На радзіму!

-

- Рэклама -

Песні з малой радзімы

 Цягнік спыніўся на станцыі Рэчыца а палове на дванаццатую ночы. Нас з саліст­кай тэатра фальклору «Матуліна хата» Кацярынай Пяршлевіч сустрэлі цудоўныя галасы Аляксея Падальніцкага і кіраўніка клуба «Жывіца» Рэчыцкага гарадскога палаца культуры Людмілы Грызуновай:

Родны прытулак, матуліна хата,

Родны з дзяцінства парог.

Ты выпраўляла, ты сустракала,

Нізкі табе, дарагая, паклон.

Песню падхапілі Ларыса Шавырка, Любоў Гаўрон…Чытаць далей…

MKotau_03 MKotau_02 MKotau_01На наступны дзень мы выправіліся ў вёску Коззе. Аўтобус для паездкі нам прада­ставіў ад­дзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах мола­дзі Рэчыцкага рай­выкан­кама. Пасажыры Аксана Дзені­сенка, Алена Горбач, Аляксандр Нікульшын, Валерый Мельнікаў, Ніна Шупікава спявалі:

Неба пацямнелае

Вышытым каўром

Шырока раскінулась

Над родным Дняпром.

Каля царквы ў Коззі шчырыя словы святара далі нам яшчэ больш сілаў на добрыя справы. Кожны нумар нашай праграмы гледачы су­стракалі плясканнем у далоні, радасцю ў вачах, словамі па­дзякі. У су­стрэчы прыняла ўдзел старшыня Салтанаў­скага сель­савета Наталля Шынгірэй.

Далей наш шлях ішоў у вёску Гарывада. Тут некалі я маленькім поўзаў па пяску, тут была бабуліна хата – на тым месцы за­сталіся толькі вербы. Тут жыў мой хросны бацька Іван, мае дзя­дзькі і цёткі – усе яны ўжо пайшлі з гэтага свету. Але землякі – Генадзь і яго жонка Зінаіда – са слязамі на вачах аб­дымалі нас, неслі з хаты пачастункі… Клуба ў Гарыва­дзе няма, але старшыня Пера­святоўскага сель­савета Вяча­слаў Мароз, бібліятэкары, дырэктар школы і жыхары вёскі проста на вуліцы паставілі лавы. Нас су­стрэлі гасцінна і ласкава.

Вячаслаў Іванавіч адкрыў нашую сустрэчу. Сяргей Лапата сам спёк вельмі смачны хлеб, якім су­стрэў нас.

Я павёў раз­мову пра дзяцінства, пра тое, як пасля вайны ўдовы збіраліся ў адной хаце, як яны цяжка працавалі, але спявалі, і слёзы засцілалі ім вочы. Тады я думаў: як можна спяваць і плакаць адна­часова? І мы з К. Пяршлевіч пачалі песню, што спявалі некалі ўдовы, а за намі і вяскоўцы ды ўдзель­нікі клуба «Жывіца» падхапілі яе:

Хвіля з мора, хвіля з мора,

Дзе ж мой мілы, дзе ж мой мілы?

А твой мілы на заводзе,

Ой, да на ліцейным на заводзе.

Словы песні плылі па вясковай вуліцы, птушкі замоўклі, ветрык калыхаў вершаліны соснаў на могілках… Думаю, продкі нас пачулі. А я слухаў наказ маіх землякоў не забываць свой край, часцей на­ведваць. Потым мікра­фон узяў най­старэйшы жыхар Гары­вады і па­дзякаваў нам, вы­ступоўцам, за любоў да роднай зямлі.

Дзякую за арганізацыю гэтай выдатнай паездкі кіраўніцтву Рэчыцкага раёна, стар­шыням сельсаветаў, артыстам клуба «Жывіца». Моцы ўсім вам ва ўсіх добрых справах!

Мікола КОТАЎ, пазаштатны карэспандэнт «КГ»

Папярэднi артыкулСустрэча з земляком
Наступны артыкулДля гасцей Пастаўшчыны
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам