Гісторыя Агратурызм Музей цікавостак Гальшанскай зямлі

Музей цікавостак Гальшанскай зямлі

-

- Рэклама -

Музей Дугі Струвэ – у бібліятэцы

 Аграгарадок Гальшаны – другі па значнасці пасля райцэнтра населены пункт у Ашмянскім раёне, які мае адметную гісторыю і багаты на старажытныя помнікі. Тут знаходзяцца гарадзішча ХІІ ст., руіны замка Сапегаў, касцёл Святога Іаана Хрысціцеля, кляштар францысканцаў, Свята-Георгіеўская царква, капліца, вадзяны млын, былая гміна, старая жылая забудова. Нездарма мястэчка лічыцца сапраўдным музеем пад адкрытым небам і ўваходзіць у «залатое кола» турыстычных маршрутаў Беларусі.Чытаць далей…

 Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі

 DStruve_01Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны – адна з найстарэйшых бібліятэк на Ашмяншчыне. Месцазнаходжанне вызначае асноўныя накірункі дзейнасці ўстановы, адзін з якіх – краязнаўства. Супрацоўнікі бібліятэкі сабралі багаты краязнаўчы матэрыял: кнігі, часопісы, газетныя артыкулы, карты, альбомы, дакументы на электронных носьбітах. Наяўнасць вялікай колькасці краязнаўчых дакументаў абумовіла стварэнне ў бібліятэцы ў 2006 г. інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра (ІКЦ), дзе аформленая разгорнутая выстаўка «Гальшаны: ад мінулага да сучаснасці». Выстаўка, на якой адлюстраваная шматвяковая гісторыя Гальшанаў, складаецца з шасці раздзелаў: «Крокамі гісторыі», «Дарогамі подзвігу і славы», «Гісторыка-культурная спадчына», «Тайны Гальшанскага замка», «Славутыя імёны зямлі Гальшанскай», «Культурнае жыццё краю».DStruve_03

У цэнтры можна не толькі пазнаёміцца з матэрыяламі пра Гальшаны, але і пабачыць макет руінаў знакамітага замка, які створаны ашмянскім мастаком Ірынай Лапушэўскай. На яго фоне загадкава ўспрымаецца партрэт Белай Панны – жывапіснае ўвасабленне гаспадыні замкавых пакояў, міфічнай гераіні старажытных легендаў, напісаны мінскім мастаком Ігарам Ягоравым.

Усе краязнаўчыя дакументы заносяцца ў краязнаўчую картатэку, з дамамогай якой наведнікі шукаюць неабходныя матэрыялы. Паслугамі цэнтра часта карыстаюцца студэнты, школьнікі, настаўнікі, краязнаўцы і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй Гальшанскага краю.

 DStruve_02Геадэзічная Дуга Струвэ

 Праз тэрыторыю Ашмянскага раёна праходзіць геадэзічная Дуга Струвэ, занесеная ў 2005 г. у Спіс сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дуга Струвэ ўяўляе сабой сетку з 265 геадэзічных пунктаў працягласцю 2 820 км ад паўночна-ледавітага акіяна да Чорнага мора і праходзіць праз 10 краінаў свету: Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Літву, Латвію, Беларусь, Расію, Малдову, Украіну. Дуга стваралася з мэтай вызначэння параметраў зямлі, яе формы і памеру. Вымярэнне вялося цягам 40 гадоў, з 1816 па 1855 г.

Кіравалі гэтай працай вядомы рускі астраном, акадэмік, першы дырэктар Пулкаўскай абсерваторыі Васіль Струвэ (1794 – 1864) і ваенны тапограф палкоўнік Карл Тэнер (1783 – 1860). У экспедыцыю Тэнера ўваходзіў і наш зямляк – географ, геадэзіст Іосіф Ходзька. Яго радавым гняздом быў маёнтак Ходзькаўшчына ў Ашмянскім павеце. І. Ходзька праводзіў геадэзічныя вымярэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1825 – 1827 гг.

На тэрыторыі Беларусі былі закладзеныя 34 пункты (у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях), пяць з іх унесеныя ў Спіс гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА: «Тупішкі» (Ашмянскі раён), «Лапаты» (Шчучынскі раён); «Чэкуцк», «Лескавічы» і «Асаўніца» (Іванаўскі раён).

Непадалёк Гальшанаў, каля вёскі Тупішкі, знаходзіцца аднайменны геадэзічны пункт. У 2007 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака, які потым быў унесены ў турыстычныя маршруты Ашмяншчыны. Гэта дало штуршок наступнаму вітку краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі.

 Стварэнне музея Дугі Струвэ

 Супрацоўнікі Гальшанскай бібліятэкі і, у прыватнасці, былая яе загадчыца Валянціна Лабуніна сумесна з юнымі чытачамі праводзілі даследча-пошукавую працу па выяўленні звестак, матэрыялаў, дакументаў аб Дузе Струвэ, аб жыцці і дзейнасці В. Струвэ, І. Ходзькі і інш. Валянціна Сцяпанаўна разам з Гальшанскай сярэдняй школай арганізоўвала лыжныя паходы на геадэзічны пункт «Тупішкі», праводзіла мерапрымствы, пад яе кіраўніцтвам гурткоўцы пісалі даследчыя працы.

 Алёна Юневіч, загадчык Гальшанскай сельскай бібліятэкі Ашмянскага раёна

(Далей артыкул чытайце ў №№ 19 – 20 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам