Навіны Музейная ініцыятыва

Музейная ініцыятыва

-

- Рэклама -

Сутарэнні – прастора культуры

 Добрым завяршэннем мінулага года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа стаў конкурс творчых працаў школьнікаў «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…», падвядзенне вынікаў якога адбылося напачатку 2017 года. Сотні цікавых твораў былі дасланыя на адрас музея. Па завяршэнні буйнога і працяглага па часе мерапрыемства шкада было скласці конкурсныя працы ў стосы, каб яны пыліліся недзе ў маленькім куточку. Таму было прынятае крыху неардынарнае рашэнне – размясціць мастацкія працы ў сутарэннях будынка. Да таго ж з усімі творамі ў намінацыі «выяўленчае мастацтва» можна азнаёміцца ў спецыяльна створанай віртуальнай галерэі на сайце музея, што ўключае ў сябе не толькі малюнкі, але і разнастайныя па тэматыцы, жанрах і тэхніцы выканання мастацкія працы ўдзельнікаў конкурсу.Чытаць далей…

Асаблівасць мемарыяльнага музея – невялікія магчымасці для экспанавання вялікіх выставак. Але малая музейная плошча толькі спрыяе арыгінальным падыходам у вырашэнні экспазіцыйных задачаў. Сёлета музей выкарыстоўвае дзве залы для размяшчэння выставак, аднак у юбілейны год Песняра запланавана і праводзіцца нямала мерапрыемстваў, і часта дэманстрацыя даволі цікавых выставак абмяжоўваецца невялікім часавым адрэзкам. У гэтых варунках адкрыццё сутарэнняў як яшчэ адной залы пашырае магчымасці музея і стварае з іх незвычайную галерэю, да якой вядзе вузкаваты праход з драўлянымі прыступкамі, спускаючыся па якіх, мы пераносімся ў той час, калі жыў пісьменнік. Драўляныя дзверы з квадратнымі ручкамі, абабітыя меднымі лістамі, на якіх чаканшчыкі наўмысна выбілі пэўныя ўзоры, ствараюць своеасаблівы антураж разам з лёгкай атмасферай таямнічасці. А нізкая столь сутарэнняў дадае адчування ўтульнасці, камернасці, што якраз пасуе для дэманстрацыі невялічкай цікавай выстаўкі.

DMJK_01Выкарыстанне сутарэнняў для экспанавання конкурсных працаў з’яўляецца толькі прыкладам таго, якім чынам падзямеллі будынка могуць скарыстоўвацца для патрэбаў культуры і мастацтва. Цяпер дом за каланадай Нацыянальнай акадэміі навук займеў дадатковую магчымасць для прадстаўлення фотапрацаў і твораў беларускага выяўленчага мастацтва. Пры гэтым не варта перабольшваць магчымасці невялікай залы сутарэнняў, якая, аднак, пашырае патэнцыял музея, стварае новыя метады працы, адкрываючы разам з тым свежы погляд супрацоўнікаў на дзейнасць установы культуры. Новыя прыёмы не так даўно былі прадэманстраваныя пад час сёлетняй «Музейнай ночы», калі сутарэнні дома Коласа сталі пляцоўкай для прагляду ўнікальных архіўных кінахронік 1940 – 1950-х гг. з удзелам Канстанціна Міцкевіча. Такім чынам, цёплым майскім вечарам можна было патрапіць у дзверы падвальнага памяшкання, якія часта вабяць школьнікаў пад час экскурсіяў і выклікаюць пытанні ў дарослых наведнікаў музея. Мусіць, гэта не апошні раз, калі сутарэнні скарыстоўваюцца як зала для культурных падзеяў.

DMJK_02Нестандартныя падыходы ў юбілейны год класіка сталіся добрым дадаткам да шэрагу мерапрыемстваў. Сярод іх варта вылучыць адкрыццё склепа напачатку гэтага года, у якім можна ўбачыць, як захоўвалі прадукты людзі раней, не маючы халадзільнікаў. Склеп, між іншым, з’яўляецца рэканструкцыяй гарадской гаспадарчай пабудовы сярэдзіны ХХ ст., дзе спосабы захоўвання садавіны, агародніны і іншых прадуктаў наглядна ілюструюць традыцыі народнага харчавання беларусаў. Да гэтага варта дадаць і перасоўныя выстаўкі па жыцці і творчасці Якуба Коласа, што на працягу года актыўна «падарожнічаюць» па гарадах Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Аляксандр КРЫЖЭВІЧ, старшы навуковы супрацоўнік

Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам