Гісторыя Агратурызм Музей драўлянай скульптуры ў Літве

Музей драўлянай скульптуры ў Літве

-

- Рэклама -

Запрашае Драўляны рай

 Кіламетры за тры ад Друскінінкая (Літва) знаходзіцца вёска Няўсодзес. Тут ужо цягам 40 гадоў жыве і працуе народны мастак, лаўрэат Літоўскай дзяржаўнай прэміі, таленавіты майстра – разьбяр па дрэве Антанас Часнуліс. Ён сам з’яўляецца ініцыятарам і асноўным стваральнікам унікальнага Парку скульптураў і адпачынку, які добра вядомы не толькі ў Літве. Яго актыўна наведваюць замежныя турысты. У сядзібе, дзе ён сам жыве, на беразе жывапіснай рачулкі Ратнічэле на двух гектарах размешчаная вялікая экспазіцыя драўляных скульптураў.Чытаць далей…

dr-raz'ba-TIStruzhecki_01Каля ўвахода ў браму на імправізаванай сцэне гасцей сустракаюць ансамбль скульптураў народных музыкаў, гучаць адметныя літоўскія мелодыі. Далей прайсці – стаіць зроблены аўтарам вялікі ветраны млын, на чатырох паверхах якога размешчаная экспазіцыя аўтарскіх драўляных скульптураў. Ад млына, у накірунку да рачулкі, збудаваная і па-мастацку аздобленая ўнікальная сцяна «Рупінтаэлю». У яе каменных нішах захоўваюцца разныя фігуркі Хрыста – працы ўсіх майстроў Літвы. Уздоўж берага Ратнічэле ўсталяваная створаная гаспадаром сядзібы кампазіцыя «Жыццё чалавека і дрэва» – незвычайнае спалучэнне натуральнай прыгажосці старой хвоі з разнымі дубовымі скульптурамі. Яшчэ адна цікавая кампазіцыя – рэльеф «Шлях нараджэння хлеба» – глыбока адлюстроўвае ўсе этапы цяжкай сялянскай працы ад пачатку да бохана хлеба на стале.

dr-raz'ba-TIStruzhecki_02 dr-raz'ba-TIStruzhecki_03 dr-raz'ba-TIStruzhecki_04Вельмі прыгожа прадстаўленая ў парку і тэма літоўскага тэатра. На імправізаванай тэатральнай сцэне пад музыку – выявы танцораў у заліхвацкіх побытавых танцах, вакол размясціліся персанажы народнага тэатра са спектакляў «Нявестка» Юліі Жэмайтэ, «На змярканні» Антанаса Венуоліса, «Пры нябесных варотах» Вінуаса Крэве.

dr-raz'ba-AIButevicz_01 dr-raz'ba-AIButevicz_02 dr-raz'ba-AIButevicz_03А яшчэ ў парку скульптураў маецца вялікая альтанка са сталамі, дзе можна замовіць ды й пачаставацца хлебам, мёдам і традыцыйнымі літоўскімі стравамі.

 Тадэвуш СТРУЖЭЦКІ

Фота аўтара і Анатоля БУТЭВІЧА

Папярэднi артыкулНаш каляндар
Наступны артыкулАграсядзіба па-беларуску
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам