Гісторыя Агратурызм Напярэдадні чарговай імпрэзы

Напярэдадні чарговай імпрэзы

-

- Рэклама -

Беларускі народны танец: каб захаваць, трэба танцаваць!

 Беларускі народны танец за сваё багацце, самабытнасць, шматграннасць і непаўторны каларыт з’яўляецца адным з найважнейшых і неад’емных элементаў айчыннага фальклору і ўвогуле нацыянальнай культуры беларусаў. Беларускія народныя танцы напоўненыя ўнутранымі пачуццямі, нацыянальным духам і дынамізмам. Танцавальная спадчына беларусаў характарызуецца яскравай сюжэтнасцю: кожны танец нібы распавядае пра жыццё, лёс, працу нашых продкаў.

Разам з тым, выкананне беларускіх народных танцаў – складаны напрамак фальклору. Патрабуюцца гады навучання і выканальніцкай практыкі, каб дасягнуць сапраўднага танцавальнага майстэрства. Адначасова заняткі народнымі танцамі – моцны інструмент выхавання нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму маладога пакалення, які спрыяе захаванню і папулярызацыі самабытнай традыцыйнай культуры беларусаў.Чытаць далей…

У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска папулярызацыі фальклорнай творчасці і непасрэдна беларускіх народных танцаў надаецца асаблівая ўвага. Так, ва ўстанове праводзіцца мэтанакіраваная дзейнасць, адлюстраваная ў раённай адукацыйна-культурнай праграме «Традыцыйная культура і моладзь» на 2015 – 2020 гг., распрацаванай супрацоўнікамі цэнтра пры ўдзеле і падтрымцы ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі сталічнага Кастрычніцкага раёна. Гэтая праграма з’яўляецца першай спробай укаранення ў гарадскую культуру новых сродкаў, метадаў і формаў засваення каштоўнасцяў народнай культуры беларусаў на базе адукацыйна-культурных установаў аднаго з раёнаў Мінска.

Практычная рэалізацыя вышэйпазначанай праграмы – гэта арганізацыя і правядзеннне штогадовага раённага конкурсу беларускіх народных танцаў «Ветразь», што аб’ядноўвае юных выканаўцаў не толькі Кастрыцніцкага раёна, але і ўсёй сталіцы, і нават краіны.

Трэба адзначыць, што суарганізатарамі конкурсу выступаюць адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Мінска, кафедра этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пры ўдзеле грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры», прадстаўнікі якіх уваходзяць у аргкамімэт і склад рады экспертаў. Аўтарам ідэі і канцэпцыі, каардынатарам і галоўным рэжысёрам конкурсу з’яўляецца вядомы знаўца беларускага фальклору Мікола Козенка.

Раённы конкурс беларускіх народных танцаў «Ветразь» у 2017 годзе пройдзе трэці раз. Адметнае тое, што колькасць яго ўдзельнікаў з кожным годам павялічваецца. Так, у 2015 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 20 танцавальных параў, у 2016 іх колькасць была ўжо 64 пары, а сёлета жаданне прыняць удзел у мерапрыемстве выказалі каля 100 танцавальных параў. Пазначаная тэндэнцыя з’яўляецца сведчаннем плённай працы фундатараў і арганізатараў конкурсу, а таксама павелічэннем зацікаўленасці да беларускіх народных танцаў з боку мастацкіх кіраўнікоў і навучэнцаў. Асаблівасцю канкурсу ў 2017 годзе з’яўляецца тое, што ў асобнай намінацыі будуць прадстаўленыя выступленні не толькі танцавальных параў, але і салістаў.

Карыстаючыся магчымасцю, арганізацыйны камітэт запрашае ўсіх зацікаўленых на Трэці адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў «Ветразь», каб стаць сведкамі сапраўднага свята танцавальнага майстэрства і традыцыйнай культуры беларусаў. Бо, як адзначыў старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» Уладзімір Гілеп, «удзельнікі і гледачы конкурсу, дакрануўшыся да жыватворнай крыніцы народнага мастацтва, вырастуць духоўна багатымі людзьмі і заўсёды будуць несці ў сваёй душы годнасць і прыгажосць культуры свайго народа!».

 Міхась КАМОЦКІ, метадыст ЦДАДзіМ «Ветразь» г. Мінска

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам