Гісторыя Агратурызм Найлепшы падарунак для бібліятэкі

Найлепшы падарунак для бібліятэкі

-

- Рэклама -

 Два выдатныя кніжныя падарункі атрымала Зэльвенская раённая бібліятэка сёлета пад час Ганненскага кірмашу. Прэзентацыя адной кнігі адбылася ў Сынковічах на навуковай канферэнцыі, другой – у Зэльве на літаратурнай сустрэчы. Хочацца падзяліцца гэтай радасцю і падзякаваць тым, хто рыхтаваў кнігі і фундаваў іх выданне.

Чытаць далей…

Шэсць стагоддзяў гісторыі царквы

 Канферэнцыю ў Сынковічах ладзілі супрацоўнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі. На яе дырэктар С. Жамойціна запрасіла не толькі навукоўцаў, але і святароў, якія цікавяцца гісторыяй унікальнай царквы.

Працу над кнігай «Крепость духа: история и современность прихода Архистратига Михаила в Сынковичах» протадыякан Павел Бубноў пачаў па просьбе протаіерэя Арсенія Ананкі, які ўжо 13 гадоў з’яўляецца настаяцелем Сынковіцкага храма. Тых, хто натхняў і падтрымліваў, дапамагаў шукаць і аналізаваць дакументы, аўтар згадвае ў кароткай прадмове. Матэрыял у кнізе размеркаваны ў пяці раздзелах: гісторыя вывучэння храма, яго ўзнікненне, існаванне да 1915 г., цяжкія выпрабаванні 1915 – 1989 гг. і адраджэнне ў 1990 – 2017 гг.

Першай вядомай публікацыяй аб храме з’яўляецца «Заметка о Сынковичской церкви» протаіерэя Планіда Янкоўскага, які доўга жыў у Жыровіцах. Надрукаваная яна была ў 1965 г. у «Литовских епархиальных ведомостях». З таго часу нямала даследчыкаў звярталася да гісторыі царквы, якая настолькі даўняя, што «свыше памяти человеческой», як казаў пра яе адзін з сынковіцкіх святароў.

Найбольш кваліфікаваным лічыцца даследаванне Юзафа Ядкоўскага, які выявіў прывілеі караля Стэфана Баторыя ад 1576 г. уладальніку Сынковічаў Івану Есьману на правядзенне нядзельных кірмашоў і прыйшоў да высновы, што тады храм ужо існаваў. Таксама Ядкоўскі зрабіў шэраг эскізаў і змясціў іх у сваёй публікацыі. Названыя ў кнізе і гісторыкі савецкага часу, якія зацікавіліся неардынарным збудаваннем і вывучалі яго як помнік архітэктуры. У апошнія гады актывізаваліся царкоўныя гісторыкі. Прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, які ў дзяцінстве наведваў храм як прыхаджанін, апублікаваў ажно тры працы аб лёсе дарагіх яму прыхода і царквы.

Пяты раздзел кнігі распавядае пра адраджэнне храма, што пачалося ў 1990 г. Калі настаяцелем храма стаў айцец А. Ананка, ён пачаў звяртацца ва ўсе магчымыя інстанцыі, і завіравала праца ў самім храме і вакол яго. Немагчыма пералічыць усё, што зроблена з 2004-га па 2017-ы год. Слава пра сынковіцкія цуды ляціць далёка за межы Беларусі, у царкве ніколі не бывае бязлюдна. Яшчэ застаецца ў памяці свята, прысвечанае 600-годдзю храма, на якое ў 2007 г. былі запрошаныя як святары, так і дзеячы культуры. Будучае храма і прыхода ў надзейных руках.

  Гісторыя славутага роду

 У другі дзень Ганненскага кірмашу было прэзентаванае энцыклапедычнае выданне «Гісторыя Сапегаў. Жыццяпісы. Маёнткі. Фундацыі». Гэта пераклад кнігі «Дом Сапегаў» Яўстаха Сапегі, выдадзенай у 1995 г. у Варшаве.

Яўстах Севярын Сапега падарыў сваю кнігу дзярэчынцам Валянціну Дубатоўку і Міхасю Скоблу, калі прыязджаў на радзіму. Ён выказаў жаданне ўбачыць кнігу выдадзенай на мове народа, за незалежнасць якога змагаліся многія пакаленні Сапегаў. Тытанічная справа па перакладзе, рэдагаванні, пошуку спонсараў была скончаная літаральна за месяц да прэзентацыі. На жаль, Я. Сапега не дачакаўся гэтай падзеі: ён памёр у далёкай Афрыцы 13 гадоў таму. Але, як сказаў укладальнік і рэдактар беларускамоўнага выдання М. Скобла, ён выканаў сваё абяцанне, і сумленне яго перад прадстаўніком вялікага і слаўнага роду чыстае.

У выданні змешчаны багаты ўступны матэрыял, які дапамагае арыентавацца ў кнізе. Гэта ўступ Януша Тазбіра, прадмова Я. Сапегі, тлумачэнне Анджэя Рахубы пра паходжанне, геральдыку Сапегаў і генеалагічнае дрэва чарэйска-ружанскіх і коданскіх Сапегаў, складзенае Я. Сапегам.

У кнізе пададзеныя біяграфіі 85-і прадстаўнікоў абедзьвюх лініяў славутага роду, апісанне партрэтнай генеалогіі коданскіх Сапегаў, асноўныя маёнткі, фундацыі і рэзідэнцыі ўладальнікаў абедзьвюх галінаў роду.

Адным словам, Зэльвенская раённая бібліятэка атрымала такія багацці, аб якіх да Ганненскага кірмашу і не марыла. Цяпер ужо нашмат лягчэй будзе адказваць на пытанні чытачоў як пра сынковіцкую царкву, так і пра сапегаўскія ўладанні. І за гэта аўтарам, фундатарам, перакладчыкам, укладальнікам выданняў нізкі паклон.

Яніна ШМАТКО, пастаянны чытач бібліятэкі

(Цалкам артыкул чытайце ў №№ 34 і 35 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам