасяліў­ся ў Мінску, зай­мае па­саду началь­ніка метадычнага цэнтра Нацыя­нальнага інстытута адукацыі Мініс­тэр­ства адукацыі Рэс­пуб­лікі Беларусь. Унучка Наталля працавала настаў­нікам англій­скай мовы ў Астрашыц­ка-Гарадоц­кай сярэдняй школе Мінскага раёна, цяпер яна дырэктар фірмы па аказанні паліграфічных паслугаў.

Б. Чамаданаў пайшоў з жыцця 21 лютага 1984 г., але пра яго па­мятаюць і блізкія людзі, і клімавічане. Нядаўна 40 чалавек са­браліся каля магілы Барыса Рыгоравіча на гарад­скіх могілках у Клімавічах, а потым на­ведалі раённы края­знаўчы музей, дзе ад­былася ўрачыстая су­стрэча роду Чамаданавых. Най­старэйшай прад­стаўніцы роду Тамары Марозавай акурат у той дзень споўніўся 71 год. Менавіта яна на правах старэйшай дачкі сказала першае слова:

– Бацька заўсёды быў добрым, усмешлівым, да­сягаў па­стаўленай мэты, – ад­значыла Тамара Барысаўна. – Я ўдзяч­ная яму, бо дзякуючы бацькаваму вы­ха­ванню мы, яго дзеці, сталі такімі, якія ёсць.

Czamadanavy_03 Czamadanavy_02 Czamadanavy_01Малодшая дачка Святлана Кала­дзій пры­ехала разам з сям’ёй з Украіны. Яе сын Уладзі­слаў вучыцца ў адным з універ­сітэтаў Польшчы, а старэйшы Аляксандр працуе юрыстам у Кіеве. Яна за­хавала ліст бацькі, на­пісаны шмат гадоў таму, і пра­чытала яго сваякам. У ім Барыс Рыгоравіч пад­трымліваў дачку, студэнт­ку першага курса ўніверсітэта, і даваў ёй баць­коўскія парады. «Дачушка, трэба гля­дзець на рэчы аптымістычна, песімізм – вораг. Іншая справа цяжкая, але трэба змагацца і пера­адольваць цяжкасці. Цяга да дому – добрая рыса, але зараз для цябе не гэта галоўнае, а цяжкасці трэба пера­адольваць. Усё будзе добра…», – пісаў ён дачцэ.

Наведалі мера­прыем­ства і клімавічане, якія працавалі побач з Барысам Рыгоравічам, – Галіна Шур, муж і жонка Ула­дзімір і Валянціна Баранавы. Яны казалі шмат цёплых словаў пра Б. Чамаданава як пра калегу, кіраўніка, чалавека. Шмат добрага пра дзядулю сказалі і ўнукі – Наталля Осіпава, Кірыл Марозаў, Аляксандр Каладзій ды іншыя.

– Я рада, што ў нас выдалася магчымасць су­стрэцца з тымі, з кім рэдка бачымся, асабіста па­знаёміцца з астат­німі сваякамі, – сказала Н. Осіпава. – Бяс­спрэчна, што ў нашага дзеда было шмат вы­датных якасцяў – дабрыня, інтэлігент­насць, адукаванасць, гаспадар­лівасць. Я ўдзяч­ная яму за тое, што ён за­клаў у сваіх дзецях і ўнуках неаб­ход­насць памятаць свой род і яго пад­трымліваць.

Не засталіся ўбаку і праў­нукі Іван, Лізавета, Ілля, Ксенія, Кацярына. Самым малод­шым на су­стрэчы быў двух­гадовы Багдан.

– Я ганаруся сваім пра­дзедам за тое, што ён стварыў такую вялікую і дружную сям’ю, – сказала Ксенія Марозава.

Ініцыятар сустрэчы Р. Чамаданаў пад­рыхтаваў сюр­прыз для ўсяго роду Чамаданавых і раённага края­знаўчага музея. Рыгор Барысавіч 3 гады працаваў над бія­графічнай кнігай «Радавая кніга. Старонкі жыцця Чамаданавых / Івановых ХVIII – ХХI стагод­дзя». Асобнік кнігі ён уручыў дырэктару музея, а ўсе пры­сут­ныя пакінулі свае аўто­графы. У кнізе змешчаная інфармацыя пра 20 на­стаўнікаў з гэтай сям’і. Рыгор Барысавіч пад­лічыў, што агульны педагагічны стаж роду Чамаданавых – 440 гадоў.

Дар’я ЭВЕРС, дырэктар Клімавіцкага раённага краязнаўчага музея

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам