Гісторыя Агратурызм Нашы спачуванні

Нашы спачуванні

-

- Рэклама -

22 красавіка пасля цяжкай хваробы на 60-м годзе пайшоў з жыцця выдатны музычны крытык, журналіст, даследчык Анатоль МЯЛЬГУЙ. Ён разам з журналістам Вітаўтам Мартыненкам запачаткаваў беларускую школу крытыкі рок-музыкі і сучаснай эстрады. Разам яны стаялі ў вытоках стварэння мінскага рок-клуба «Няміга» (у 1985 – 1988 гг. быў яго старшынём); з 1982 г. – адзін з вядучых музычнай старонкі «Нотны аркуш»; сумесна з В. Мартыненкам выдащ кнігi «Праз рок-прызму» (1989, New York) і «222 альбомы беларускага року і ня толькі…» (2006, Мінск). Апошняя была адзначаная спецыяльным прызам на Рок-каранацыі-2006.Чытаць далей…

А. Мяльгуй удзельнічаў у арганізацыі фестываляў «Тры колеры» (1986, 1988), выступаў як член журы на фестывалі «Lithuanica» (1986), удзельнічаў ва Усесаюзнай рок-канферэнцыі ў Свярдлоўску (1988). У 1993 – 2001 гг. быў музычным аглядальнікам шэрагу рэспубліканскіх выданняў, ад 1999 г. – музычны кансультант лэйбла «БМАgroup».

З’яўляўся сябрам культурна-асветнага клуба «Спадчына», узнагароджаны медалём Камітэта клуба (1998) і срэбным пярсцёнкам. а таксама медалём імя Яна Масарыка Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі (2007).

Нашае выданне супрацоўнічала з Анатолем Мітрафанавічам некалькі гадоў. Ягоныя інтэлігентнасць, дасведчанасць і руплівасць пайшлі на карысць газеце, а размовы пра сучасную музыку запоўняцца надоўга супрацоўнікам і чытачам «Краязнаўчай газеты».

ГА «Беларускі фонд культуры» і «Краязнаўчая газета» шчыра смуткуюць з прычыны заўчаснай смерці Анатоля Мітрафанавіча. Выказваем спачуванні родным і блізкім спачылага.

Папярэднi артыкулЛёсы людскія
Наступны артыкулВодгук на публікацыю
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам