Гісторыя Агратурызм Нашы спачуванні

Нашы спачуванні

-

- Рэклама -

24 студзеня на 54-м годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця дызайнер, гра­фік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст Міхал АНЕМПАДЫСТАЎ. Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плаката, фатаграфіі. Удзельнічаў у калек­тыўных і персанальных выстаўках у Беларусі і за мяжой. З 1997 г. – сябра Бела­рус­кага саюза дызайнераў.Чытаць далей…

Распрацаваў дызайн вядомых лагатыпаў: беларускай гра­мадска-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!», беларускага рок-фестывалю «Басовішча-2007» і «Басовішча-2008», інш. Стварыў серыю анімаваных пашто­вак «Будзьма з беларускімі святамі», а таксама іншыя серыі. Па­чы­наючы з 1990-х гг. М. Анемпадыстаў быў адным з актыўных стваральнікаў бела­рус­кай рок-паэзіі (песні на яго беларускамоўныя вершы выконваюць гурты «Новае Неба», «N.R.M.», «IQ48», спявачка Кася Камоцкая). Аўтар перакладаў тэкстаў польскіх музычных гуртоў «Brygada Kryzys», «Republika», «Chłopcy z placu broni», «Perfekt», а таксама Марка Грэхуты на беларускую мову.

Найбольш вядомай працаю стала стварэнне супольнага музычнага праекта «Народны альбом», які выйшаў у 1997 г. і паводле музычнай прэміі «Рок-каранацыя» стаў «альбомам года». Песні з яго на вершы М. Анемпадыстава «Простыя словы», «Край ты, мой край», «Матка Боска Вастрабрамска», «Я дажалю не пан» і сёння папулярныя, сталі сапраўды народнымі.

З 2006 г. М. Анемпадыстаў мэтанакіравана рабіў шмат фотаздымкаў Мінска, бо хацеў зафік­са­ваць у фатаграфіях сучасны Мінск, архітэктура і дызайн якога, на яго думку, з вялікай хуткасцю змяняюцца ў горшы бок. Хацеў зрабіць выстаўку сваіх фатаграфіяў горада і напісаць пра яго кнігу. А таксама працяглы час цікавіўся колерам у гісторыі і культуры Беларусі, летась выдаў кнігу «Колеры Беларусі» (аб тым, як выкарыстоўваўся той ці іншы колер у традыцыйнай культуры нашай краіны).

У 2006 г. зазначыў: «Час ідзе вельмі хутка, і кожны момант непаўторны. І кожны момант трэба не толькі пражыць, а пражыць і асэнсаваць яго каштоўнасць».

 

ГА «Беларускі фонд культуры» і «Краязнаўчая газета» смуткуюць з прычыны смерці Міхала Уладзіміравіча АНЕМПАДЫСТАВА і выказваюць шчырыя спачу­ван­ні родным і блізкім нябожчыка, усім аматарам яго творчасці.

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулТрадыцыі і пераемнікі: ініцыятывы Міколы Козенкі
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам