Гісторыя Агратурызм На паліцу даследчыкам мінуўшчыны

На паліцу даследчыкам мінуўшчыны

-

- Рэклама -

Крыштальныя кнігі культуры і залаты фаліянт касцюма

 Навуковыя выданні, з якімі сёння знаёмім чытача, адзначаныя не толькі ўзнагародамі 57-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі», яны сабралі ўзнагароды ўсіх конкурсаў, у якіх бралі ўдзел.

«Нарыс гісторыі культуры Беларусі» – фунда­мен­таль­нае выданне, вынік пяцігадовай працы лепшых навуковых сілаў краіны: калек­ты­ву з 51 аўтара, у т.л. 20 дактароў навук, 29 кандыдатаў. Сярод іх з супрацоў­нікамі НАН Беларусі – прадстаўнікі гуманітарных кафедраў вядучых ВНУ краіны. Серыя не мае аналагаў на гістарычна-культурнай прасторы. Кожны нарыс уні­каль­ны, бо ўнікальны кожны аўтар. Аб’ядналі ўсіх рэдакцыйная калегія і творчыя сілы выдавецтва – рэдактар Вольга Пручкоўская, мастак Аляксей Пятроў, май­стар камп’ютарнай вёрсткі Маргарыта Малярэвіч.Чытаць далей…

Першы том (2013 г.) прысвечаны пытанням паходжання, фармавання і раз­віцця шляхецкай культуры XIV – пач. XX ст. Другі (2014 г.) – культуры гарадоў X – пач. XX ст. У першай кнізе трэцяга тома разглядаюцца асаблівасці матэрыяльнай культуры вёскі XIV – пач. XX ст. (2015 г.), у другой (2016 г.) – духоўнай культуры вёскі. Чацвёрты том змяшчае аналіз этапаў эвалюцыі, тэндэнцыяў і вопыту ай­чын­най архітэктуры і мастацтва (у т.л. экранных, музычнага і тэатральнага) XX – пач. XXI ст. Наклад асобных тамоў ад 1000 да 1500 асобнікаў.

knihi-kult_01 knihi-kult_02 knihi-kult_03 knihi-kult_04На прэзентацыі, што адбылася ў ЦНБ НАН Беларусі імя Якуба Коласа, вы­ступілі галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, дырэктар бібліятэкі Аляксандр Груша, дырэктар «Выдавецкага дома “Беларуская навука”« Аляксандр Сташкевіч і галоўны рэдактар – Георгій Кісялёў.

Пра канцэпцыю выдання, асаблівасці і цяжкасці працы распавялі загадчык кафедры беларускай музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Да­дзіёмава, загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ Тадэ­вуш Навагродскі, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальк­лору імя Кандрата Крапівы Валеры Жук і навукоўцы: загадчык аддзела му­зычнага мастацтва Надзея Юўчанка, загадчык аддзела стара­жыт­на­бе­ларускай культуры Барыс Лазука, загадчык аддзела экранных мастацтваў Антаніна Карпі­лава, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Вераніка Ярмалінская, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Вольга Шарая. Вядучым мера­пры­емства выступіў навуковы рэдактар і старшыня рэдакцыйнай калегіі «На­ры­саў…» дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (ЦДБКМіЛ НАНБ) акадэмік Аляксандр Лакотка.

Да мерапрыемства бібліятэка прымеркавала тэматычную кніжную выстаўку фундаментальных працаў навукоўцаў ЦДБКМіЛ НАНБ і іншых аўтараў.

Тут жа было прадстаўленае і дапоўненае і дапрацаванае выданне «Бела­рус­кі касцюм» (выдавецтва «Беларусь»), якое падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела народазнаўства ЦДБКМіЛ НАНБ доктар гістарычных навук Любоў Ракава і канды­дат гістарычных навук Валянціна Бялявіна.

Гэтая навуковая праца таксама не аднойчы адзначаная ўзнагародамі: ды­пло­мам 3-й ступені Міжнароднага конкурсу дзяржаваў – удзельніцаў СНД (2007 г.), дыпломам пераможцы «Залаты фаліянт» XLVIII На­цыя­нальнага конкурсу «Мас­тац­тва кнігі – 2008». Летась у верасні ў Маскве кніга «Беларускі касцюм» узнага­ро­джа­ная дыпломам 1-й ступені XIV Міжнароднага конкурсу дзяржаваў – удзель­ніцаў СНД «Мастацтва кнігі». У Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі – 2018», кніга «Беларускі касцюм» атрымала дыплом 1-й ступені.

Паводле словаў аўтараў, шлях да чарговай узнагароды быў цярністым. Ка­лі пачыналі распрацоўку тэмы, шляхецкая культура была не ў пашане ў афіцый­най улады. Праца над кнігай працягвалася 5 гадоў, няпростым было рэда­гаван­не і нават пошук выдаўца.

Былі выкарыстаныя матэрыялы з трох дзясяткаў крыніцаў – архіваў і фон­даў розных установаў, у т.л. Польшчы, Аўстрыі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, а так­сама калекцыяў і архіваў прыватных асобаў. Прапрацаваныя сотні тамоў да­ку­ментаў. У выніку ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніцаў (ста­ражытных летапісаў, хронік, актавых дакументаў XV – XVIII стст. і інш. этна­графічнай і этналінгвістычнай літаратуры XIX – XX стст.) комплексна ва ўсёй сва­ёй шмат­вары­янт­насці паказаны працэс развіцця беларускага касцюма розных сацыяльных слаёў з X ст. да сучаснасці. Кніга падзеленая на дзве часткі (пер­шая – мужчынскі касцюм, другая – жаночы), што маюць па 6 раздзе­лаў: касцюм прывілеяванага саслоўя і гараджанаў, сялянаў, верхняе адзенне, галаўныя ўбо­ры, абутак, аксэсуары, дадатак да мужчынскага – баявы касцюм. Кніга багата праілюстраваная творамі мастацтва, малюнкамі і фатаграфіямі. Значная частка факталагічнага матэрыялу ўпершыню ўведзеная ў навуковы зварот. Аднак нягледзячы на навуковую грун­тоўнасць кніга даступная чытачу любога ўзросту і адукацыі.

Напрыканцы застаецца павіншаваць усіх з шыкоўнымі падарункамі для аматараў айчыннай гісторыі і культуры.

 Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулАсоба ў краязнаўстве
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам