Гісторыя Агратурызм Гісторыя сціплага чалавека

Гісторыя сціплага чалавека

-

- Рэклама -

Барыс Іваноў нарадзіўся ў Мінску 15 снежня 1934 г. у сям’і настаўнікаў. Перад самай вайной яго бацька працаваў дырэктарам школы ў Трасцянцы пад Мінскам. Як пачалася вайна, бацьку было загадана заставацца на месцы, берагчы школьную маёмасць. А калі пачалі спускацца на парашутах нямецкія дэсантнікі, Мінск на тэлефонныя званкі ўжо не ад­казваў.

Усё гады акупацыі сям’я жыла ў Мінску. У школу Барыс не хадзіў, хоць яму было ўжо сем гадоў. Маці, узяўшы дзяцей, хадзіла па вёсках, мяняла даваеннае адзенне на харч ці проста жаб­равала, прасіла даць дзецям есці.Чытаць далей…

Ivanou_01Пасля вайны жылі ў Глыбокім, дзе бацькі ўлад­каваліся на працу, пераростак-сын пайшоў у школу, а яго сястра – у дзіцячы садок.

Праз пяць гадоў пераехалі ў Віль­ню, дзе сястра маці прытуліла іх. Бацька стаў працаваць у дзяр­жаўным камітэце па працоўных рэсурсах, маці – у школе.

Барыс у 1954 г. скончыў школу і стаў салдатам. Адслужыўшы, у 1956 г. паступіў вучыцца ў Вільнюскі дзяр­жаўны ўніверсітэт на гісторыка-філа­лагічны факультэт. Матэрыяльна сям’я жыла цяжка, на другім курсе хлопец перайшоў на за­вочную форму навучання. Працаваў спачатку мастаком, а з 1962 г. – настаўнікам, і працу сваю вельмі любіў.

У кастрычніку 1991 г. разам з сям’ёй пераехаў у Баранавічы, дзе і на пенсіі працаваў настаўнікам. 25 лістапада 2004 г. памёр ад цяжкага захворвання, не дажыўшы 20 дзён да 70-годдзя.

Гэта быў сумленны, працавіты і таленавіты чалавек: пісаў вершы, граў на скрыпцы, маляваў карціны. Праўда, надрукаваў толькі адзін верш, прысвечаны роднаму Мінску. Барыс Харытонавіч вельмі любіў гэты горад, хацеў у ім жыць. Таму і пахаваны быў тут на Вайсковых могілках, побач са сваім дзедам.

 Ангеліна ІВАНОВА, былая настаўніца беларускай мовы СШ № 19 г. Баранавічы, пенсіянерка

 

 Барыс ІВАНОЎ

                  ***

Золата бляклых лісцяў

Кастрычнік пад ногі кідае.

Шчодра і без карысці –

Так мяне Менск сустракае.

Прымеш ў абдымкі сына?

Ці неба нахмурыш грозна…

Ці зноў на далёкай чужыне

Жыць? А вярнуца позна?

Не, не шукаць гасцінца

Ў родны горад прыеду.

Мне б апынуцца ў дзяцінстве,

Да магілы схіліцца дзеда.

Мне б як душой сагрэцца,

Да зямлі дакрануцца рукою,

Дзе мама хадзіла, здаецца,

Тут, па-над Свіслач-ракою.

Мне б мае роднае мовы,

Вадзіцы з крыніцы, напіцца –

І зноў да сустрэчы новай

Будзе радзіма сніцца.

Папярэднi артыкулДобрым людзям будзе добра
Наступны артыкулПаэтычны водгук
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам